Кнігарня

Хто з беларусаў патрапіў у лонг-ліст "Вялікай кнігі" ў гэтым годзе

33
(абноўлена 09:43 22.04.2020)
Беларускія аўтары не ў першы раз трапляюць у спіс намінантаў на атрыманне прэстыжнай расійскай літаратурнай прэміі.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Рускамоўнае выданне рамана "Ноч" Віктара Марціновіч і кніга Сашы Філіпенкі "Вяртанне ў Астрог" патрапілі ў лонг-ліст расійскай літаратурнай прэміі "Вялікая кніга", паведамляецца на сайце прэміі.

У гэтым годзе на суісканне прэміі было выдвінута 294 кнігі і рукапіса, у тым ліку Дзіна Рубіна "Напалеонаў абоз", Міхаіл Елізараў "Зямля"  і Наталля Громава "Наскрозь".

Літаратурная прэмія "Вялікая кніга" за лепшы празаічны твор на рускай мове была створана ў 2005 годзе. Штогод пісьменнікі атрымліваюць тры ўзнагароды: першая – тры мільёны расійскіх рублёў, другая – 1,5 мільёны, трэцяя – адзін мільён.

Віктар Марціновіч і Саша Філіпенка – гэта не першыя пісьменнікі-беларусы, якія трапілі пад увагу аўтарытэтнага журы ўзнагароды. У мінулым годзе беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч дайшоў да фінала прэміі з уласным рускамоўным перакладам сваёй кнігі "Сабакі Эўропы".

Чытайце таксама:

  • Да возера радасці: чаму ўсе захацелі ўбачыць кароткаметражку па Марціновічу
33
Тэги:
Беларусь, Літаратура
Палац у Ружанах

Руіны Ружанскага палаца закансервуюць у мэтах захавання

6
Рэстаўрацыйныя працы ў палацава-паркавым комплексе Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты, адноўлены бакавыя флігелі. Зараз рэстаўратары адраджаюць усходні або, як яго яшчэ называюць, тэатральны корпус.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. У бліжэйшы час рэстаўратары плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца, паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Інфармацыю Sputnik пацвердзіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

"Так, сапраўды, у аблвыканкама ёсць намер правесці кансервацыю руін і аркад палаца. Рэстаўрацыя - гэта досыць працяглы і доўгатэрміновы праект, які патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў, таму мясцовыя ўлады прынялі правільнае рашэнне па захаванні замка. Узгадайце тыя ж Мірскі і Нясвіжскі замкі, якія аднаўляліся вельмі доўга і таксама кансерваваліся", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.

Хвір дадала, што невядома, колькі працэс кансервацыі зойме часу. "Брэсцкі аблвыканкам абвясціў тэндэр на выкананне праектных работ для кансервацыі, але дазволу, якое выдаем мы, у іх пакуль няма. У хуткім часе павінны звярнуцца. Таксама хутка дакументы на кансервацыю атрымае касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе", - распавяла спецыяліст.

Згодна з рэстаўрацыйным праектам на месцы руін у Ружанах плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Аздабленне будзе цалкам у барочным стылі.

6
Тэги:
Беларусь, рэстаўрацыя
Помнік Максіму Танку ў Мядзелі

Паэт, падпольшчык і грамадскі дзеяч: сёння нарадзіўся Максім Танк

1393
(абноўлена 09:23 17.09.2020)
У юнацтве паэт быў шмат разоў арыштаваны за падпольную дзейнасць, сядзеў у турме, хацеў пайсці на фронт у Вялікую Айчынную - а потым амаль чвэрць века ўзначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Непадалёк ад Мядзеля, каля ракі Красноўка, побач з маляўнічым борам знаходзіцца вёска Пількаўшчына. У ёй не так шмат жыхароў, і бадай кожны зможа падказаць дарогу да дома, у якім 106 гадоў таму ў сялянскай сям'і нарадзіўся Яўген Скурко – будучы вялікі паэт Максім Танк.

Дзяцінства: вяртанне на радзіму і польскія школы

Бацькі яго ніколі не былі асабліва заможнымі, але затое вельмі працавітымі. Калі ў 1913 годзе ў сям'і з'явілася магчымасць атрымаць крыху большы кавалак зямлі, яны перасяліліся ў Жукова, але ў 1914 годзе, калі Яўгену было ўсяго два гады, яго бацька Іван Хведаравіч быў мабілізаваны ў армію. Жонка Івана з малым дзіцём на руках накіравалася за ім.

Да 1922 года сям'я Скурко жыве ў Маскве, там праходзяць дзіцячыя гады Яўгена і ён ідзе ў школу. Вучоба давалася хлопчыку лёгка – асабліва ён любіў літаратуру, завучваў на памяць шмат вершаў. Затым яго бацькі вырашылі вяруцца на радзіму, хоць і бянтэжыліся, што родная Мядзельшчына знаходзілася ў той час пад польскай уладай.

Школа там таксама была толькі польская – а маленькі Яўген польскай мовы не ведаў, таму яму прыйшлося год прасядзець дома. Але ўжо наступнай восенню хлопчык пайшоў у школу ў Шкленікава, а ў старэйшыя класы ў 1925 годзе — ужо ў Сваткаўскую школу ў Мядзелі, дзе акрамя вучобы Яўген займаўся ў драматычным гуртку і маляваў.

Юнацтва: першыя літаратурныя творы, камсамольская праца і арышты

Восенню 1926 года юнак паспяхова здаў экзамен у трэці клас Вілейскай рускай гімназіі, дзе правучыўся два гады – пакуль польскія ўлады не закрылі яе. Менавіта там ён піша першыя вершы, але таемна, хаваючы сшытак з імі.

У наступнай школе, дзе ўсяго на працягу некалькіх месяцаў правучыўся Яўген, ён паспеў пазнаёміцца з камсамольскім падполлем. За ўдзел у адной з вучнёўскіх забастовак супраць ліквідацыі беларускіх школ польскімі ўладамі Яўген Скурко быў выключаны з Радашковіцкай гімназіі – і паехаў у Вільню, дзе адразу паступіў у Віленскую беларускую гімназію, але і там вучыўся нядоўга. Усё паўтарылася па радашковіцкаму сцэнару: забастоўка – выдаленне. Яўген правёў лета ў роднай Пількаўшчыне, але вялікі горад вабіў яго, і ўжо восенню юнак зноў паехаў у Вільню, каб паступіць там на курсы тэхнікаў-меліяратараў – нічога дзіўнага ў гэтым выбары не было, толькі там Яўген пасля двух выдаленняў мог вучыцца без паліцэйскага пасведчання аб добранадзейнасці.

Пасля, у 1930-1932 гадах, Яўген Скурко вучыўся ў Віленскай рускай гімназіі імя Пушкіна. Там ён працягвае сваю прапагандысцкую і літаратурную дзейнасць, пачынае збіраць фальклор, разам з сябрам Янкам Гарохам выдае рукапісны часопіс "Пралом", дзе ўпершыню з'яўляюцца яго вершы і апавяданні, але пад псеўданімамі — Д. Сівер, А. Граніт.

Як карэспандэнта падпольных выданняў яго не аднойчы арыштоўвалі і дапытвалі, сядзеў ён і ў турме – але быў выпушчаны пад заклад і зноў вярнуўся на радзіму.

У 1932 годзе па загадзе ЦК камсамола Заходняй Беларусі Яўген накіроўваецца на Наваградчыну, дзе, па сутнасці, жыве ў нелегальным становішчы, пакуль у роднай Пількаўшчыне яго шукае паліцыя. У 1933 годзе Яўген Скурко зноў арыштаваны і прыгавораны да 6 гадоў зняволення, і хоць апеляцыйны суд пастанавіў зменьшыць пакаранне да двух гадоў умоўна, у турму юнак неўзабаве ўсё ж такі патрапіў – і быў у зняволенні да канца 1934 года.

У 1935 годзе Яўген Скурко, так і не атрымаўшы атэстат сталасці, самастойна рыхтуецца да экзаменаў, каб паступіць ва ўніверсітэт. Прыкладна праз год выходзіць першы зборнік яго вершаў – "На этапах", але кніга амаль адразу была канфіскаваная, а юнак – зноў арыштаваны.

У 1937 годзе Яўген, які пэўны час ужо друкуецца пад псеўданімам Максім Танк, скончыў сваю першую паэму "Нарач". За ёй рушылі "Сказ пра Валя" і яшчэ адна паэма – "Журавінавы цвет", якая ўвайшла потым у аднайменны зборнік. Імя Максіма Танка пачынае набываць вядомасць.

Але падзеі 1938 года прымусілі паэта прыпыніць літаратурную дзейнасць і некаторы час зарабляць на жыццё працай на складзе, але і гэтак пражыць у Вільні было немагчыма, і Максім Танк вяртаецца дадому. На першы дзень вызвалення Беларусі ён піша верш "Здарова, таварышы".

Вайна і пасляваенныя гады

У 1940-м годзе Максім Танк ажаніўся з Любоўю Асаевіч, з якой пазнаёміўся падчас вучобы ў беларускай гімназіі.

На радзіме Максім Танк працуе ў абласной газеце "Вілейская праўда" – і друкуецца ў ёй жа, але пры першай жа магчымасці з'язджае ў Беласток, дзе яго і застае Вялікая Айчынная вайна. Разам з сям'ёй ён рушыць у Саратаўскую вобласць, дзе спрабуе запісацца на фронт, але разам з іншымі літаратурнымі дзеячамі трапляе на работу ў газету "За Савецкую Беларусь", а потым працуе адказным сакратаром партызанскага сатырычнага агітплаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Вершы, якія Максім Танк напісаў падчас вайны, увайшлі ў зборнік "Вастрыце зброю", які ўбачыў свет у 1945 годзе.

Пасля вайны Максім Танк займаецца выдавецкай дзейнасцю, працуе ў часопісе "Вожык", а з 1948 года становіцца галоўным рэдактарам часопіса "Полымя". У тым жа годзе выходзіць яго зборнік "Каб ведалі", адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Рэдактарам Максім Танк працуе да 1966 года, а потым – па 1990 год – узначальвае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама ён быў дэпутатам Вярхоўных Саветаў СССР і БССР, старшынёй Вярхоўнага савета Рэспублікі VІ-VІІ скліканняў і членам Савецкага камітэта абароны міру. У гэтыя гады паэт напісаў больш сарака кніг і безліч вершаваных твораў.

Памёр Максім Танк 7 жніўня 1995 года – ён толькі на чатыры месяцы перажыў сваю каханую жонку і быў пахаваны з ёй у адной труне, на радзіме паэта.

Зборнік "Errata", які выйшаў пасля смерці Максіма Танка, змясціў яго вершы, напісаныя ў апошнія гады. Імя паэта носіць Педагагічны ўніверсітэт і каледж у Мінску, цэнтральная раённая бібліятэка ў Мядзелі, Святкаўская сярэдняя школа і Мядзельская раённая бальніца, у яго гонар названы вуліцы ў Мінску і Мядзелі. Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету "Максім Танк. 100 гадоў".

Чытайце таксама: 

1393
Тэги:
біяграфія, Максім Танк, Беларусь
Дажджлівае восеньскае надвор'е, архіўнае фота

Будзе суха і цёпла: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

0
(абноўлена 12:29 18.09.2020)
Пераважна без ападкаў будзе ў суботу і нядзелю, а паветра ў дзённыя гадзіны будзе прагравацца да +14 .. + 20°С.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Сухое і даволі цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя. Пра гэта сведчаць дадзеныя прагнозу рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У краіне на днях адчувальна пахаладала: напярэдадні ў розных раёнах Беларусі узмацняўся вецер, аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены і на сёння.

"Увага! Удзень 18 верасня (у пятніцу) на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца паўночна-заходні вецер парывамі да 15-20 метраў у секунду", - папярэджвае Белгідрамет.

У цэлым жа па краіне будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове. Удзень будзе максімум +8 .. + 14°C, на паўднёвым захадзе пацяплее да +15 .. + 18°C.

У Мінску таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у першай палове дня з верагоднасцю ў 60-70% пройдзе кароткачасовы дождж, у сталіцы таксама ўзмоцніцца вецер. Удзень тэмпература паветра дасягне +11 .. + 13°C, пад вечар апусціцца да +9 .. + 11°C.

У выхадныя, мяркуючы па прагнозе, чакаецца слабое пацяпленне.

"19-20 верасня надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску", - перадаюць сіноптыкі.

У суботу, 19 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі парывісты вецер захаваецца ў дзённыя гадзіны. Уначы будзе +2 .. + 9°С, удзень паветра прагрэецца да +14 .. + 20°С.

Без ападкаў пры зменнай воблачнасці будзе і ў нядзелю, 20 верасня. Вецер сціхне, а тэмпературныя паказчыкі чакаюцца аналагічнымі: па поўдні ўдзень тэмпература паветра можа нават дасягнуць + 22°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі як мінімум да сярэдзіны будучай працоўнага тыдня, але не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

0
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я