Прэмія Эмі

Названыя прэтэндэнты на прэмію "Эмі"

16
(абноўлена 09:32 29.07.2020)
Цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праведзена ў віртуальным рэжыме.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Амерыканская тэлевізійная акадэмія назвала прэтэндэнтаў на прэмію "Эмі".

Галоўнымі прэтэндэнтамі па ліку намінацый сёлета стаў серыял тэлеканала HBO "Захавальнікі", які прэтэндуе адразу на 26 статуэтак. На другім месцы серыял "Дзіўная місіс Мейзэл" - 20 намінацый, а на трэцім - серыял "Озарк" з 18 намінацыямі.

У намінацыі "лепшы драматычны серыял" названы серыялы "Карона", "Аповед служанкі", "Лепш тэлефануйце Солу", "Озарк", "Забіваючы Еву", "Мандалорэц", "Нашчадкі" і "Вельмі дзіўныя справы".

На лепшую ролю першага плана прэтэндуюць Джэніфер Эністан, Алівія Колман, Зендая, Стыў Карэл, Браян Кокс, Джэрэмі Стронг, Крысціна Эплгейт, Рэйчал Броснахэн, Майкл Дуглас і іншыя акцёры.

72-я цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, яе вядучым у чарговы раз стане комік Джымі Кімэл. У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праходзіць у віртуальным рэжыме.

"Эмі" ўручаецца заснаванай ў 1946 годзе Акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук і лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод за працу на тэлеэкране. Яна ўручаецца ў дзясятках намінацый, у тым ліку за лепшы драматычны і камедыйны серыялы, лепшым акцёрам і акторкам у серыялах ў гэтых жанрах, за лепшыя праграмы і забаўляльныя шоу. Адзначаюцца музычнае і гукавое афармленне, прычоскі, грым, рэдагаванне, святло. Лёс узнагароды вызначаюць каля 23 тысяч членаў тэлеакадэміі.

16
Тэги:
Кіно, прэмія
Пераможцам анлайн-галасавання стала фатаграфія журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка Востраў Урангеля

Фотаконкурс імя Сценіна абвясціў пераможцу анлайн-галасавання

18
(абноўлена 10:45 04.08.2020)
Пераможцаў ва ўсіх намінацыях і Гран-пры конкурсу памяці вядомага фотажурналіста, які загінуў пры выкананні абавязку, журы назаве ў верасні.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Лепшай працай міжнароднага конкурсу імя Андрэя Сценіна на думку інтэрнэт-карыстальнікаў стала адзінкавв фотаздымак журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка "Востраў Урангеля". На ёй у "натуральным асяроддзі пражывання" захаваны навуковы супрацоўнік і інспектар аднайменнага запаведніка Павел Кулямееў.

Востраў Урангеля - самы паўночны запаведны востраў расійскай Арктыкі. Паўночны Ледавіты акіян дзеліць востраў 180 мерыдыянам практычна напалову, дзякуючы чаму ён знаходзіцца і ў Заходнім і ва Усходнім паўшар'ях нашай планеты. Наведванне запаведніка "Востраў Урангеля" абмежавана, але існуе каля 10 турыстычных маршрутаў летам і восенню. Прысутнасць турыстаў тут дапускаецца толькі ў суправаджэнні рэйнджараў. Яны сочаць за бяспекай турыстаў і, вядома, жывёл, якія насяляюць востраў.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў. У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна - штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 33 гадоў. У 2020 годзе конкурс сабраў больш за 5000 работ з 75 краін свету. З моманту старту конкурсу ў 2014 годзе фотаработы яго пераможцаў выстаўляліся ў Маскве, Кейптаўне, Будапешце, Мадрыдзе, Нью-Дэлі, Мілане, Нью-Ёрку, Анкары, Буэнас-Айрэсе, і іншых гарадах свету. Прыём заявак стартуе штогод 22 снежня, у дзень нараджэння фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня" Андрэя Сценіна, які загінуў пры выкананні прафесійнага абавязку.

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, Фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

18
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Паглядзіце на палескага майстра, які можа паўтарыць скрыпку Гварнеры

18
(абноўлена 09:14 31.07.2020)
Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Паглядзіце і паслухайце, як ён грае на беларускім традыцыйным інструменце - дудзе. І гэта далёка не адзінае, што можа майстар.

Палескі майстар Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Па заданні беларускага прэзідэнта ён паўтарыў скрыпку легендарнага італьянца Гварнеры 1673 года выпуску. Ад гітары для фільма Мікіты Міхалкова да клавесіна ў інтэр'еры Мірскага замка - усё гэта ёсць у партфоліа майстра.

Выраб інструмента - задача не з танных, у кошт уваходзіць і парода дрэва, і аздабленне. Для вырабу меха дуды выкарыстоўваюць натуральную бычыную скуру.

За адзін толькі мех даводзіцца аддаць каля трыццаці долараў.

"За некаторымі пародамі дрэва я спецыяльна ездзіў за мяжу. Шэсць гадоў таму паехаў у Карпаты, там знайшоў велізарны клён, якому было сорак пяць гадоў. У дудзе, напрыклад, патрэбны яшчэ і метал: яго вадкім прама ў дрэва заліваюць - атрымліваецца прыгожы арнамент" , - кажа майстар.

Дудар звычайна грае максімум паўгадзіны, інакш можна страціць прытомнасць. Затое іншы нацыянальны інструмент - рыля - падыходзіць любому. Каб дастаць гук, досыць круціць кола. У пары з дудой выходзіць ідэальны акампанемент для беларускіх песень.

А вось на гармонікі на Палессе не гралі - гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Расіі. Глядзіце на відэа, як гучыць сапраўдная беларуская дуда - і не блытайце яе з шатландскай дудой.

18
Тэги:
традыцыі, Беларусь, музыка

Лукашэнка запрасіў генпракурораў РФ і Украіны па справе затрыманых расіян

0
(абноўлена 12:18 06.08.2020)
Беларускія ўлады напярэдадні галасавання на выбарах занепакоеныя пытаннямі забеспячэння бяспекі, а таксама альтэрнатыўным падлікам галасоў выбаршчыкаў.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі даручыў запрасіць генеральных пракурораў Расіі і Украіны для разгляду сітуацыі з затрыманымі расіянамі, пра гэта ён заявіў у Палацы Незалежнасці ў ходзе спецыяльнай нарады, прысвечанай пытанням бяспекі падчас выбараў.

Напярэдадні падчас тэлефоннай размовы Лукашэнкі і яго ўкраінскі калега Зяленскі абмеркавалі пытанні экстрадыцыі затрыманых расіян на тэрыторыю Украіны. Афіцыйны Кіеў падазрае расіян ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Данбасе.

 

0
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка