Букет кветак

Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне

14362
(абноўлена 17:19 13.02.2020)
Хочацца прызнацца ў каханні ў вершах, знайсці словы прымірэння або проста парадаваць сваю другую палоўку без усякай нагоды? Sputnik сабраў самыя кранальныя вершы пра каханне беларускіх паэтаў.

Вершы Купалы, Коласа і Багдановіча пра каханне і не толькі ведае амаль кожны школьнік. Sputnik знайшоў, бадай што, не такія знакамітыя, але таксама вельмі прыгожыя паээтычныя радкі пра каханне ад беларускіх аўтараў. Спадзяемся, вы адшукаеце ў падборцы вершаў, як арыгінальна прызнацца ў каханні любай дзяўчыне або хлопцу на роднай мове.

Чытайце таксама:

14362
Тэги:
вершы пра каханне, Беларуская мова
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (44)

Козыраў: "Песняры" выканаюць жывы канцэрт у інтэрнэце

7
(абноўлена 17:09 03.04.2020)
Анлайн-канцэрт у рамках праекта # БЕЗАНТРАКТА праанансаваў кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў.

Няпростая пара прыйшла для артыстаў і творчых калектываў: адмяняюцца канцэрты, даводзіцца праядаць "падушкі бяспекі". А калі запасу фінансаў няма, трэба ўжо зараз пачынаць ствараць хіты, каб закласці падмурак на будучыню. Але ёсць яшчэ адна новая іпастась, якую ўжо асвоілі творчыя калектывы - канцэрты анлайн.

"Песняры" таксама ідуць у нагу з часам. Канцэрт у новым фармаце ў бліжэйшы час у рамках праекта #БЕЗАНТРАКТА ўбачаць гледачы Sputnik разам з аўдыторыяй партала Fontanka.ru. Што гэта будзе за канцэрт, якія песні прагучаць і як жывецца ансамблю сёння, у студыі радыё Sputnik распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

"Паспрабуем выканаць цікавую, насычаную праграму. Каб гэты момант, калі "Песняры" самі прыйдуць у кожны дом, запомніўся нашым любімым гледачам і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы перавярнулі старонкі 50-гадовага юбілею калектыву. І гэтым канцэртам адкрываем нашу новую вяху, дзе будуць і новыя песні, і новы стылістычны фармат, і, вядома, класічныя, незабыўныя хіты "Песняроў", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА "Песняры" Рамана Козырава глядзіце на Sputnik Беларусь.

7
Тэги:
Музыка, "Песняры"
Тэлевізар, архіўнае фота

Арганізатары "Еўрабачання" прыдумалі замену конкурсу

31
(абноўлена 11:25 01.04.2020)
Спецыяльны канцэрт Europe Shine A Light будзе транслявацца ў эфіры тэлеканалаў, а таксама на YouTube.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Замест адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" арганізатары шоу зладзяць спецыяльны канцэрт, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Еўрабачанне-2020" было адменена з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса. Такім чынам, у наступны раз конкурс пройдзе толькі ў 2021 годзе - у Нідэрландах, якія павінны былі прыняць шоу у гэтым маі. Аднак ЕВС знайшоў альтэрнатыву правядзенню "Еўрабачання".

"Замест гэтага мы маем намер аб'яднаць Еўропу 16 мая з дапамогай унікальнай тэлевізійнай праграмы ў прайм-тайм. Мы заклікаем усіх вяшчальнікаў, якія павінны былі прыняць удзел у конкурсе "Еўрабачанне" ў гэтым годзе, і членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў іншых краінах трансляваць гэта шоу у духу адзінства і аб'яднання", - заявіў супервайзар конкурсу Ён Ола Санд.

Шоу будзе называцца Europe Shine A Light, пройдзе яно у пазаконкурсным фармаце. Мяркуецца, што ў рамках канцэрту свае песні выканаюць прадстаўнікі ўсіх 41 краін, якія павінны былі паехаць на конкурс. Прыняць удзел могуць і зоркі "Еўрабачання" мінулых гадоў.

ЕВС заклікаў усе краіны-ўдзельніцы "Еўрабачання" трансляваць гэты канцэрт. Плануецца і прамы эфір на YouTube.

Больш падрабязна пра фармат і іншыя падрабязнасці канцэрту, які павінен стаць заменай "Еўрабачання-2020", арганізатары абяцалі распавесці пазней.

31
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020