Гурт CHAKRAS

Сталі вядомыя імёны фіналістаў адбору на "Еўрабачанне"

24
(абноўлена 18:03 27.01.2020)
У лік шчасліўчыкаў увайшлі як "ветэраны" адбору на конкурс, так і новыя для большай часткі аўдыторыі імёны.

МІНСК, 27 сту - Sputnik. Названы імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2020", паведамілі ў панядзелак у Белтэлерадыёкампаніі.

Праслухоўванні ў рамках нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" адбылося ў Белтэлерадыёкампаніі ў панядзелак.

Ужо праз некалькі гадзін пасля завяршэння праслухоўванняў у афіцыйным Telegram-канале Агенцтва тэленавін (АТН) з'явіўся спіс фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс. У лік шчасліўчыкаў ўвайшлі:

  1. Анастасія Гламозда - Burning again
  2. Дар'я Хмяльніцкая - On Fire
  3. AURA - "Барані сваё"
  4. VAL - "Да вiдна"
  5. Анжаліка Пушнова - True Love
  6. NAPOLI - Dоn't let me down
  7. Саша Захарык - Rocky Road
  8. КейСі - Chili Pepper
  9. Ян Яраш - Fire
  10. Анастасія Развадоўская - Hello
  11. Гурт CHAKRAS - La-ley-la
  12. Анастасія Малашкевіч – Invisible

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" павінен прайсці да 6 сакавіка. Вызначаць прадстаўніка рэспублікі на конкурсе шляхам галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе ў маі ў Ратэрдаме (Нідэрланды). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

24
Тэги:
Беларусь, конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (18)

Культура