Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота

Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі фота

379
(абноўлена 13:04 27.08.2020)
Слава пра вёску Пагост ходзіць па ўсім свеце праз каменны крыж і неверагодна прыгожыя абрады, якія дагэтуль ладзяць па традыцыях продкаў.

Па версіі CNN палесская вёска Пагост стала трэцім у свеце месцам, дзе цікава святкуюць Каляды і Новы год. А напрыканцы 2019 года вясновы абрад "Юраўскі карагод", які тут захаваўся ў жывой традыцыі, быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як маленькая вёсачка ў глыбіні Палесся змагла стаць сапраўднай перлінай беларускай самабытнасці, дагэтуль у галаве не змяшчаецца.

Церковь в деревне Погост
© Sputnik Альфред Микус
Пагост - сусветна вядомая беларуская вёска

Вялікую ролю ў гэтым мае фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй і краязнаўцай Кацярынай Панчэняй. Гэта пад яе кіраўніцтвам ладзяць Шчадрэц, Калядкі і той самы "Юраўскі карагод", з якім на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер’яў і прыкмет.

Юбилей в Погосте
© Sputnik Альфред Микус
Калектыў "Міжрэчча" ладзіць тут усе святы пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэні (на фота з бубнам)
Юбилей в Погосте
© Sputnik Альфред Микус
Святы тут ладзяць прыгожыя і каляровыя

У гэтым годзе самая знакамітая беларуская вёска святкуе 500 гадоў з дня першага згадвання яе ў гістарычных дакументах. Гэта сяло ў Мазырскім павеце Вялікага княства Літоўскага ў 1520 годзе яго ўладальнік князь Канстанцін Астрожскі падарыў Тураўскаму Успенскага сабору. У мясцовай Крыжаўзвіжанскай царкве захоўваецца старажытная і самая ўшанаваная некалі на Тураўшчыне рэліквія - каменны крыж, пакланіцца якому прыплывалі жыхары ўсёй акругі.

Каменный крест в Погосте
© Sputnik Альфред Микус
Да каменнага крыжа прыходзяць мясцовыя жыхары і вернікі з усяго свету

І нягледзячы на тое, што колькасць жыхароў паступова памяншаецца – напрыканцы 2019 года тут было 194 жыхара, з якіх 66 пенсіянераў і 11 дзяцей – святы тут усё роўна ладзяць, прыгожыя і каляровыя. 

Юбилей в Погосте
© Sputnik Альфред Микус
Арганізаваць святы дапамагае і мясцовая моладзь
Юбилей в Погосте
© Sputnik Альфред Микус
Танцы і песні даюць жыццё ўсёй вёсцы

Што будзе з вёскай далей невядома: у гэтым годзе падчас пандэміі каронавіруса людзі вяртаюцца сюды з вялікіх гарадоў. Так ці інакш менавіта ў палешукоў дагэтуль атрымліваецца захоўваць сваю самабытнасць нягледзячы на ўсялякія змены ў грамадстве.

Глядзіце таксама:

379
Тэги:
Палессе

Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа

8
Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі подзвігу салдат Брэсцкай крэпасці. Глядзіце відэа, як сустракалі састаў у беларускай сталіцы.

Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.

З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.

"Праект імерсіўны, ён унікальны тым, што наведвальнік аказваецца ўсярэдзіне экспазіцыі. І можа кранаць прадметы. Слухаць аўдыёаповяд машыністкі Лідзіі, гэта зборны вобраз, які створаны на падставе гісторый рэальных жанчын, якія працавалі на чыгунцы ў гады вайны", - распавядае каардынатар каманды "Неўскі баталіст" Маргарыта Папова.

Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма.

"У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.

Гісторыя "Цягніка Перамогі"

Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".

У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.

На сайце праекта поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.

Глядзіце таксама:

8
Тэги:
сталіца, Брэсцкая крэпасць, подзвіг, Вялікая Айчынная вайна, праект, відэа, Мінск, "Цягнік Перамогі", музей, Вайна, дарогі
На канцэрт у гонар Дня Расіі радаваць мінчан і гасцей сталіцы прыехалі шматлікія артысты

Выстава карцін, песні, танцы - у Мінску адсвяткуюць Дзень Расіі

47
(абноўлена 17:28 10.06.2021)
Арганізатарам святочных мерапрыемстваў выступае пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Свята, прысвечанае Дню Расіі, пройдзе ў Мінску 12 чэрвеня.

Мерапрыемствы адкрыюцца апоўдні цырымоніяй размяшчэння ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, зямлі з месцаў спачынку беларускіх воінаў, якія загінулі ў бітвах Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.

У 15:00 у арт-прасторы Cafe de fleur на плошчы Свабоды адкрыецца выстава расійскіх і беларускіх мастакоў "Час квітнення". Па ацэнцы мастацтвазнаўцаў, у лёгкай і гасціннай атмасферы гледачы змогуць эмацыйна пагрузіцца ў свет мастацтва.

У 15:30 каля Мінскай гарадской ратушы пачнецца канцэрт самадзейных ансамбляў нацыянальных дыяспар народаў Расіі.

На гэтай жа сцэнічнай пляцоўцы з 20:00 да 22:30 пройдзе канцэрт Дзяржаўнага тэатра песні і танца "Марошка" з Санкт-Пецярбурга, а таксама Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага ансамбля "Расія" імя Людмілы Зыкінай.

Анансуючы маючыя адбыцца мерапрыемствы на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук'янаў сардэчна запрасіў мінчан і гасцей беларускай сталіцы прыйсці на свята, тым больш што "нам абяцалі добрае надвор'е".

Дзень Расіі

У 1990 годзе 12 чэрвеня першы З'езд народных дэпутатаў РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў.

11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня. 25 верасня 1992 года у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.

Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 гады Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.

Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам у 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс Расійскай Федэрацыі, у якім былі прапісаны новыя святочныя дні і выхадныя.

Дзень Расіі традыцыйна адзначаецца масавымі народнымі гуляннямі, спартыўнымі мерапрыемствамі і канцэртамі.

47
Тэги:
Дзень Расіі, Мінск, танцы, песні, Выстава карцін

Беларусы пра Расію: што жыхары Мінска думаюць пра краіну-суседку - відэа

0
(абноўлена 12:54 12.06.2021)
Сёння адзначаецца Дзень шматнацыянальнай Расіі. Напярэдадні свята Sputnik Беларусь выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца ў жыхароў сталіцы, якое іх меркаванне аб Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, што адказалі гараджане і што яны пажадалі краіне-суседцы.

12 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца адно з самых маладых дзяржаўных свят - Дзень Расіі. Па традыцыі ў гэты дзень у Расіі праходзяць масавыя народныя гулянні, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Святочнай датай 12 чэрвеня стала ў 1992 годзе. Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі статусу святочнага непрацоўнага дня. У 1998-м свята атрымала сваю сучасную назву.

Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія і што жадаюць краіне-суседцы і яе жыхарам у Дзень шматнацыянальнай Расіі? З такімі пытаннямі Sputnik адправіўся на вуліцы Мінска.

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра Расію і чаго жадаюць краіне і яе жыхарам у Дзень Расіі.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
відэа, Расійская Федэрацыя, сталіца, Sputnik Беларусь, свята, Дзень шматнацыянальнай Расіі, Дзень Расіі, краіна, Мінск, жыхар, беларусы
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі