Прадстаўніца Беларусі на праекце Ты супер! Марыя Хархаль

Марыя Хархаль аб "Ты супер!": Адчуваю сябе больш упэўнена, чым у мінулы раз

21
(абноўлена 11:33 16.09.2020)
Зараз юная выканаўца з Беларусі вучыцца ва ўніверсітэце і абрала не самую творчую прафесію. Але музыку пры гэтым пакідаць не збіраецца.

20 верасня на тэлеканале НТБ стартуе чацвёрты сезон міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!", арганізаванага пры падтрымцы Міжнароднага агенцтва і радыё Sputnik. Беларусь на праекце прадстаўляе 17-гадовая Марыя Хархаль з Бабруйска, якую гледачы мінулага сезону памятаюць па пранізлівым выкананні песні "Навек" Паліны Гагарынай.

Карэспандэнт Sputnik Данара Курманава пагутарыла з Машай у перапынку паміж рэпетыцыямі і даведалася, як яна рыхтуецца да першага выступу і што змянілася ў яе жыцці з мінулага сезону.

Галоўнае - эмоцыі

Маша адразу кажа: больш за ўсё на праекце яна чакае тых жа эмоцый, якія яна перажывала ў мінулым годзе. "Эмацыйны складнік на сцэне вельмі важны, гэта неверагодныя адчуванні, я хачу адчуць іх зноў. Таму што ў мінулым годзе я выступіла, сышла са сцэны - і ўсё! Усе забылася, як быццам нічога не было", - распавядае дзяўчына.

Представительница Беларуси на конкурсе Ты супер! Мария Хархаль
© Sputnik Виталий Белоусов
Прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Ты супер!" Марыя Хархаль

З-за пандэміі каронавіруса і вучобы Марыя прыехала на праект некалькі пазней, чым іншыя ўдзельнікі. "Я тут усяго дзень, таму не паспела яшчэ ні з кім пасябраваць, акрамя старых удзельнікаў, - кажа яна. - Трохі хвалююся, але, думаю, гэта нармальна: любы артыст перажывае, гэта неад'емная частка падрыхтоўкі і самога выступу. Усё роўна я адчуваю сябе больш упэўнена, чым у мінулы раз - напэўна, таму што пасталела. Тады я была вельмі скаваная, а цяпер стала больш адкрытай".

Стала вывучаць юрыспрудэнцыю

За год у жыцці Машы адбыліся больш перамены - яна паступіла ва ўніверсітэт. І спецыяльнасць выбрала не творчую - мытная справа.

"Дадзеная прафесія дапаможа асвоіць юрыдычныя і эканамічныя дысцыпліны, а яшчэ - паглыблена вывучаць англійскую, - тлумачыць дзяўчына. - Але музыку я кідаць не збіраюся".

Машу з пяці гадоў выхоўвалі бабуля і дзядуля. Зараз яна адчувае за іх адказнасць - і збольшага гэта паўплывала на яе выбар пры паступленні ў ВНУ.
"Я не ведаю, як складзецца маё жыццё, і акрамя творчасці ў мяне павінны быць іншыя навыкі - як выратавальны круг", - разважае яна.

Хочацца спяваць душой

У гэты раз "Ты супер!" змяніў адну з лакацый - зараз удзельнікі праекта жывуць на новай турыстычнай базе. "А яшчэ часткова памяняўся калектыў, але, галоўнае, выкладчыкі - тыя ж самыя, таму адчуванні і радасць ад праекта такія ж", - кажа Марыя.

Рыхтуючыся да конкурсу, дзяўчына ўзмоцнена займалася з педагогам па вакале. "Але асноўную ўвагу я надавала нават не вакалу, а ўнутраным складнікам, якая ёсць у кожнай песні, - распавядае Маша. - Я хачу лепш і глыбей разумець сэнс песні, даносіць яе гледачам, спяваць душой".

Сейчас Мария Хархаль учится в университете, но музыку оставлять не собирается
© Sputnik Виталий Белоусов
Цяпер Марыя Хархаль вучыцца ва ўніверсітэце, але музыку пакідаць не збіраецца

У вольны час дзяўчына слухае музыку. З заходніх выканаўцаў ёй падабаецца група Queen. "А з расійскіх... люблю поп-музыку, асабліва песні Валерыя Меладзэ, - кажа Маша. - Калі казаць пра любімы гурт, гэта - "Бі-2". Я спадзяюся, што мне ўдасца сустрэцца з імі ў новым сезоне. Вось такая маленькая мара!

"Міжнародны вакальны конкурс "Ты супер!" дае шанец таленавітым дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе і заваяваць вялікую сцэну. У новым сезоне ўдзельнічаюць 58 дзяцей з прыёмных сем'яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў з дзевяці краін.

21
Тэги:
НТБ (тэлеканал), Марыя Хархаль, Конкурс "Ты супер!"
Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (77)
Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

Памёр вядомы беларускі мастак і дзеяч культуры Эдуард Агуновіч

5
(абноўлена 10:31 24.09.2020)
Член Беларускага саюза мастакоў памёр на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, дызайнер і заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Агуновіч, пра гэта паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.

Мастак, член секцыі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў памёр 23 верасня на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы. "Беларускі саюз мастакоў шчыра дзеліцца смуткам, які напаткаў сям'ю мастака, і прыносіць самыя глыбокія спачуванні сем'ям, сябрам і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні пра смерць Агуновіча.

Развітанне з Эдуардам Агуновіч пройдзе 24 верасня з 14:00 да 15:00 ў рытуальнай зале Мінскай абласной клінічнай бальніцы па aдресу: аграгарадок Лясны, 1 (адразу за Бараўлянах). Пры гэтым пахаваны мастак будзе Эдуард Агуновіч будзе ў сябе на малой радзіме ў Рэчыцы.

Эдуард Агуновіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рэчыцы. У 1959 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча, у 1966 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, яго дыпломнай працай сталі ілюстрацыі да народнай паэме "Тарас на Парнасе". З таго моманту мастак актыўна тварыў і ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставах.

Ён шмат працаваў у кніжнай і станковай графіцы: ілюстраваў паэму "Сымон-музыка" Якуба Коласа, паэму "Прыгоды дзеда Міхеда" Антоля Астрэйкі, афармляў раманы Івана Шамякіна і многія іншыя кнігі.

Агуновіч таксама займаўся афармленнем музейных экспазіцый рознага ўзроўню і профілю. Сярод яго работ - Дом-музей Першага з'езда РСДРП у Мінску, Музей Фелікса Дзяржынскага, Музей Савецка-Польскай садружнасці ў вёсцы Леніна Горкаўскага раёна. Таксама мастак удзельнічаў у размяшчэнні экспазіцыі музея Янкі Купалы ў Мінску і яго філіялах, літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Усё жыццё Эдуард Агуновіч падтрымліваў цесную сувязь з роднай Рэчыцай. У 1995 годзе там па яго праекце была пабудавана капліца святой Еўфрасінні Полацкай, якая стала візітнай карткай горада.

5
Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

86
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

86
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Лагатып УЕФА

Кангрэс УЕФА перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

0
(абноўлена 16:45 24.09.2020)
Беларусь упершыню ў гісторыі павінна была прыняць Кангрэс УЕФА ў сакавіку 2021-га, але сёння было прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемства.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Швейцарыі, а не ў Беларусі, як планавалася раней, заявіў прэзідэнт арганізацыі Александэр Чэферын.

​Выканкам УЕФА ў сакавіку прыняў рашэнне аб правядзенні пасяджэння вышэйшага органа еўрапейскага футбольнага саюза ў Мінску вясной будучага года.

"Кангрэса УЕФА ў сакавіку 2021 года ў Мінску не будзе, ён пройдзе ў Швейцарыі", - сказаў Чэферын на прэс-канферэнцыі па выніках выканкама УЕФА ў Будапешце.

Акрамя таго, было прынята рашэнне аб тым, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы арганізацыі ў бліжэйшыя паўгода пройдуць у Швейцарыі. Таксама ў Швейцарыі пройдуць пасяджэнні выканкама УЕФА, запланаваныя на снежань 2020 года і сакавік 2021 года.

0
Тэги:
Швейцарыя, Беларусь, УЕФА