Суперфінал на Чырвонай плошчы

Беларус выступіў на Чырвонай плошчы ў суперфінале конкурсу юных чытальнікаў

22
(абноўлена 17:27 10.06.2020)
Беларусь упершыню з 2014 года выйшла ў суперфінал конкурсу "Жывая класіка" і атрымала права выступіць на Чырвонай плошчы ў Маскве, з чым бліскуча справіўся Валерый Русецкі.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Суперфінал Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" прайшоў у Маскве. Ён ужо шмат гадоў становіцца галоўным упрыгожваннем кніжнага фестывалю "Чырвоная плошча". Гэты год не стаў выключэннем, але прынёс значныя змены ў фармаце.

"Мы прызвычаіліся да таго, што на фіналах конкурсу поўныя трыбуны, у гэтым годзе нам давялося асвойваць анлайн-фармат. Суперфінал злучыў нашы напрацоўкі - дзеці выступалі анлайн, а журы і вядучы прысутнічалі на Чырвонай плошчы. Перажыўшы гэты сезон, я цяпер разумею, што "Жывы класіцы" мора па калена і мы пачынаем рыхтавацца да дзесяцігоддзя конкурсу. Упэўненая, зможам усіх здзівіць: падымем планку і значна павялічым маштаб", - падзялілася прэзідэнт Фонду "Жывая класіка" Марына Смірнова.

Анлайн-выступленні ўдзельнікаў суперфіналу ацэньвала аўтарытэтнае журы: Рэктар Тэатральнага інстытута імя Б. Шчукіна народны артыст Расіі Яўген Князеў, тэлевядучыя Арына Шарапава і Цімур Салаўёў, актрысы і вядучыя Нона Грышаева і Яна Чурыкава.

Правам прачытаць урыўкі з рускай класікі перад журы ганараваліся дзесяць канкурсантаў, якія прайшлі цэлы шэраг адборачных этапаў. Яны прадстаўлялі Расію, Беларусь, Сербію, Нідэрланды і Аўстралію.

Суперфинал конкурса чтецов прошел в новом формате: дети выступали онлайн, а жюри и ведущий присутствовали на Красной площади
© Photo : предоставлено Россотрудничеством
Суперфінал конкурсу чытальнікаў прайшоў у новым фармаце: дзеці выступалі анлайн, а журы і вядучы прысутнічалі на Чырвонай плошчы

"Больш прыгожага выхаду з самаізаляцыі і прыдумаць нельга! Мы ўсміхаемся, нават калі гэтага не відаць пад маскамі, і мы шчаслівыя. Пакуль ёсць вялікая літаратура, пакуль рабяты чытаюць гэтыя тэксты і хочуць дзяліцца гэтым з іншымі, пакуль жывая класіка, можаце не сумнявацца, мы вырвемся! " - адзначыла тэлевядучая Яна Чурыкава.

Беларусь упершыню з 2014 года выйшла ў суперфінал і ганаравалася правам выступіць на Краснай плошчы ў Маскве, з чым бліскуча справіўся пераможца фіналу конкурсу з Рэспублікі Беларусь Валерый Русецкі.

Ежегодно в международном конкурсе Живая классика принимают участие 2,5 миллиона школьников из 85 регионов России и 80 стран мира
© Photo : предоставлено Россотрудничеством
Штогод у міжнародным конкурсе "Жывая класіка" бяруць удзел 2,5 мільёна школьнікаў з 85 рэгіёнаў Расіі і 80 краін свету

Міжнародны конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" у Рэспубліцы Беларусь арганізаваны Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва пры падтрымцы навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і грамадскіх аб'яднанняў: Сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне "Спадчына", Грамадскае аб'яднанне "Саюзны дзелавы клуб Авангард", Беларускі літаратурны саюз "Полацкая галіна" і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Татара-башкірскай культурная спадчына "Чышма".

Арганізацыйную і інфармацыйную падтрымку мерапрыемству аказала Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь, дзе 13 сакавіка 2020 года 20 фіналістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі спаборнічалі ў мастацтве дэкламацыі.

Суперфіналісты міжнароднага конкурсу-2020:

  • Валерый Русецкі (Рэспубліка Беларусь);
  • Азіза Гайназарава (Краснадарскі край);
  • Святлана Кршлянін (Сербія);
  • Аляксандр Амелькаў (Пермскі край);
  • Соф'я Конанава (Нідэрланды);
  • Паліна Пратопава (Тульская вобласць);
  • Неоніла Сярова (Аўстралія);
  • Таццяна Кражкова (Разанская вобласць);
  • Аляксандр Максімаў (Наўгародская вобласць);
  • Надзя Матовіч (Сербія).

Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" - найбуйнейшы літаратурны праект у Расіі. Штогод у ім прымаюць удзел 2,5 мільёна школьнікаў з 85 рэгіёнаў Расіі і 80 краін свету. У 2020 годзе конкурс "Жывая класіка" праходзіць пад патранатам Міністэрства асветы і Рассупрацоўніцтва, з выкарыстаннем гранта Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на развіццё грамадзянскай супольнасці, прадастаўленага Фондам прэзідэнцкіх грантаў.

 

22
Тэги:
Масква, Конкурс "Жывая класіка"

Марозіва з валошак і фотабудка: у Мінску адзначылі Дзень вышыванкі

15
(абноўлена 08:31 03.07.2020)
У цэнтры сталіцы арганізавалі кірмашы і інтэрактывы, а ў МЗС - традыцыйны прыём. Як жыхары краіны і дыпламаты адзначылі свята нацыянальнага арнаменту, глядзіце на відэа.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі святкуюць Дзень вышыванкі. Жыхары рэспублікі апранаюцца ў футболкі з арнаментам і дадаюць у свае вобразы атрыбуты нацыянальнага каларыту.

2 ліпеня ў цэнтры Мінска з нагоды свята арганізавалі кірмашы і інтэрактывы. Свята нацыянальнага арнаменту адзначалі і ў міністэрстве замежных спраў. У МЗС сёння сабраліся прадстаўнікі дыпламатычных місій. Дзень вышыванкі афіцыйныя асобы святкуюць ужо некалькі гадоў запар, але ў гэтым годзе ўрачыстасць з-за каронавіруса была нешматлюднай. Ды і ў вышыванках былі не ўсе, нават міністр замежных спраў Уладзімір Макей у гэты раз быў у дзелавым касцюме.

Затое "фішкай" гэтага года стала фотабудка, госці свята атрымалі імгненныя здымкі на фоне беларускіх славутасцяў. Нацыянальным пачастункам свята стала марозіва з валошкамі.

15
Тэги:
Мінск, Дзень вышыванкі
Выстава конкурсу імя А. Сценіна ў Страсбургу

Конкурс імя Сценіна адкрыў галасаванне для інтэрнэт-карыстальнікаў

15
(абноўлена 12:13 01.07.2020)
Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць на пачатку жніўня, а аўтар самай папулярнай у Інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Вызначыць лепшую працу з ліку тых, што ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу імя Андрэя Сценіна-2020, па традыцыі могуць і карыстальнікі сеткі - для іх стартавала анлайн-галасаванне на рускай і англійскай версіях сайта конкурса.

Для ўдзелу ў анлайн-галасаванні неабходна мець акаўнт на адной з сацыяльных сетак: УКантакце, Facebook, Twitter, ці кітайскім сэрвісе Weibo. Галасаванне адкрыта да 23:59 (па мінскім часе) 31 ліпеня. Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць на пачатку жніўня, а аўтар самай папулярнай у Інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу.

На думку куратара конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўніка службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксаны Алейнік, анлайн-галасаванне дае інтэрнэт-аўдыторыі магчымасць падыскутаваць з экспертным меркаваннем міжнароднага журы, выбраўшы свайго фаварыта.

"Сёння, калі здымак можа зрабіць кожны, проста націснуўшы на кнопку камеры на мабільнай прыладзе, пра фатаграфію судзяць і кажуць многія, і часта - цалкам з веданнем справы і праявай добрага густу. Наш конкурс выбірае ўсё самае лепшае, што ёсць у свеце сучаснай маладой фотажурналістыкі, і нам неверагодна цікава, як выбар конкурсу ацэньвае глядач, для якога і ствараюцца фатаграфіі. Выбар прафесійнага журы сфармаваў шорт-ліст, прызавыя месцы, якія журы таксама вызначыла, мы назавем ў верасні. А вось якая праца стане самай яркай і знакавай для інтэрнэт-аўдыторыі - пакажа анлайн-галасаванне. Запрашаем усіх аматараў фатаграфіі прыняць у ім удзел і з нецярпеннем чакаем яго вынікаў!" - адзначыла Алейнік.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў.

У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Пра конкурс. Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

У 2020 годзе генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу з'яўляюцца: інфармацыйна-партал навінаў Вести.Ru, агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Расія-Культура". Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медиасеть Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

15
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія