Лесвіца Якава, Марк Шагал

Зніклы Шагал сышоў з малатка

29
(абноўлена 16:19 26.01.2020)
Карціна знікла з галерэі ў Тэль-Авіве больш за дваццаць гадоў таму і незразумелым чынам знайшлася ў 2015 годзе.

МІНСК, 26 сту - Sputnik. Карціну Марка Шагала "Лесвіца Якава" прадалі на аўкцыёне. Пакупнік заплаціў за яе 110 тысяч долараў.

У гэтай працы Шагала цікавая гісторыя, прычым усе загадкі да гэтага часу не разгаданы. Гаворка нават не пра творчую задуму мэтра, а пра перыпетыі, з якімі сутыкнулася сама карціна.

Карціну скралі з галерэі ў Тэль-Авіва ў 1996 годзе. Доўгія гады пра яе месцазнаходжанне нічога не ведалі, а ў 2015 годзе яна выпадкова знайшлася сярод рэчаў просты жыхаркі Іерусаліма. Карціну знайшлі яе сваякі ўжо пасля смерці жанчыны.

Як яна туды трапіла, дагэтуль невядома. У гэтым годзе работу народжанага ў Віцебску мастака выставілі на аўкцыён. Пакупнік заплаціў за яе параўнальна невялікую цану.

Глядзіце на відэа, як выглядае праца Шагала і як праходзілі таргі.

29
Тэги:
Аўкцыён, Марк Шагал
Выстава ў 2019 годзе

Як наведаць выставу Манэ Я Шышкін Я Малевіч" анлайн

17
(абноўлена 14:36 08.04.2020)
Аўтары праекта збіраюць грошы на стварэнне віртуальнай экскурсіі па самай народнай выставе беларускага мастацтва.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Арганізатары выставы "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" плануюць зрабіць экспазіцыю даступнай у рэжыме анлайн. Зараз ідзе збор грошай на рэалізацыю праекта.

Выстава адкрылася ў Мінску ў чацвёрты раз, у ёй прынялі ўдзел 563 мастака. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што прыняць у ім удзел можа любы жадаючы: не толькі прафесіяналы, але і аматары, і пачаткоўцы.

У гэтым годзе, як і ў многіх беларускіх ўстаноў культуры, у сувязі с пандэмія каронавіруса, выстава пакутуе ад недахопу наведвальнікаў. Менавіта таму і з’явіася ідэя стварыць віртуальную версію праекта.

"Мы вельмі хочам, каб выставы не прайшла незаўважанай і гатовыя стварыць віртуальную версію з мноствам інтэрактыўных магчымасцяў, паглядзець якую можна будзе ў любую кропцы свету"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч", - паведамілі арганізатары.

17
Тэги:
Мінск, "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава)
Ахоўныя маскі

У Купалаўскім тэатры будуць шыць ахоўныя маскі

18
(абноўлена 09:43 07.04.2020)
Ахоўныя маскі для твару купалаўцы перададуць на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Пашывачны цэх Купалаўскага тэатра вырабіў 500 ахоўных масак для твару, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Дадзены праект атрымаў назву "Нетэатральная маска". У бліжэйшы час плануецца вырабіць яшчэ большую колькасць масак і перадаць іх на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Выраб масак арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра. Усе жадаючыя – юрыдычныя асобы, гледачы і проста аматары тэатральнага мастацтва – могуць падтрымаць рэалізацыю гэтай ідэі пра ахвяраванні.

У прэс-службе распавялі, што падмурак для праекта стаў вопыт калег з іншых краін – Тэатра імя Наталлі Сац і Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца з Казахстана, тэатра імя Юліюша Астэрвы з Польшчы, Опернага тэатра ў Бургасе з Балгарыі і іншых.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
Купалаўскі тэатр, каронавірус
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
Жыхары Мінска ідуць па вуліцы ў ахоўных масках

У Мінску зацвердзілі план барацьбы з COVID-19. Што чакае жыхароў сталіцы?

7
(абноўлена 21:59 08.04.2020)
Сярод зацверджаных сталічнымі ўладамі мер - забарона на камандзіроўкі, адмена выстаў і патрабаванні да адлегласці ў 1,5 метра паміж наведвальнікамі кафэ.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. План барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі зацвердзілі ўлады Мінска, адпаведны дакумент апублікаваны Гарвыканкамам.

На фоне распаўсюджвання ў Беларусі каронавіруса COVID-19 органамі дзяржкіравання прымаюцца меры па мінімізацыі рызык заражэння сярод грамадзян. Так, план мерапрыемстваў зацвердзілі ў Менгарвыканкаме.

Улады Мінска прапануюць наступныя меры па барацьбе з каронавірусам:

  • Не дапускаць да працы супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый;
  • Нарады, семінары і пасяджэння праводзіць з выкарыстаннем рэжымаў відэа- і аудыаканферэнцый, у камандзіроўкі работнікаў не адпраўляць;
  • У бібліятэках, музеях, галерэях і іншых культурных аб'ектах не праводзіць масавых мерапрыемстваў, працу чытальных залаў абмежаваць;
  • Адмяніць выставы, кірмашы і прэзентацыі;
  • Не пускаць старонніх у сацыяльныя ўстановы для пажылых;
  • Сацработнікам прыярытэтна дапамагаць пажылым, абавязкова - у сродках індывідуальнай абароны;
  • Дазволіць бацькам не пускаць дзяцей у дзіцячыя сады або школы;
  • У ВНУ, ССНУ і ПТА - абмежаваць правядзенне групавых заняткаў у аўдыторыях шляхам арганізацыі пераходу на навучанне з элементамі
  • дыстанцыйнага навучання, навучанне па iндывiдуальных графікам або іншымі метадамі;
  • Пакідаць студэнтаў па месцы навучання, каб яны не ездзілі па хатах;
  • Не пускаць у інтэрнаты старонніх і не ладзіць там мерапрыемстваў;
  • У гасцініцах усіх сяліць на максімальнай адлегласці адзін ад аднаго, мераць тэмпературу і ўдакладняць аб стане здароўя;
  • Перанесці планавае абслугоўванне жылфонду, наведванне кватэр рамонтнікамі, камунальнікамі і іншымі падобнымі службамі;
  • Рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю ў дамах, праціраць ручкі пад'езда, поручні на лесвіцах і кнопкі ліфтаў;
  • У кафэ і рэстаранах рассаджваць наведвальнікаў у 1,5 метрах адзін ад аднаго, заказныя мерапрыемствы адмяніць;
  • Пасля 15:00 не менш гадзіны праводзіць дэзінфекцыю у грамадскім харчаванні;
  • Кантраляваць грамадзян, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі;
  • Кантраляваць транспарт і іншыя грамадскія аб'екты на прадмет захавання прафілактычных мерапрыемстваў;
  • У храмах забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыкі рук, правядзенне уборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзсродкаў, праветрыванне памяшканняў, дэзінфікуючую апрацоўку мэблі і дзвярных ручак, абразоў, да якіх прыкладаюцца прыхаджане, начыння і богаслужбовых сасудаў;
  • У кінатэатрах, тэатрах і на іншых такіх пляцоўках саджаць наведвальнікаў на адлегласць у 1,5 метра адзін ад аднаго;
  • У цырульнях, салонах прыгажосці і тату-салонах паміж кліентамі павінна быць не менш за пяць хвілін, супрацоўнікі абавязаны быць у масках;
  • Рэкамендаваць уладальнікам разгледзець пытанне аб далейшым функцыянаванні дыскатэк, начных клубаў, кальян, боўлінга, більярдных і камп'ютарных клубаў;
  • Усе арганізацыі, якія аказваюць паслугі насельніцтву, павінны правяраць тэмпературу работнікаў і не дазваляць выходзіць на змену тым, у каго яна падвышаная;
  • На працоўных месцах арганізаваць вільготную ўборку, працу сістэм вентыляцыі, абмежаванне колькасці працуючых і інтэрвал паміж зменамі, забараніць староннім прыходзіць у арганізацыі - акрамя рамонтнікаў і іншых работнікаў абслугоўвання, якія абавязаны быць у масках.
    Нагадаем, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на сераду ў краіне зарэгістравана 1066 выпадкаў каронавіруса. Больш за палову з усіх выпадкаў прыпадаюць на Мінск.
7
Тэги:
Мінск, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя