Адбор на нацыянальнае Еўрабачанне

Імя прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2020" назавуць сёння

13
(абноўлена 10:30 28.02.2020)
Пляцоўкай для гала-канцэрта нацыянальнага адбору ўпершыню стане павільён кінастудыі "Беларусьфільм" памерам у тысячу квадратных метраў.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Фінал нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2020" ад Беларусі пройдзе сёння ў Мінску.

Беларусь выбірае прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне" шляхам адкрытага адбору. Фінал спаборніцтва адбудзецца ўвечары 28 лютага.

За права прадстаўляць рэспубліку на шоу будуць змагацца 12 выканаўцаў і гуртоў:

  1. NAPOLI – Dоn't let me down
  2. Саша Захарык – Rocky Road
  3. Анастасія Малашкевіч – Invisible
  4. Гурт CHAKRAS – La-ley-la
  5. Анастасія Гламозда  – Burning again
  6. Nastasea – Hello
  7. Ян Яраш – Fire
  8. Анжаліка Пушнова – True Love
  9. Дар’я Хмяльніцкая – On Fire
  10. AURA – "Барані сваё"
  11. КейСі – Chili Pepper
  12. VAL – "Да вiдна"

Пераможцы нацыянальнага адбору назавуць па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы. У фанацкіх апытаннях сярод усіх удзельнікаў часцей за ўсё згадваюцца CHAKRAS, Анастасія Гламозда, КейСі, Анжаліка Пушнова і Napoli.

Цікава, што пляцоўкай для гала-канцэрта нацыянальнага адбору упершыню стане павільён кінастудыі "Беларусьфільм" памерам у тысячу квадратных метраў.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 12-16 мая ў Ратэрдаме. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

13
Тэги:
Беларусь, конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (33)

Козыраў: "Песняры" выканаюць жывы канцэрт у інтэрнэце

10
(абноўлена 17:09 03.04.2020)
Анлайн-канцэрт у рамках праекта # БЕЗАНТРАКТА праанансаваў кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў.

Няпростая пара прыйшла для артыстаў і творчых калектываў: адмяняюцца канцэрты, даводзіцца праядаць "падушкі бяспекі". А калі запасу фінансаў няма, трэба ўжо зараз пачынаць ствараць хіты, каб закласці падмурак на будучыню. Але ёсць яшчэ адна новая іпастась, якую ўжо асвоілі творчыя калектывы - канцэрты анлайн.

"Песняры" таксама ідуць у нагу з часам. Канцэрт у новым фармаце ў бліжэйшы час у рамках праекта #БЕЗАНТРАКТА ўбачаць гледачы Sputnik разам з аўдыторыяй партала Fontanka.ru. Што гэта будзе за канцэрт, якія песні прагучаць і як жывецца ансамблю сёння, у студыі радыё Sputnik распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

"Паспрабуем выканаць цікавую, насычаную праграму. Каб гэты момант, калі "Песняры" самі прыйдуць у кожны дом, запомніўся нашым любімым гледачам і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы перавярнулі старонкі 50-гадовага юбілею калектыву. І гэтым канцэртам адкрываем нашу новую вяху, дзе будуць і новыя песні, і новы стылістычны фармат, і, вядома, класічныя, незабыўныя хіты "Песняроў", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА "Песняры" Рамана Козырава глядзіце на Sputnik Беларусь.

10
Тэги:
Музыка, "Песняры"
Тэлевізар, архіўнае фота

Арганізатары "Еўрабачання" прыдумалі замену конкурсу

36
(абноўлена 11:25 01.04.2020)
Спецыяльны канцэрт Europe Shine A Light будзе транслявацца ў эфіры тэлеканалаў, а таксама на YouTube.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Замест адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" арганізатары шоу зладзяць спецыяльны канцэрт, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Еўрабачанне-2020" было адменена з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса. Такім чынам, у наступны раз конкурс пройдзе толькі ў 2021 годзе - у Нідэрландах, якія павінны былі прыняць шоу у гэтым маі. Аднак ЕВС знайшоў альтэрнатыву правядзенню "Еўрабачання".

"Замест гэтага мы маем намер аб'яднаць Еўропу 16 мая з дапамогай унікальнай тэлевізійнай праграмы ў прайм-тайм. Мы заклікаем усіх вяшчальнікаў, якія павінны былі прыняць удзел у конкурсе "Еўрабачанне" ў гэтым годзе, і членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў іншых краінах трансляваць гэта шоу у духу адзінства і аб'яднання", - заявіў супервайзар конкурсу Ён Ола Санд.

Шоу будзе называцца Europe Shine A Light, пройдзе яно у пазаконкурсным фармаце. Мяркуецца, што ў рамках канцэрту свае песні выканаюць прадстаўнікі ўсіх 41 краін, якія павінны былі паехаць на конкурс. Прыняць удзел могуць і зоркі "Еўрабачання" мінулых гадоў.

ЕВС заклікаў усе краіны-ўдзельніцы "Еўрабачання" трансляваць гэты канцэрт. Плануецца і прамы эфір на YouTube.

Больш падрабязна пра фармат і іншыя падрабязнасці канцэрту, які павінен стаць заменай "Еўрабачання-2020", арганізатары абяцалі распавесці пазней.

36
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (33)
Праверка на каронавірус

Місія СААЗ прыедзе ў Беларусь 7 красавіка для ацэнкі сітуацыі з COVID-19

15
(абноўлена 08:33 04.04.2020)
Міністэрства аховы здароўя запэўніў СААЗ у тым, што ў Беларусі місіі акажуць поўную падтрымку і зробяць усё неабходнае, каб яна прайшла паспяхова.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбудзе ў Беларусь у аўторак 7 красавіка для ацэнкі сітуацыі, якая складваецца ў рэспубліцы ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу, паведамілі ў пятніцу ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Пра тое, што Беларусь запросіць спецыялістаў СААЗ для праверкі працы сістэмы аховы здароўя, стала вядома 31 сакавіка - такое даручэнне даў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. У пятніцу 3 красавіка ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі заявілі, што гэтае пытанне знаходзіцца на заключнай стадыі рашэння.

Паводле інфармацыі тэлеканала, ужо дасягнута дамоўленасць аб наведванні рэспублікі спецыялістамі СААЗ - яны прыбудуць 7 красавіка.

"Былі мабілізаваны ўсе сілы для таго, каб арганізаваць такую місію ў самыя кароткія тэрміны. Мы атрымалі поўнае разуменне з боку міністэрства ў тым, што будзе неабходна місіі", - заявіў у эфіры тэлеканала кіраўнік краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

Ён таксама адзначыў, што Міністэрства аховы здароўя запэўніла СААЗ у тым, што ў Беларусі місіі акажуць поўную падтрымку і зробяць усё неабходнае, каб яна прайшла паспяхова.

Па дадзеных на пятніцу, у Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каронавіруса COVID-19. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, больш за ўсё захварэлых зафіксавана ў Мінску - 190. У Віцебскай вобласці, якая апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці ў сувязі з сітуацыяй, зафіксавана куды менш - 89 выпадкаў. Трэцяя па колькасці выпадкаў - Мінская вобласць, тут іх паўсотні.

15
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя