Народны мастак Беларусі Май Данцыг

"Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна

263
(абноўлена 12:50 27.04.2020)
Сёння выбітны беларускі жывапісец мог бы адзначаць 90-гадовы юбілей. Sputnik узгадвае жыццёвы і творчы шлях мастака.

Май Данцыг з'яўляецца народным мастаком не толькі па званні, але і па сваёй сутнасці. Адзін з самых вядомых майстроў свайго часу, ён пакінуў вялізныя, амаль манументальныя палотны, вядомыя шырокаму колу грамадскасці. У свой час творы Мая Данцыга нават друкаваліся ў школьных падручніках, таму справядліва будзе сказаць, што не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго творах.

Май Данцыг лічыцца адным з пачынальнікаў рэалізму, які знайшоў увасабленне не толькі ў савецкім, але і ў сусветным мастацтве. Добра вядомыя імёны іншых прадстаўнікоў гэтага стылю, такіх як Віктар Іваноў, Мікалай Андронаў, Міхаіл Савіцкі, але Май Данцыг, бадай, прыклаў найвялікшыя намаганні для папулярызацыі і пашэрэння гэтага стылю на савецкай і постсавецкай прасторы.

Найбольш часта на палотнах Данцыга паўстае вайна, але мноства карцін прысвечаны мірным тэмам, у тым ліку роднаму Мінску, і найбольш вядомая з іх - "Мой горад стары, малады".

У адным са сваіх інтэрв'ю мастак падкрэсліваў, што ў творчасці ніколі не здраджваў сваім прынцыпам, не пісаў партрэты правадыроў. Героі яго карцін – звычайныя людзі, на палотнах знайшлі ўвасабленне іх жыцці і лёсы. Па сцвярджэнні Мая Данцыга, мастацтва павінна быць актыўным, і гэта выразна прасочваецца ў яго яркай, выразнай, экспрэсіўнай манеры.

Біяграфічная даведка

Май Вольфавіч Данцыг нарадзіўся 27 красавіка 1930 года ў Мінску. Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе - Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. Званне народнага Май Данцыг атрымаў у 1995 годзе, а ў 2005-м быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Да сваіх апошніх дзён Май Данцыг выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Музеі ВАВ у Мінску, музейных калекцыях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін. Пайшоў з жыцця мастак 26 сакавіка 2017 года.

263
Тэги:
Беларусь, мастацтва, жывапіс, Май Данцыг
Салісты ансамбля Песняры Анатоль Кашапараў і Леанід Барткевіч

"Класіку трэба берагчы": Кашапараў не стрымаў эмоцый у памяць аб Барткевічы

26
(абноўлена 13:17 14.04.2021)
Усім, хто датычны да класікі, трэба цёплае стаўленне, перакананы саліст залатога складу "Песняроў" Анатоль Кашапараў; на яго думку, у лёсе яго сябра і калегі Леаніда Барткевіча сваю ролю адыграў, у тым ліку, і недахоп увагі з боку дзяржавы.
"Классику надо оберегать": Кашепаров не сдержал эмоций в память о Борткевиче

Саліст залатога складу "Песняроў" Анатоль Кашапараў цяпер знаходзіцца ў ЗША, у гутарцы з вядучым радыё Sputnik Вячаславам Шарапавым ён падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра Леаніда Барткевіча, які памёр напярэдадні ў адной з мінскіх бальніц.

"Чарговы самародак сышоў з нашага калектыву. Шмат зайздроснікаў, на жаль, жыццё такое, што нас стала атачаць шмат нядобрых людзей. Я думаю, што недахоп увагі, можа, нават ад нашай рэспублікі да ўсіх. Крыўдна. За дзяржаву крыўдна", - падзяліўся сваім меркаваннем Кашапараў.

"Лёня быў... Ён быццам ў гэтым жыцці хацеў папоўніць тое, чаго яму не хапала. Ён быў вялікі фантазёр, шмат ствараў. Але гэта адбывалася не ад таго, што ён хацеў нейкага зла або намеру, а проста ад недахопу не тое што ўвагі, ну нельга так ставіцца, разумееце. Усё ж такі калектыў быў і застаўся, і ў далейшым былі нядрэнныя напрацоўкі. Нельга так рабіць. На жаль, сышоў чарговы чалавек пасля Мулявіна. Проста так нельга. І ў цішыні, і ўсё .. Ён казаў, што кватэру далі і зямлю выдзелілі. Гэта ўсё пашанцавала, ён на маладой быў жанаты, ім як маладым сем'ям далі", - распавёў Кашапараў.

Суразмоўца Sputnik расказаў, што напярэдадні прачнуўся вельмі рана і доўга не мог спаць пасля таго, як атрымаў мноства званкоў. "Усё-ўсё перадумаў: і чаму так адбываецца, чаму вакол столькі шмат злых людзей, я ведаю, што яны былі супраць Барткевіча і застаюцца супраць мяне, але гэта мяне не турбуе, гэта як сцяну ілбом прабіваць", прызнаўся Кашапараў.

"Мне сапраўды вельмі балюча, што сышоў чалавек", - на гэтай фразе чуваць, як суразмоўца Sputnik плача.

"Я не скажу, што таленавітых няма, вядома ж, яны вакол. Але трэба вось гэта святое, класіку гэтую трэба ахоўваць. І хто быў датычны да гэтай класікі, да гэтага святога, да іх трэба таксама цёплае стаўленне, не трэба гэтых злых слоў, не трэба нічога. Людзі, супакойцеся, кароткае жыццё. Вы бачыце, як гэта ўсё сканчаецца. Планаў наладзяць, а ўсё гэта ... ", - сказаў Кашапараў.

Саліст "Песняроў" падзяліўся ўспамінамі: "У тыя часы многа чаго не было, шмотак не хапала добрых, дзесьці ў крамах не зусім усё было, але была вось гэтая душэўнасць. Прыходзіш ў госці, і стол адразу накрываўся . Вось гэтага цяпер няма, людзі сталі як робаты ", сказаў ён.

"З Лёнем былі і раней сябрамі, вядома, у апошнія гады ён адкрыўся трошкі з іншага боку. Царства яму нябеснае, вельмі шкада, што я ў сілу абставінаў не магу зараз у Мінск трапіць", - дадаў Кашапараў.

Цырымонія развітання з заслужаным артыстам Леанідам Барткевічам пройдзе ў чацвер, 15 красавіка, грамадзянская паніхіда плануецца ў будынку Белдзяржфілармоніі ў Мінску, пахаванне пройдзе на Усходніх могілках у сталіцы. Аб смерці вядомага артыста стала вядома ў аўторак 13 красавіка, Леанід Барткевіч памёр у бальніцы ад ускладненняў пасля цукровага дыябету, не дажыўшы крыху больш за месяц да 72-га дня нараджэння.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
дзяржава, "Песняры", Ленід Барткевіч, Анатоль Кашапараў
Яўген Цілічэеў у кінастужцы Ідзі і глядзі

Памёр акцёр, які сыграў у кінастужцы "Ідзі і глядзі"

18
(абноўлена 13:01 14.04.2021)
Савецкі і заслужаны артыст Расіі Яўген Цілічэеў памёр у Санкт-Пецярбургу на 75 годзе жыцця.

МІНСК, 14 кра – Sputnik. Пайшоў з жыцця саліст Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўген Цілічэеў. Спачуванні родным і блізкім апублікаваны на сайце ўстановы культуры.

Тэатру акцёр аддаў амаль 50 гадоў, за якія паспеў прымерыць на сябе больш за 60 роляў. Артыст нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года. У 1972-м - скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. Гуляў у кіно ў такіх фільмах, як "Царевич Проша", "Труффальдино из Бергамо", "Семь нот". Доўгі час быў вядучым дзіцячай тэлеперадачы "Сказка за сказкой".

Беларускаму гледачу артыст запомніўся па кінастужцы Элема Клімава "Ідзі і глядзі". У інтэрв'ю Sputnik у 2018 годзе акцёр распавядаў, як яму дасталася роля латышскага паліцая.

"Калі я гуляю адмоўных персанажаў, мне ўсё роўна спачуваюць. Памятаю, мы пераагучвалі эпізод, у якім майго персанажа разам з астатнімі палоннымі немцамі і калабарацыяністамі расстрэльваюць партызаны. Клімаў павярнуўся да мяне і сказаў: "Вось сволач, Жэнька, цябе яшчэ і шкада, гада!" - дзяліўся Цілічэеў.

У тэатры артыста ўспамінаюць як майстра аперэты, які мог з першага з'яўлення на сцэне завалодаць увагай гледачоў.

"Артыст фантастычна валодаў дарам імправізацыі. Любая яго рэпліка выклікала дружны смех гледачоў. Азарт і кураж, з якімі Яўген Сяргеевіч выходзіў на сцэну, імгненна звярталі на сябе ўвагу гледачоў - артыст запамінаўся адразу. Здавалася, што акцёру ўсё даецца лёгка і нязмушана, а ў яго гульні няма ні найменшага намёку на пошласць. Цілічэеў - адзін з лепшых пецярбургскіх комікаў, хто валодаў шчаслівай уласцівасцю весяліць людзей і дарыць ім радасць адной сваёй прысутнасцю", - гаворыцца ў тэксце спачуванняў.

У апошнія гады артыст часта скардзіўся на здароўе ва ўласцівай яму манеры: не без лёгкай іроніі да сябе.

Дату і месца развітання з Яўгенам Цілічэевым паведамяць пазней.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
жыццё, Санкт-Пецярбург, Яўген Цілічэеў, артыст, "Ідзі і глядзі" (фільм), кінастужка, акцёр
Які сёння дзень: 15 красавіка

Які сёння дзень: 15 красавіка 2021 года

0
(абноўлена 18:05 14.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.

Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 красавіка

  • У 1432 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
  • У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.

Хто нарадзіўся 15 красавіка

  • 1900 год: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова

15 красавіка ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.

Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.

Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыяваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакмам: будзе бяда.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей