Канцэрт БІ-2 у Мінску

"Нам вельмі сумна": Бі-2 перанеслі мінскі канцэрт на 2021 год

10
(абноўлена 00:18 06.09.2020)
Шоў гурта "Бі-2" павінна было адбыцца на мінскім стадыёне "Дынама" 12 верасня, але музыкі палічылі яго недарэчным у цяперашняй сітуацыі.

МІНСК, 6 вер - Sputnik. Новай датай канцэрту ў Мінску гурт "Бі-2" назваў 12 чэрвеня 2021 года, паведамленне аб пераносе размешчана ў афіцыйным запісе калектыву ў сацсетцы "Вконтакте".

Таксама перанесены ўвесь тур Бі-2 па Сібіры з-за забаронаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў у сувязі з пандэміяй коронавируса. Гэта апошнія канцэрты тура NewBest, якія заставаліся ў графіку калектыву на 2020 год.

"Мы неверагодна засумавалі па роднай Беларусі і вельмі хацелі б сустрэцца з вамі ўжо на наступным тыдні. Аднак мы з вялізным хваляваннем назіраем за падзеямі, што адбываюцца ў краіне,  з самага іх пачатку - і лічым, што ў бягучай сітуацыі наш канцэрт будзе недарэчны", - гаворыцца ў паведамленні.

Многія фанаты таксама папрасілі аб пераносе, паведаміла група. "Сітуацыя ў Беларусі сапраўды не дазваляе гарантаваць бяспеку кожнага з 35 тысяч нашых сяброў, якія збяруцца на мінскім канцэрце", – адзначаецца ў паведамленні.

Канцэрт у Мінску пераносіцца на 12 чэрвеня 2021 года. Усе квіткі сапраўдныя на новую дату - мяняць або вяртаць іх не патрабуецца.

10
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

34
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

34
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Журавіны

Мала гандляроў, шмат турыстаў: як прайшло традыцынае свята журавін на Міёршчыне

63
(абноўлена 14:44 21.09.2020)
У гэтым годзе на колькасць гасцей мусіла паўплываць пандэмія каронавіруса, але самы сакавіты фэст года ўсё ж такі адбыўся.

Самае сакавіта свята года ў Беларусі - гэта Міёрскі фэстываль "Жураўлі і журавіны", які праходзіць тут ужо з 2012 года. Час і месца для правядзення фэста абраныя невыпадкова: менавіта на знакамітым балоце Ельня у верасні пачынаюць збіраць журавіны.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Жураўлі і журавіны"

Па запасах журавінаў Ельня з'яўляецца сапраўдным рэкардсменам сярод усіх беларускіх балот. Акрамя таго, прылятаюць сюды больш за чатыры тысячы журавоў і дзясяткі тысяч розных відаў гусей. Яны спыняюцца ў Ельні падчас восеньскай міграцыі.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Болта Ельня

Кожны раз ў госці да журавоў прыязджаюць шмат турыстаў і ў гэтым годзе іх не напалохала пандэмія каронавіруса. Што нельга сказаць пра гандляроў, якіх было значна менш у параўнанні з мінулымі гадамі.

Нягледзячы на гэта Міёры, як і заўсёды, пераўтыварыліся ў сапраўднае журавінавае мора - ягады прадавалі на спецыяльных падворках, іх жа можна было сабраць падчас шпацыра па экалагічнай трапе да Ельні.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Журавінавае свята пачалі адзначаць у Міёрах у 2012 годзе
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Набраць журавін можна было і самастойна

Не абыйшлося свята без майстроў, спеваў і добрага настрою. Турыстаў частавалі журавінавымі прысмакамі і прапанавалі розныя забаўкі, без якіх ужо немагчыма ўявіць ніводны беларускі фестываль.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гасцей тут штогод частуюць журавінывамі прысмакамі
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Проста казка!

У выніку свята атрымалася такім, што іспанская Ла Тамаціна пазайздросціць!

Чытайце таксама:

63
Тэги:
Міёрскі раён, "Жураўлі і журавіны"
Следчы камітэт Беларусі

Следства разблакавала рахункі PandaDoc, якая хацела дапамагчы сілавікам

0
Па справе IT- кампаніі праходзяць чатыры абвінавачаных, да іх прыменена мера ўтрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Рахункі ІТ-кампаніі PandaDoc разблакавалі з іх знялі арышты, якія былі накладзеныя ў сувязі са справай чатырох супрацоўнікаў фірмы, затрыманых у пачатку верасня, паведаміў адвакат Антон Гашынскі, які прадстаўляе інтарэсы кампаніі.

Адным з заснавальнікаў PandaDoc з'яўляецца Мікіта Мікадо, які працуе цяпер у ЗША. У жніўні ён запісаў відэазварот да сілавікоў з прапановай асабістай дапамогі ўсім, хто апынуўся на мяжы звальнення падчас пратэстных акцый у Беларусі. Быў створаны Спецфонд, сабрана больш за два мільёны ў якасці падтрымкі звольненых праваахоўнікаў, супрацоўнікаў тэлебачання і бастуючых рабочых.

"Пасля публічнай заявы Мікіты аб спыненні праграмы па падтрыманню сілавікоў, якія звольніліся, кампанія накіравала просьбу хаця б часткова выплаціць заробкі і дапамогі супрацоўнікам, а таксама аплаціць арэнду і гэтак далей. Следчы камітэт пайшоў насустрач - даў дазвол правесці такія выплаты", - паведаміў Sputnik ў сераду адвакат Гашынскі.

Паводле яго слоў, СК хадайніцтва задаволіў, і кампанія пералічыла нейкую грашовую суму на дэпазіт. Пасля гэтага PandaDoc заявіла хадайніцтва аб зняцці арышту з рахунку, і гэтае хадайніцтва было задаволена, арышт сёння быў зняты.

"Работа кампаніі адноўленая", - сказаў адвакат.

Кампанія таксама заявіла ў СК, што гатовая пакласці на іх дэпазіт грошы, эквівалентныя суме нанесенай шкоды, у якасці забеспячэння пагашэння магчымага ўрону па прыгаворы суда.

Як раней паведамлялася, у пачатку верасня 4 супрацоўнікі PandaDoc - галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап - былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры 107 тысяч беларускіх рублёў.
11 верасня ўсім чацвярым затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209, хоць раней гаворка ішла аб ч. 4 арт. 210 "Крадзеж"). Супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі прад'яўленае абвінавачванне, сказаў Гашынскі.

Як раней паведамляў Sputnik, расследаваннем справы PandaDoc будзе займацца Цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі. Яго фігуранты ў цяперашні час знаходзяцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

0
Тэги:
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Арышт і затрыманне, Беларусь