Названыя пераможцы Венецыянскага кінафестывалю

Названыя пераможцы Венецыянскага кінафестывалю

41
(абноўлена 22:48 12.09.2020)
Лепшай актрысай сёлета прызнана брытанка Ванэса Кірбі за ролю, якую яна выканала ў кінакарціне "Часткі жанчыны".

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Журы Венецыянскага кінафестывалю назвала лепшым фільмам "Зямлю качэўнікаў" ("Nomadland") амерыканскага рэжысёра Хлоі Чжао.

Роўд-муві з актрысай Фрэнсіс Макдормэнд у галоўнай ролі распавядае гісторыю жанчыны, якая страціла дом і вымушана жыць у кемперы - доме на колах, перамяшчаючыся па захадзе ЗША.

Драма "Дарагія таварышы" расійскага рэжысёра Андрэя Канчалоўскага, у якой распавядаецца пра падаўленне ў 1962 годзе пратэстаў рабочых у Новачаркаску, атрымала спецпрыз журы.

Лепшай актрысай прызнаная брытанка Ванэса Кірбі за ролю ў карціне "Часткі жанчыны", лепшым акцёрам - П'ерфранчэска Фавіна ("Наш бацька"). "Срэбнага льва" за найлепшую рэжысуру ўручылі Кіёсі Курасаве ("Жонка шпіёна"), прэмію вялікага журы - Мішэлю Франка ("Новы парадак"). Прыз фестывалю за лепшы сцэнар атрымаў індыец Чайтанья Тамханэ за карціну "Вучань".

Венецыянскі кінафестываль праходзіў на востраве Лідо, у суботу 12 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання яго пераможцаў.

41
Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД выберуць на фестывалі Еўразія.DOC

Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД выберуць на фестывалі "Еўразія.DOC"

18
(абноўлена 18:07 28.09.2020)
Чаму дакументальныя фільмы часцей здымаюць пра рэвалюцыі і чаму можа навучыць сёння Вялікая Айчынная вайна.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Лепшыя дакументальныя фільмы краін СНД рыхтуюцца выбраць на фестывалі "Еўразія.DOC".

Анлайн-прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў адкрыцця пятага Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце тэлемосту Мінск - Смаленск - Ерэван.

Пераможцамі стануць шэсць карцін, якія выберуць з 152 пададзеных заявак. Галоўнай тэмай фестывалю стала Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак, на думку арганізатараў, яна пераклікаецца з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў свеце сёння.

У склад судзейскай камісіі заяўлены старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька. Ён адзначыў, што цяпер самы час пераасэнсаваць, з якога "матэрыялу" былі зробленыя былыя героі.

"Тэма вайны, як ніколі, на 75-гадовым рубяжы стала раптам найактуальнай. Мы знаходзімся на грані вайны і мы пераасэнсоўваем тую вайну. І нам вельмі трэба разумець, з якога "матэрыялу" былі зроблены тыя героі, як яны думалі, чаму яны ахвяравалі. Любы час патрабуе ахвяр. Часам, камфортным трэба ахвяраваць, утульнасцю, а часам, аказваецца, жыццём", - сказаў Генадзь Давыдзька.

Крыху пра аўтараў

Тэма вайны, так ужо атрымалася, часта адлюстравана на фестывалі "Еўразія.DOC". У першы год існавання ключавой яго тэмай сталі каляровыя рэвалюцыі. У гэты раз - Вялікая Айчынная вайна.

Свет не стаіць на месцы, ён заўсёды развіваецца, таму фестываль заўсёды застаецца актуальным, растлумачылі арганізатары.

Свет развіваецца праз канфлікты, а дакументалісты ніколі не будуць здымаць спакойнае кіно. Такое меркаванне выказаў дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя Ламаносава Віталь Траццякоў.

"Светлае, ціхае і спакойнае жыццё, палітычна якая пазначаецца як стабільнасць (такая гісторыя чалавецтва) - гэта кароткія прамежкі паміж канфліктамі. Кожны асобны чалавек імкнуцца да лепшага, жадае лепшага для сваёй асабістай жыцця. Але кінадакументалістам ня трэба спакой, яны не распавядаюць аб шчаслівых сем'ях , аб шчаслівых днях, як правіла", - растлумачыў ён.

Праўда жыцця

За пяць гадоў фестываль прайшоў няпросты шлях, яго аўтары і арганізатары пераадолелі нямала складанасцяў. Але ён па-ранейшаму паказвае жыццё.

"Чалавек, грамадства, актуальныя праблемы - гэта ўсё стала тэмамі для фільмаў нашага фестывалю. Асабліва гісторыі чалавечых адносін і сам чалавек стаіць асобным блокам", - перакананы праграмны дырэктар фестывалю "Еўразія.DOC", прэзідэнт прадзюсарскага цэнтра "Студыя Трэці Рым" Валерый Шахаўцоў.

Пераможцаў фестывалю назавуць ўжо 2 кастрычніка. У лік фіналістаў увайшлі аўтары з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, а таксама Сербіі і Латвіі.

Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце ў нашым відэа.

18
Тэги:
Мінск, Еўразія.doc
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

338
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

338
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

0
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей