Гурт VAL

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні - 2020"

59
(абноўлена 08:29 29.02.2020)
Пераможцу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі вызначалі шляхам галасавання тэлегледачоў і членаў журы.

МІНСК, 29 лют - Sputnik. Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" будзе прадстаўляць група VAL, адпаведнае рашэнне было прынята вечарам у пятніцу па выніках фіналу нацыянальнага адбору.

За права прадстаўляць Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" у фінале нацыянальнага адбору змагаліся 12 выканаўцаў і гуртоў. Пераможцу вызначалі шляхам галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Па выніках фіналу нацыянальнага адбору прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні" ў Ратэрдаме будзе гурт VAL з песняй Da Vidna.

Другое месца ў рамках адбору заняў Ян Яраш, трэцяе - група CHAKRAS.

VAL - малады беларускі гурт, складаецца з салісткі Валерыі Грыбусавай і саўнд-прадзюсара Уладзіслава Пашкевіча. Da Vidna стала для калектыву першай песняй на беларускай мове.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 12-16 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

59
Тэги:
Беларусь, конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (38)
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

321
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

321
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Альгерд Бахарэвіч

Раман Альгерда Бахарэвіча выходзіць у Шатландыі

14
(абноўлена 13:07 25.09.2020)
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" ўбачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга годзе" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі" будзе апублікаваны на англійскай мове, аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Бахарэвіч падкрэсліў, што "дзеці Аліндаркі" - казка для дарослых, якая чытаецца і сёння.

"Памятаю, якім быў першы імпульс да таго, каб узяцца за працу. Я прачытаў, як недзе ў невялікім райцэнтрыку чыноўніца ад адукацыі параіла бацькам аднаго дзіцяці тэрмінова звярнуцца ды лагапеда, бо, відзіце лі, у рабёнка сільны беларускі акцэнт. Пака не позна, нада лячыць... так пачалася гісторыя пра Лёсю і Леччыка ", - узгадаў аўтар гісторыю стварэння кнігі.

Раман будзе надрукваны ў выдавецтве Scotland Street Press з арыгінальнай беларускай вокладкай мастачкі Кацярыны Дубовік. Дата афіцыйнага выхаду кнігі - 30 верасня 2020 года, першая рэцэнзія ўжо надрукаваная ў "The Scotsman".

Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" была надрукваная ў 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга году" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Альгерд Бахарэвіч
Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка

Мацвіенка распавяла пра Форум рэгіёнаў і адмену роўмінгу з Беларуссю

0
(абноўлена 09:43 28.09.2020)
Чарговы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28-29 верасня ў анлайн-рэжыме з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі асабліва актуальны ў дадзены момант, а пытанне адмены роўмінгу з Беларуссю можа быць вырашана ўжо да канца бягучага года, пра гэта заявіла старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

"Вядома, кожны Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі - важная падзея, гэта рэальнае прасоўванне ў развіцці адносін паміж нашымі краінамі. Цяперашні, які адкрываецца 28 верасня, мае сваю спецыфіку. (...) Мы бачым, што пандэмія каронавіруса і асабліва яе эканамічныя наступствы патрабуюць ад нас прыступіць да вырашэння актуальных пытанняў, праблем неадкладна. Значнасць Форуму рэзка падвышаецца - для рэгіёнаў, для прадпрыемстваў, у канчатковым рахунку для людзей", - цытуе яе "Российская газета".

Яна нагадала, што цяпер перад краінамі стаіць задача аднавіць узаемны тавараабарот, які падчас пандэміі каронавіруса знізіўся на 21%.

"Кіраўнік Расійскай дзяржавы асабліва падкрэсліў, што крокі павінны быць прыняты на розных узроўнях, ад урада да асобных прадпрыемстваў. А іх рэалізацыя будзе праходзіць менавіта ў рэгіёнах. Я ўпэўнена, што рашэнні Форуму будуць садзейнічаць аднаўленню ўзроўню i ўздыму расійска-беларускіх эканамічных адносінаў", - падкрэсліла Мацвіенка.

Палітычная сітуацыя не паўплывае

Па словах Валянціны Мацвіенка, на правядзенні Форуму рэгіёнаў ніяк не адаб'ецца палітычная сітуацыя ў Беларусі.

"Магу сказаць, у працэсе падрыхтоўкі да Форуму, у кантактах паміж бізнесменамі, паміж кіраўнікамі рэгіёнаў было абсалютна незаўважна, каб на іх жаданні працаваць неяк негатыўна адбіваліся вулічныя шэсці ў Мінску, заявы еўрапейскіх парламентарыяў ці відэа з Літвы. Нават, хутчэй, наадварот. Таму ў нас ёсць усе падставы прагназаваць, што і будучы Форум стане паспяховым", - лічыць старшыня Савета Федэрацыі.

Яна адзначыла, што рашэнне ў гэтай абстаноўцы павінны прымаць самі беларусы без вонкавага ціску.

"Мы давяраем мудрасці беларускага народа. Прымаючы рашэнне пра лёс сваёй краіны, ён здолее зрабіць выбар, які будзе адказваць яго доўгачасовым інтарэсам", - перакананая Мацвіенка.

Паводле яе назіранняў, на пляцоўках Форуму рэгіёнаў, кожны год рэальна адчуваецца, "наколькі натуральная і ўзаемная ў беларусаў і расіян патрэба адно ў адным".

"Яна проста патрабуе ад нас напаўнення рэальнымі справамі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Як раз на нашых міжрэгіянальных мерапрыемствах гэта асабліва прыкметна", - адзначыла палітык.

Аб адмене роўмінгу

Мацвіенка нагадала, што ідэя адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй упершыню была агучана менавіта на на Форуме рэгіёнаў.

"Мы яе не пакінулі. Праца ідзе. Ёсць усе падставы лічыць, што пытанне будзе вырашана да канца гэтага года", - падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, ужо зацверджана "дарожная карта" па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, і профільныя міністэрствы цяпер вельмі актыўна працуюць над яе рэалізацыяй.

"Чаму тэма ўвогуле ўзнікла менавіта падчас Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі? Ды таму, што на пляцоўках Форуму сама атмасфера падштурхоўвае да таго, каб думаць аб надзённых патрэбах людзей. Адмену роўмінгу, безумоўна, чакаюць і грамадзяне абедзвюх краін, і бізнес", - рэзюмавала Валянціна Мацвіенка.

Сёмы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачынаецца ў панядзелак. Раней планавалася правесці сустрэчы беларускага і расійскага бакоў у Мінску і Мінскай вобласці, аднак за некалькі дзён да пачатку форуму вырашылі абмеркаваць усе пытанні ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за COVID-19.

0
Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Расія, Беларусь