Кадр з фільма Дорогие товарищи!

Два расійскія фільмы ўвайшлі ў шорт-ліст "Оскара"

27
(абноўлена 09:29 12.02.2021)
"Дорогие товарищи!" Андрэя Канчалоўскага патрапілі ў шорт-ліст у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", "Гунда" Віктара Касакоўскага - у намінацыі "Лепшы дакументальны поўнаметражны фільм".

МІНСК, 10 лют - Sputnik. Фільм "Дорогие товарищи!" Канчалоўскага распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў 1962 годзе ў горадзе Новачаркаску. Там былі расстраляны ўдзельнікі вулічнай дэманстрацыі.

Таксама ў шорт-лісце яшчэ 14 работ, у тым ліку з Босніі і Герцагавіны, Ганконга, Даніі, Гватэмалы, Ірана, Кот-д'Івуара, Мексікі, Нарвегіі, Румыніі, Тайваня, Туніса, Чэхіі, Чылі і Францыі, гаворыцца на афіцыйным сайце кінапрэміі.

Кінакрытыкі высока ацэньваюць шансы Канчалоўскага: "Дорогие товарищи!" ужо атрымалі спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю.

Што тычыцца "Гунды" Віктара Касакоўскага, то гэта цалкам чорна-белы фільм пра свінню Гунду і яе парасят. Людзей у кадры няма, як і чалавечай мовы за кадрам.

Прадзюсер гэтага фільма - Хаакін Фенікс. "Гунда" выйшла на вялікі экран у 2020-м і таксама атрымала добрыя водгукі кінакрытыкаў.

Дададзім, уручэнне 93-й прэміі "Оскар" запланавана на 25 красавіка. Канчатковы спісак намінантаў амерыканская кінаакадэмія абвесціць 15 сакавіка.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
Андрэй Канчалоўскі, прэмія, Оскар
Кнігі

Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма

558
(абноўлена 18:12 01.03.2021)
У сто трэці дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго вершы.

Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.

Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.  

Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.

Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.

Чытайце таксама:

558
Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Алесь Бачыла
Тэмы:
Беларуская літаратура

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

597
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

597
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Праца базы нафтапрадуктаў

БНК размясціла прапанову аб пастаўцы бензіну з Усць-Луга

8
Беларускія ўлады ўзгаднілі перавалку нафтапрадуктаў у расійскіх партах замест звыклых гаваней балтыйскіх рэспублік.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Беларусь размясціла прапанову аб пастаўках 37 тысяч тон бензіну з расійскага порта Усць-Луга, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія".

Афіцыйныя Мінск і Масква 16 лютага падпісалі пагадненне аб пастаўках беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты на Балтыцы. На бягучы год узгоднены пастаўкі 3,5 мільёна тон нафтапрадуктаў. Усяго да канца 2023 года такім чынам на экспарт можа сысці 9,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Таксама ў канцы лютага стала вядома, што "Новая нафтавая кампанія" 10 сакавіка правядзе таргі па продажы 788 тысяч тон топачнага мазуту вытворчасці Мазырскага НПЗ. Паліва будзе адгружана ў тым тэрмінале
і аналагічных умовах, што і бензін.

Нафтапрадукты праз порт Усць-Луга

Аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў, атрыманых з расійскай сыравіны, праз порт Усць-Луга Мінск і Масква дамовіліся ў лютым.

Праект дагавора прадугледжвае перавалку прадпрыемствамі Беларусі больш за 9,8 мільёна тон грузаў у расійскіх партах ў 2021-2023 гадах - гэта мазут, бензін і масла. Прадугледжана магчымасць аўтаматычнага падаўжэння дамовы пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння.

Пагадненне прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay. Прынцып яго такі: у выпадку калі грузаадпраўшчык забяспечвае перавалку ў аб'ёме менш узгодненага, марскі тэрмінал у любым выпадку атрымлівае плату за ўвесь узгоднены аб'ём.

Нафтавы кансэнсус

Раней старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў распавёў карэспандэнту Sputnik, што ўмовы нафтавага кантракта, які быў падпісаны ў канцы мінулага года, "дакладна не горш, чым у 2020 годзе".

"Мы за тое, каб цэнаўтварэнне для Беларусі было не горш. Умовы гаспадарання заводаў (НПЗ у Мазыры і Наваполацку - Sputnik) па цэнаўтварэнні абсалютна ідэнтычны 2020 году", - падкрэсліў ён.

Акрамя гэтага беларускі ўрад плануе правесці перамовы з расійскімі калегамі аб унясенні змяненняў у пагадненне ад 2007 года, якое рэгламентуе пастаўкі нафты на НПЗ у рэспубліцы.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
нафта, улада, Бензін, Беларуская нафтавая кампанія, БНК
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі