Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг

Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг

127
(абноўлена 15:15 08.06.2020)
Сёння не стала беларускага мастака-графіка Міхаіла Басалыгі. Глядзіце яго кніжныя ілюстрацыі і чытайце біяграфію на Sputnik.

Міхаіл Басалыга нарадзіўся 1 мая 1942 года ў Слуцку. З дзяцінства ён захапляўся маляваннем, пачатковую адукацыю ў ім атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў. Пасля Міхаіл Басалыга паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. Пасля заканчэння вучылішча мастак пачынае ўдзельнічаць у шматлікіх выставах па ўсёй краіне.

Народны мастак Беларусі Май Данцыг
© Photo : Евгений Колчев/Wikimedia Commons

Прадоўжыў адукацыю Міхаіл Басалыга ў Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз – Беларуская акадэмія мастацтваў) і скончыў яго ў 1970 годзе, а праз год стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў. У 1989 мастак стаў у ім старшынёй графічнай секцыі, а ў 1993 годзе вярнуўся ў Мінскае мастацкае вучылішча ўжо ў якасці педагога.

Міхаіл Басалыга ў асноўным працуе ў тэхніках афорта, літаграфіі і лінагравюры. Да першай паловы 80-х гадоў мастак займаўся пераважна афармленнем кніг. Сярод яго работ ілюстрацыі да твораў Пятруся Броўкі, Максіма Танка, Генадзя Бураўкіна, Янкі Купалы. Некаторыя працы Міхаіл выконваў у суаўтарстве з братам – Уладзімірам Басалыгам, які таксама з'яўляецца вядомым мастаком.

З канца 80-х гадоў Міхаіл Басалыга працуе пераважна ў станковай графіцы. У яго творчасці пераважае тэма сярэднявечнай спадчыны беларускіх зямель. Каб дакладна перадаць знешні выгляд і характары персанажаў, мастак звяртаецца да гістарычных дакументаў.

Працы Міхаіла Басалыгі неаднаразова адзначаліся рознымі ўзнагародамі. Яны неаднаразова экспанаваліся на беларускіх і замежных выставах: у ЗША, Балгарыі, Венгрыі і нават Японіі. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях іншых гарадоў, у дзяржаўных і прыватных калекцыях.

Чытайце таксама: 

  • Напалеон Орда: летапісец беларускай архітэктуры
  • Барыс Аракчэеў: спявак беларускай прыроды
  • "Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна
  • Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці
  • Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча
127
Тэги:
Мастацтва, графіка

Марозіва з валошак і фотабудка: у Мінску адзначылі Дзень вышыванкі

15
(абноўлена 08:31 03.07.2020)
У цэнтры сталіцы арганізавалі кірмашы і інтэрактывы, а ў МЗС - традыцыйны прыём. Як жыхары краіны і дыпламаты адзначылі свята нацыянальнага арнаменту, глядзіце на відэа.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі святкуюць Дзень вышыванкі. Жыхары рэспублікі апранаюцца ў футболкі з арнаментам і дадаюць у свае вобразы атрыбуты нацыянальнага каларыту.

2 ліпеня ў цэнтры Мінска з нагоды свята арганізавалі кірмашы і інтэрактывы. Свята нацыянальнага арнаменту адзначалі і ў міністэрстве замежных спраў. У МЗС сёння сабраліся прадстаўнікі дыпламатычных місій. Дзень вышыванкі афіцыйныя асобы святкуюць ужо некалькі гадоў запар, але ў гэтым годзе ўрачыстасць з-за каронавіруса была нешматлюднай. Ды і ў вышыванках былі не ўсе, нават міністр замежных спраў Уладзімір Макей у гэты раз быў у дзелавым касцюме.

Затое "фішкай" гэтага года стала фотабудка, госці свята атрымалі імгненныя здымкі на фоне беларускіх славутасцяў. Нацыянальным пачастункам свята стала марозіва з валошкамі.

15
Тэги:
Мінск, Дзень вышыванкі
Выстава конкурсу імя А. Сценіна ў Страсбургу

Конкурс імя Сценіна адкрыў галасаванне для інтэрнэт-карыстальнікаў

15
(абноўлена 12:13 01.07.2020)
Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць на пачатку жніўня, а аўтар самай папулярнай у Інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Вызначыць лепшую працу з ліку тых, што ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу імя Андрэя Сценіна-2020, па традыцыі могуць і карыстальнікі сеткі - для іх стартавала анлайн-галасаванне на рускай і англійскай версіях сайта конкурса.

Для ўдзелу ў анлайн-галасаванні неабходна мець акаўнт на адной з сацыяльных сетак: УКантакце, Facebook, Twitter, ці кітайскім сэрвісе Weibo. Галасаванне адкрыта да 23:59 (па мінскім часе) 31 ліпеня. Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць на пачатку жніўня, а аўтар самай папулярнай у Інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу.

На думку куратара конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўніка службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксаны Алейнік, анлайн-галасаванне дае інтэрнэт-аўдыторыі магчымасць падыскутаваць з экспертным меркаваннем міжнароднага журы, выбраўшы свайго фаварыта.

"Сёння, калі здымак можа зрабіць кожны, проста націснуўшы на кнопку камеры на мабільнай прыладзе, пра фатаграфію судзяць і кажуць многія, і часта - цалкам з веданнем справы і праявай добрага густу. Наш конкурс выбірае ўсё самае лепшае, што ёсць у свеце сучаснай маладой фотажурналістыкі, і нам неверагодна цікава, як выбар конкурсу ацэньвае глядач, для якога і ствараюцца фатаграфіі. Выбар прафесійнага журы сфармаваў шорт-ліст, прызавыя месцы, якія журы таксама вызначыла, мы назавем ў верасні. А вось якая праца стане самай яркай і знакавай для інтэрнэт-аўдыторыі - пакажа анлайн-галасаванне. Запрашаем усіх аматараў фатаграфіі прыняць у ім удзел і з нецярпеннем чакаем яго вынікаў!" - адзначыла Алейнік.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў.

У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Пра конкурс. Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

У 2020 годзе генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу з'яўляюцца: інфармацыйна-партал навінаў Вести.Ru, агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Расія-Культура". Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медиасеть Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

15
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія