Канстанцін Райкін

Папулярны расійскі акцёр падтрымаў артыстаў Купалаўскага тэатра

37
(абноўлена 16:27 18.08.2020)
Супрацоўнікі тэатра заступіліся за Паўла Латушку, які быў звольнены з пасады дырэктара пасля таго, як далучыўся да акцыі пратэсту ў Мінску.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Расійскі артыст тэатра і кіно Канстанцін Райкін выказаўся ў падтрымку сваіх калегаў з Купалаўскага тэатра.

Яго ліст было апублікавана ў аўторак на старонцы тэатра "Сатырыкон" у Instagram.

"У нашых калег у Мінску бяда. У Мінскім Нацыянальным акадэмічным тэатры драмы імя Янкі Купалы ўчора загадам прэм'ер-міністра звольнены дырэктар Павел Латушка. Звольнены за адкрытае сумленнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі ў падтрымку пратэстуючых. Чытаў тэкст гэтай прамовы - яснай, дакладнай, якая заклікае выконваць канстытуцыю і караць тых, хто яе парушае. Усё. За гэта ён звольнены. А большасць акцёраў гэтага знакамітага тэатра, уключаючы галоўнага рэжысёра Мікалая Пінігіна, якія раней выказвалі салідарнасць з пратэстоўцамі, падалі заявы аб сыходзе ў знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара", - гаворыцца ў паведамленні.

Расійскі артыст дадаў, што ўсёй душой падтрымлівае сваіх калегаў, якія пратэстуюць супраць абуральнай несправядлівасці, жорсткасці і беззаконня.

"Тэатр закліканы аб'ядноўваць людзей на аснове духоўнасці, сумлення і гуманнасці. Тэатр вызнае любоў і міласэрнасць. (...) Вельмі важна, што ў гэтым востры спектаклі жыцця вы выступаеце ў ролі прыстойных і смелых людзей. Я з Вамі, родныя мае!" - напісаў Райкін.

Міністр культуры Юрый Бондар ў аўторак наведаў Купалаўскі тэатр, генеральны дырэктар якога Павел Латушка быў звольнены днём раней пасля таго, як далучыўся да акцыі пратэсту ў Мінску і заклікаў да адстаўкі кіраўніка МУС Юрыя Караева і іншых асоб, адказных за жорсткае абыходжанне з затрыманымі. Артысты запатрабавалі вярнуць свайго начальніка назад і адправіць у адстаўку міністра. У адваротным выпадку, сказалі пратэстоўцы, яны маюць намер напісаць заяву на звальненне.

Падчас сустрэчы з калектывам міністр культуры Юрый Бондар не пагадзіўся з пастаўленымі ўмовамі, заявіўшы, што ў тэатры пачне працаваць прадстаўнік міністэрства, які разгледзіць ўсе пададзеныя заявы на сыход.

37
Тэги:
Купалаўскі тэатр, Беларусь
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

322
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

322
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Альгерд Бахарэвіч

Раман Альгерда Бахарэвіча выходзіць у Шатландыі

14
(абноўлена 13:07 25.09.2020)
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" ўбачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга годзе" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі" будзе апублікаваны на англійскай мове, аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Бахарэвіч падкрэсліў, што "дзеці Аліндаркі" - казка для дарослых, якая чытаецца і сёння.

"Памятаю, якім быў першы імпульс да таго, каб узяцца за працу. Я прачытаў, як недзе ў невялікім райцэнтрыку чыноўніца ад адукацыі параіла бацькам аднаго дзіцяці тэрмінова звярнуцца ды лагапеда, бо, відзіце лі, у рабёнка сільны беларускі акцэнт. Пака не позна, нада лячыць... так пачалася гісторыя пра Лёсю і Леччыка ", - узгадаў аўтар гісторыю стварэння кнігі.

Раман будзе надрукваны ў выдавецтве Scotland Street Press з арыгінальнай беларускай вокладкай мастачкі Кацярыны Дубовік. Дата афіцыйнага выхаду кнігі - 30 верасня 2020 года, першая рэцэнзія ўжо надрукаваная ў "The Scotsman".

Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" была надрукваная ў 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга году" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Альгерд Бахарэвіч
Губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў

Лукашэнка губернатару Пскоўскай вобласці: часцей прыязджайце ў Беларусь

1
(абноўлена 11:40 28.09.2020)
Кіраўнік расійскай вобласці ў гэтыя дні знаходзіцца ў рэспубліцы з афіцыйным візітам - раней ён наведаў Віцебск.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі і запрасіў губернатара Пскоўскай вобласці часцей прыязджаць з візітамі.

"Я заўсёды сустракаюся з губернатарамі і сёння не адзін губернатар будзе, якія прыехалі на Форум. Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што актывізуем рэгіянальнае супрацоўніцтва", - заявіў беларускі прэзідэнт на сустрэчы з Міхаілам Вядзернікавым.

Звяртаючыся да губернатара, Лукашэнка запрасіў яго часцей бываць у Беларусі.

"Мы заўсёды рады бачыць вас тут. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы добры сусед, што вы блізкія нам людзі. І мы будзем супрацоўнічаць не толькі з-за грашовых, меркантыльных інтарэсаў. У адносінах гэта не галоўнае пытанне", - сказаў беларускі лідар.

"Калі ў нас ёсць добрыя, духоўныя адносіны, блізкасць нашых людзей, эканоміка прыйдзе. Эканоміка заўсёды будзе, калі людзі да гэтага імкнуцца душой і сэрцам", - адзначыў Лукашэнка.

Хто выратаваў саюз краін

Кажучы аб гістарычнай важнасці супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, беларускі лідар падкрэсліў, што менавіта расійскія губернатары ў часы Барыса Ельцына "выратавалі саюз Беларусі і Расіі".

"Калі гэты саюз нікому не патрэбны быў і толькі губернатары, пайшоўшы на прамыя адносіны з Беларуссю, захавалі і выратавалі гэты саюз. У знак падзякі за гэта я заўсёды знаходжу час, каб сустрэнецца з вашымі калегамі і абмеркаваць комплекс пытанняў ва ўзаемаадносінах", - падкрэсліў Лукашэнка.

Якія перспектывы

Кажучы пра перспектывы адносін з Пскоўскай вобласцю, Лукашэнка адзначыў: "У нас Віцебшчына адзін у адзін такая ж, як ваша Пскоўская вобласць".

Лукашэнка адзначыў магчымасці Беларусі супрацоўнічаць з Пскоўскай вобласцю "па тэхніцы, па лесанарыхтоўчай тэхніцы, калі гэта трэба, па сельскай гаспадарцы, па гарадскім транспарце, па ліфтах". Паводле яго слоў, беларускія вытворцы ліфтаў ужо адкрылі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі зборачную вытворчасць.

"Мы побач, з вамі будзе прасцей. (...), калі трэба дапамагчы з харчаваннем, калі трэба з уборкай ураджаю, чымсьці дапамагчы - Віцебская вобласць можа дапамагчы, таму што ў гэтым годзе вельмі сур'ёзна паправілі яе матэрыяльнае становішча ў сельскай гаспадарцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў таксама, што ёсць сем цікавых праектаў па Віцебскай вобласці.

"Паглядзіце, можа яны вам падыдуць", - звярнуўся Лукашэнка да губернатара.

"Калі вам трэба будзе прыехаць і сустрэцца ва ўрадзе, са мной сустрэцца - вы ведаеце, што я заўсёды сустракаюся з губернатарамі", - сказаў Лукашэнка.

Візіт дэлегацыі Пскоўскай вобласці на чале з губернатарам у Беларусь пачаўся 24 верасня, вечарам гэтага дня Вядзернікаў прыбыў у Віцебск. Былі праведзены перамовы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым, расійскі губернатар азнаёміўся з працай шэрагу прадпрыемстваў вобласці.

У мінулую суботу губернатар Пскоўскай вобласці прыняў удзел у рэгіянальным кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020". Затым 27 верасня ў Мінску Вядзернікаў правёў рабочую сустрэчу і міністрам архітэктуры і будаўніцтва, а таксама сустрэўся з расійскім паслом Дзмітрыем Мезенцавым.

Праграмай візіту ў Беларусь на 28 верасня былі запланаваны сустрэчы Вядзернікава з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ерам Раманам Галоўчанкам. У Мінску Пскоўская дэлегацыя таксама наведае МАЗ.

Тавараабарот і экспарт

У студзені - ліпені 2020 года тавараабарот Беларусі з Пскоўскай вобласцю склаў 60,6 мільёна долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скараціўся 15,7%: паменшыўся як імпарт, так і экспарт тавараў.

Аснову экспарту складаюць часткі рухомага складу, нязгушчанае малако і вяршкі, ёгурт, кефір, вырабы з цэменту.

У Пскоўскай вобласці Беларусь закупляе ізаляваныя правады, лом каляровых і чорных металаў, папяроснай паперы.

У Пскоўскай вобласці адкрыты фірмовыя крамы шэрагу беларускіх вытворцаў, працуюць дылеры і дыстрыб'ютары.

1
Тэги:
Пскоў, Беларусь