Жалобныя мерапрыемствы ў Беслане

Рэжысёр фільма "Беслан": вельмі шмат людзей паразітуюць на гэтай трагедыі

11
(абноўлена 09:53 03.09.2020)
Прэм'ера дакументальнага фільма-расследавання "Беслан", які прысвечаны трагічнаму захопу заложнікаў у бесланскай школе №1, адбудзецца 3 верасня на тэлеканале "Расія 1".

Аб выкрыванні міфаў і домыслаў, успамінах відавочцаў і працы над матэрыяламі РІА Новости распавёў рэжысёр карціны Аляксандр Рагаткін.

- Аляксандр, дайце гледачам анонс, што новага яны даведаюцца з вашага дакументальнага фільма?

- Гісторыя ўжо даўняя. 16 гадоў яна разрывае грамадства на часткі. Нічога больш страшнага і жудаснага не было ў нашай найноўшай гісторыі, таму, вядома, гэта будзе прыцягваць увагу ўсіх журналістаў. Але справа ў тым, што ў апошні час вельмі шмат людзей паразітуюць на гэтай трагедыі. І вылучаецца маса альтэрнатыўных тэорый і гісторый, маса міфаў і легенд, заснаваных, між іншым, на дакладзе Юрыя Савельева, які быў дэпутатам ад фракцыі "Радзіма" ў тыя гады і членам парламенцкай камісіі (па расследаванні абставінаў тэракту - Sputnik). Ён не захацеў падпісваць афіцыйны даклад і выпусціў свой, альтэрнатыўны, на сем тамоў, дзе запэўніваў, што ніякіх самаробных выбуховых прылад у тэрарыстаў не было, што па зале білі спецназаўцы з агнямётаў, што гэта і паслужыла прычынай гібелі такой колькасці заложнікаў. Маўляў, не захацелі адпускаць тэрарыстаў і вырашылі загубіць усіх. І вось гэтую ідэю мусіруюць нашы ліберальныя апазіцыйныя СМІ, мусіруюць на Захадзе ўсе гэтыя гады.

- Яе ж шматразова абвяргалі...

- Пракуратура правярала гэтую версію. І нават НВА "Базальт", які распрацоўвае і вырабляе гранатамёты, даручылі праверыць яе. На падмаскоўным палігоне пабудавалі мадэль вось гэтай сцяны спартзалы з той ж цэглы, з той жа тынкоўкі, батарэі павесілі, як у школе, таўшчыня сцяны была вось як раз две цэглы. І спрабавалі стрэліць па ёй з гранатамётаў, кулямётаў, штурмавога гранатамёта. Эксперты "Базальт" прыйшлі да высновы, што на той момант, на 2004 год, ні гранатамёта не існавала такога, ні агнямёта, ні штурмавога гранатамёта, які мог бы прабіць сцяну таўшчынёй у две цэглы і зрабіць такі вывал. А другі эксперымент, падчас якога паставілі перад гэтай сцяной крэсла з самаробным выбуховым прыстасаваннем, даў падобны вынік. Тым не менш, на гэтым дакладзе Савельева заснавана мноства журналісцкіх расследаванняў: і "Новай газеты", і "Эха Масквы", і "Радыё Свабода". З году ў год яны паўтараюць вось гэты вось міф, які ні на чым не заснаваны.

- Раскажыце пра працэс здымак: у чым былі асноўныя складанасці?

- Складанасцяў не было ні ў чым, у прынцыпе. І сведкаў многа, і заложнікаў былых шмат. Але хтосьці адмаўляецца, хтосьці не хоча ўспамінаць, хтосьці, наадварот, з задавальненнем дзеліцца падрабязнасцямі. Мы ў ліпені пачалі здымаць, паспелі да 3 верасня дарабіць фільм. Фармат вялікі атрымаўся. Стаўленне ва ўсіх добразычлівае. І камітэт "Маці Беслана" таксама нам давалі каментары, хоць яны прытрымліваюцца альтэрнатыўнага пункту гледжання прафесара Савельева. Прынамсі, на большасць пытанняў мы атрымалі адказы.

Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце на РІА Навіны.

11

Як праект "Ты супер!" мяняе жыцці і хто можа стаць пераможцам?

6
(абноўлена 09:34 17.09.2020)
Дзякуючы міжнароднаму конкурсу сотні таленавітых дзяцей ужо змаглі заявіць пра сябе свету. Глядзіце на відэа, што кажуць аб праекце яго ўдзельнікі.

Стартуе чацвёрты сезон шоу "Ты супер!". Праект аб'ядноўвае дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і праводзіцца тэлекампаніяй НТБ разам з міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik, якія ўваходзяць у склад МІА "Россия сегодня".

Пераможцы мінулых сезонаў звярнуліся да ўдзельнікаў і арганізатараў конкурса. Яны пажадалі дзецям поспеху і добрых выступленняў і распавялі пра тое, як "Ты супер!" змяніў іх жыцці.

У новым сезоне ў праекце возьмуць удзел 58 канкурсантаў 7-18 гадоў з дзевяці краін свету. Яны ўжо паспелі пазнаёміцца адзін з адным, глядзіце на відэа, хто будзе ўдзельнічалі ў вакальным шоу.

6
Тэги:
НТБ (тэлеканал), Конкурс "Ты супер!"
Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!"
Палац у Ружанах

Руіны Ружанскага палаца закансервуюць у мэтах захавання

13
Рэстаўрацыйныя працы ў палацава-паркавым комплексе Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты, адноўлены бакавыя флігелі. Зараз рэстаўратары адраджаюць усходні або, як яго яшчэ называюць, тэатральны корпус.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. У бліжэйшы час рэстаўратары плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца, паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Інфармацыю Sputnik пацвердзіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

"Так, сапраўды, у аблвыканкама ёсць намер правесці кансервацыю руін і аркад палаца. Рэстаўрацыя - гэта досыць працяглы і доўгатэрміновы праект, які патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў, таму мясцовыя ўлады прынялі правільнае рашэнне па захаванні замка. Узгадайце тыя ж Мірскі і Нясвіжскі замкі, якія аднаўляліся вельмі доўга і таксама кансерваваліся", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.

Хвір дадала, што невядома, колькі працэс кансервацыі зойме часу. "Брэсцкі аблвыканкам абвясціў тэндэр на выкананне праектных работ для кансервацыі, але дазволу, якое выдаем мы, у іх пакуль няма. У хуткім часе павінны звярнуцца. Таксама хутка дакументы на кансервацыю атрымае касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе", - распавяла спецыяліст.

Згодна з рэстаўрацыйным праектам на месцы руін у Ружанах плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Аздабленне будзе цалкам у барочным стылі.

13
Тэги:
Беларусь, рэстаўрацыя
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі