Лагатып конкурсу песні Еўрабачанне-2020

Без пераможцаў і прайграўшых: "Еўрабачанне" вяртаецца ў новым фармаце

4
(абноўлена 12:20 12.05.2020)
Замест паўфіналаў шоу, якія павінны былі прайсці 12 і 14 мая, а таксама замест запланаванага на 16 мая фіналу пройдуць спецыяльныя анлайн-трансляцыі.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Першы канцэрт у рамках праекта Eurovision Song Celebration пройдзе сёння ўвечары, паведамілі ў аўторак у ЕВС.

З-за пандэміі каронавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) быў вымушаны адмяніць правядзенне "Еўрабачання" ў гэтым годзе. Зрэшты, пазней арганізатары знайшлі альтэрнатыву: правесці анлайн-канцэрты з усімі артыстамі, якія павінны былі ўдзельнічаць у шоу - толькі без конкурснай асновы, гэта значыць без пераможцаў і прайграўшых.

Замест паўфіналаў (12 і 14 мая) будуць праведзены трансляцыі Eurovision Song Celebration: артысты выступяць у тым жа парадку, як павінны былі б у выпадку правядзення конкурсу.
Такім чынам, сёння ў рамках трансляцыі будуць прадстаўлены песні Беларусі, Расіі і Украіны.

Эфір Europe Shine A Light адбудзецца ў суботу 16 мая. Апроч кліпаў артыстаў, заяўленых да ўдзелу ў "Еўрабачанні", арганізатары абяцаюць і шэраг сюрпрызаў.

Весціся ўсе трансляцыі будуць на YouTube-канале "Еўрабачання". Пачатак - у 22:00.

Нагадаем, арганізатары "Еўрабачання" заявілі аб адсутнасці пярэчанняў супраць таго, каб заяўленыя для ўдзелу ў 2020 годзе артысты выйшлі на сцэну шоў у 2011-м. Пры гэтым песні павінны адпавядаць рэгламенту - гэта значыць быць новымі. Прэзентаваць кампазіцыі для "Еўрабачання-2021" можна з верасня.

4
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (38)
Чырвоны касцёл у Мінску

Каталікі просяць прэзідэнта аддаць ім ва ўласнасць Чырвоны касцёл

4
(абноўлена 16:08 13.07.2020)
У самага вядомага мінскага касцёла утварыўся доўг перад гарадскімі службамі ў памеры больш за 65 тысяч долараў.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Мінскія каталікі пачалі збіраць подпісы ў падтрымку звароту да кіраўніка дзяржавы з просьбай, каб ва ўласнасць парафіі перадалі будынак касцёла св. Сымона і Алены.

Гэта культавы будынак вядома больш як Чырвоны Касцёл і з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай сталіцы. Пра тое, што ў парафіі паўсталі праблемы з аплатай падаткаў, адзін са святароў заявіў падчас нядзельнай пропаведзі ў касцёле.

"Мы зноў звяртаемся, ужо вышэй - да самага яго, прэзідэнта нашага, каб ён у рэшце рэшт аддаў нам тое, што належыць нам. Касцёл ніколі не належаў дзяржаве, у нас ёсць падзел царквы і дзяржавы", - заявіў ксёндз Станіслаў Станеўскі падчас пропаведзі, якая трансліравалася ў рэжыме анлайн (з-за пандэміі частка беларускіх касцёлаў праводзіць стрымы набажэнстваў і казанняў - Sputnik).

Святар патлумачыў, што горад выставіў касцёлу рахунак у памеры 156 тысяч рублёў за амартызацыю касцёла і падаткі за карыстанне зямлёй, г.зн. 13 тысяч рублёў у месяц. Ксёндз лічыць гэтую суму непад'ёмнай для касцёла, у сувязі з гэтым і збіраюцца подпісы пад зваротам аб перадачы культавага будынка вернікам.

Чырвоны касцёл знаходзіцца на балансе КУП "Мінская спадчына", рашэнне аб перадачы будынка ў ўласнасць Мінска было прынята Мінгарвыканкамам у 2013 годзе. У "Мінскай спадчыне" сітуацыю з абавязкам Чырвонага касцёла каментаваць катэгарычна адмовіліся.

"Пішыце запыт", - так адказалі Sputnik у прыёмнай кіраўніка дадзенага камунальнага прадпрыемства.

У сваю чаргу настаяцель касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк таксама адмовіўся ад каментароў.

"Мы збіраем дакументы ў міністэрства, праз некалькі дзён можна будзе нешта сказаць", - так адказаў ён Sputnik на просьбу пракаментаваць сітуацыю.

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) - найбольш вядомы каталіцкі храм Мінска, пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя на сродкі мінскага двараніна Эдварда Вайніловіча. Гэта помнік архітэктуры, ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

4
Тэги:
Чырвоны касцёл, Каталікі
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Смачна і музычна: як прайшоў Купальскі пленэр на Хутары Дудара

82
(абноўлена 14:02 13.07.2020)
Беларусы любяць Купалле і захоўваюць традыцыю яго святкавання дагэтуль, перадаючы наступным пакаленням.

Купалле – адно з самых любімых беларусамі святаў, традыцыя святкавання якога захавалася і дагэтуль. Шматлікія калектывы і аматары беларускай культуры штогод ладзяць музычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да таямнічага дзейства.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Зладзілі любімае свята і ў аграсядзібе "Хутар Дудара" бліз Ракава. Госці спявалі, танчылі, вадзілі карагоды і каштавалі самыя смачныя беларускія прысмакі.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Цягам усяго дня наведвальнікаў чакалі прагулкі па лесе і лузе, купанне ў рацэ Яршоўка, пляжны адпачынак, футбол, валейбол і настольныя гульні. Аматары традыцыйных беларускіх забавак удзельнічалі у майстар-класе па вырабе свечак.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Абавязковая частка кожнага купальскага свята – спеўныя сходы-карагоды, пляценне вянкоў і падрыхтоўка вогнішча. Для гэтага дзяўчаты і хлопцы аб’ядноўваюць свае сілы.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Яркай кропкай гэтага свята стала прэзентацыя новага праекта легендарнага музыкі Івана Кірчука, салісткі Вялікага тэатра Беларусі Маргарыты Ляўчук і заснавальніка гурта Vuraj Сяргея Доўгушава  - "Try Nice".

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
82
Тэги:
Купалле
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь