Кіназал, архіўнае фота

Мінскі кінафестываль "Лістапад" адменены за дзень да яго пачатку

15
(абноўлена 08:32 06.11.2020)
Арганізатары міжнароднага кінафорума паабяцалі вярнуць усім кошт квіткоў, механізм вяртання абвесцяць у бліжэйшы час.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Арганізацыйны камітэт XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" напярэдадні прыняў рашэнне адмяніць фэст у сувязі з пандэміяй каронавіруса, паведамілі ў міністэрстве культуры.

"У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь аргкамітэтам прынята рашэнне аб адмене ў 2020 годзе ўсіх мерапрыемстваў XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", - паведамілі Sputnik у Мінкульце ў чацвер.

Там адзначылі, што сродкі за набытыя квіткі будуць вернутыя, а механізм вяртання будзе патлумачаны ў бліжэйшы час.

Планавалася, што 27-ы міжнародны кінафестываль "Лістапад" павінен быў прайсці ў Мінску з 6 па 13 лістапада пад слоганам "Магія вобраза". У кінафестывалі павінны былі прыняць удзел каля 120 карцін з 50 краін. Паказы планаваліся ў кінатэатрах "Цэнтральны", Falcon Club Буцік Кіно, Silver Screen ў Galileo, "Піянер" і "Беларусь".

На мінулым тыдні былі апублікаваныя пазаконкурсныя праграмы ігравога кіно і дакументалістыкі.

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно планавалі паказаць 25 фільмаў, геаграфія стварэння якіх ад Германіі да Мексікі, ад Калумбіі да Рэспублікі Карэя - усяго больш за 15 краін. Мінскі глядач павінен быў убачыць такія фільмы, як: "Львы, мядзведзі, пальмавыя галіны", "Майстар-клас", "Уяўныя любові", "Паўночныя жарсці", "Жаночыя гісторыі", "Без пяці хвілін Оскар", "Паслявобразы. Сучаснае польскае кіно", "Уікэнды з Войцэхам Хасам".

З дакументальнага пазаконкурснага кіно планавалі паказаць 20 стужак, падзеленых на 7 секцый ( "Майстры", "Кіно пра кіно", "Музыка док", "Новы дом", "(Не) дзіцячыя гісторыі", "Дакументальныя камедыі", "На мяжы: аўтсайдарская дакументалістыка (выбар маладых кінакрытыкаў)"), з больш чым дзясятка краін.

Першы кінафорум "Лістапад" адбыўся ў Мінску ў 1994 годзе, да 2002 года ён называўся "Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі". З 2013 года атрымаў акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў, з'яўляецца адным з найбольш прэстыжных кінафэстаў на тэрыторыі СНД.

15
Тэги:
Мінск, "Лістапад" (кінафестываль)
Лагатып дзіцячага Еўрабачання-2020

Дзіцячае "Еўрабачанне": беларуска Арына Пехцерава стала пятай

12
(абноўлена 09:34 30.11.2020)
Юная выканаўца з Магілёва атрымала 73 балы ад журы і 57 - ад гледачоў, тры краіны аддалі нашай суайчынніцы па 12 балаў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларуска Арына Пехцерава стала пятай на дзіцячым "Еўрабачанні", фінал музычнага конкурсу прайшоў у нядзелю ў польскай Варшаве ў анлайн-фармаце.

12-гадовая Арына выступіла ў фінале з песняй "Прышэльцы". Разам з ёй удзельнічалі прадстаўніцы яшчэ 11 краін. Журы аддало магіляўчанцы 73 балы, гледачы - 57 балаў.

Па 12 балаў Беларусі аддалі Казахстан, Сербія і Польшча.

Па выніках пераможцай стала францужанка Валянціна Тронель. На другім месцы - удзельніца з Казахстана Каркат Башанава, трэцяя - іспанка Салея.
З-за пандэміі конкурс адбыўся ў анлайн-рэжыме. Усе нумары выконваліся ў студыі ў кожнай краіне-удзельніцы, каб засцерагчы дзяцей і іх каманды ад каронавіруса. Вядучыя "Еўрабачання" з Варшавы вяшчалі на сацыяльнай дыстанцыі адзін ад аднаго.

Самыя гучныя выступы Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні"

Краіна ўдзельнічае ў конкурсе з моманту яго з'яўлення. Першай Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" прадставіла Вольга Сацюк з песняй "Танцуй". У 2003 годзе яна заняла чацвёртае месца.

Таленты з Беларусі двойчы займалі першыя месцы на знакамітым міжнародным конкурсе - у 2005-м (Ксенія Сітнік з кампазіцыяй "Мы разам) і 2007-м гадах (Аляксей Жыгалковіч - "З сябрамі").

Андрэй Кунец з песняй "Новы дзень" у 2006 годзе ўзяў срэбра "Еўрабачання". Трэцяе месца на конкурсе займалі Лідзія Заблоцкая ("Анёлы дабра", 2011) і Ілля Волкаў ("Спявай са мной", 2013 года).

12
Тэги:
Беларусь, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2020

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1412
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1412
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Грашовыя купюры: еўра і долары

Знешні доўг Беларусі за год вырас на мільярд долараў

8
(абноўлена 12:27 30.11.2020)
У бягучым годзе дзяржаўны доўг рэспублікі вырас амаль на траціну або 13 з лішнім мільярдаў долараў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў 57,9 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 13,1 мільярда рублёў, або на 29,3%, паведамілі ў прэс-службе міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешні дзяржаўны доўг на справаздачны перыяд склаў 18,1 мільярда долараў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1 мільярд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 5,8%.

У міністэрстве фінансаў распавялі, што за дзесяць месяцаў гэтага года дзяржава ўзяла ў пазыку на знешніх рынках "суму, эквівалентную 2 548,9 мільёна долараў".

Пры гэтым пагашэнне знешніх дзяржаўных запазычанасцяў у студзені-кастрычніку 2020 года склала ўсяго 1 388,2 мільёна долараў.

"Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2020 года склаў 10,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1,4 мільярда рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 16,2%", - удакладнілі ў прэс-службе.

У гэты ж час на рынку былі размешчаны ўнутраныя валютныя і рублёвыя дзяржаўныя аблігацыі на суму, эквівалентную 297,6 мільёна долараў і 300,0 мільёнаў рублёў. Пагасіць за дзесяць месяцаў гэтага года атрымалася аблігацыі на суму, эквівалентную 586,9 мільёна долараў і 173,5 мільёна рублёў.

8
Тэги:
Беларусь