МІНСК, 9 вер - Sputnik. Дырэкцыя самага буйнога ў свеце Франкфурцкага кніжнага кірмашу вырашыла, што ў яго павільёнах у гэтым годзе не будуць выстаўляць кнігі з-за сур'ёзнай сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Германіі і ў цэлым у Еўропе і іншых частках свету, паведамляе DW.
72-і Міжнародны кніжны кірмаш пройдзе ў Франкфурце з 14 па 18 кастрычніка. У гэты раз павільёны кірмашу застануцца зачыненымі - за выключэннем адзінага, у якім размяшчаецца студыя першага канала нямецкага тэлебачання.
Прамыя трансляцыі аўтарскіх прэзентацый і тэлевізійныя інтэрв'ю з пісьменнікамі адбудуцца, прычым нават з гледачамі. Але гледачоў будзе мала, і арганізаваны гэтыя перадачы будуць з захаваннем строгіх патрабаванняў гігіены.
Прычынай адмены звыклага фармату форуму стала сур'ёзная эпідэмічная сітуацыя ў Германіі і ў цэлым у Еўропе і іншых частках свету. Многія выдавецтвы абвясцілі аб тым, што не прыедуць на кірмаш.
Штогод Міжнародны кніжны кірмаш ў Франкфурце прымае больш за сем тысяч выдавецтваў, літаратурных агенцтваў, медыйных кампаній, кнігагандлёвых аб'яднанняў. Гэты кніжны форум традыцыйна наведваюць больш за 350 тысяч гасцей.
Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.
Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.
Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.
Чытайце таксама:
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі, паведамілі ў панядзелак у канцэрне "Белнафтахім".
Так, аўтамабілістам на АЗС цяпер за літр бензіну АІ-92-К5-Еўра прыйдзецца плаціць 1 рубель і 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра і салярку - 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі і 7 капеек.
Такім чынам, цэны на паліва ў рэспубліцы традыцыйна павялічыліся на адну капейку.
Пры гэтым цяпер у канцэрне ніяк не патлумачылі павелічэнне цэн: у мінулы раз у Белнафтахіме спаслаліся на рост сусветных катыровак на нафту.
Гэта ўжо пятае падаражанне ў гэтым годзе, у апошні раз кошты на паліва ў Беларусі падымаліся 22 лютага да гэтага - 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Да першага падаражэння ў 2021 годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. У 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.
Чытайце таксама: