Лірычны шлях Алеся Бачылы: "Мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма..."

© Sputnik / Альфред МикусБеларуская спадчына
Беларуская спадчына - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2024
Падпісацца
У сто шосты дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго біяграфію і знакамітыя вершы.
Вядомы беларускі паэт Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёку ад Мінска, у сялянскай сям'і.
Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэння якога быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі праз трынаццаць гадоў – у 1947-м годзе.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны паэт працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
© Photo : Нацыянальная бібліятэка БеларусіАлесь Бачыла ў маладосці
Беларускі паэт Алесь Бачыла - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2023
Алесь Бачыла ў маладосці
Алесь Бачыла – аўтар многіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і інш. Звяртаўся ён і да жанра сатыры.
Таксама шматлікія вершы паэта пакладзены на музыку. Пісаў Бачыла і лібрэта для опер – напрыклад, "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера", а таксама аперэты "Паўлінка".
© Photo : Нацыянальная бібліятэка БеларусіБеларускі паэт Алесь Бачыла
Алесь Бачыла - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2023
Беларускі паэт Алесь Бачыла
Ведаў знакаміты паэт некалькі моў і рабіў пераклады шматлікіх твораў сваіх калег па паэтычным цэху з рускай, украінскай, латышскай моў.
Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго пранікнёныя творы.
© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанк...Радзіма мая дарагая, / Красуйся і ў шчасці жыві!
Журавли летят над полем - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
...Радзіма мая дарагая, / Красуйся і ў шчасці жыві!

* * *

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!

© Sputnik / Артем БордовскийЖывое ў вяках беларускае слова – / Народа душа і народа хвала...
Кніга Іова Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
Жывое ў вяках беларускае слова – / Народа душа і народа хвала...

Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.

Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

© Sputnik / Андрей КачураБярозкі, ўбачыўшы, застылі – / Баяцца голлем варушыць...
Путешествие к Байкалу - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
Бярозкі, ўбачыўшы, застылі – / Баяцца голлем варушыць...

* * *

І ты, і я… І на паўмілю,
Што ў дзень стварэння, – ні душы…
Бярозкі, ўбачыўшы, застылі –
Баяцца голлем варушыць.

Ступіць баяцца нават кроку
Ў наш чысты замак з крышталю,
Каб не падслухаць ненарокам
Святое першае: "Люблю!..".

Каб шэпат, стаўшы гучным рэхам,
Не нарабіў бы нам трывог,
І нехта злосны брудным смехам
З яго сяяцца гідка мог.

Хай заўтра яснае світанне
Абудзіць чысты новы дзень,
І на "люблю" – лісток прызнання
Не ляжа ценем нават цень.

© Photo : БЖДНе спыняюцца толькі мае цягнікі...
Поезд БЖД - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
Не спыняюцца толькі мае цягнікі...

Далёкі паўстанак

Часта сніцца мне ціхі паўстанак у полі,
Той далёкі паўстанак, дзе, можа, вякі
Узвышаюцца ў неба густыя таполі –
Не спыняюцца толькі мае цягнікі.

Прамчацца удаль. Правядзе іх дзяўчына,
Як праводзіць не раз у дарогу мяне.
І шкада мне, што нельга зрабіць тут прыпынак,
Што, як тыя таполі, сустрэча мільгне.

А яна наўздагон усміхнецца заранкай,
Памахае. А што адказаць ёй магу?
Пакідаю я сэрца сваё на паўстанку,
А з сабой ў дарогу бяру я тугу.

Пакідаю я тайна пад час развітання
Разам з сэрцам жывыя надзеі свае...
Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане –
Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе.

© Sputnik / Сяргей Лескець...Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa, / Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь.
Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
...Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa, / Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь.

Haкaз мaцi

Штo ж, бывaй... – нa paccтaннe жypбoтнa cкaзaлa, –
I глядзi, нe лянyйcя нiкoлi, cынoк,
Miж людзeй i дзiвoc i cпaкycы нямaлa,
Cцepaжыcя дypнoгa ў жыццi, гaлyбoк.

He бядa, кaлi пpыйдзeццa звeдaць пpынyкy
Tы нe бoйcя яe, нe aбxoдзь cтapaнoй.
He цypaйcя нiчoгa. Зaпoмнi: нaвyкa –
He жaбpaцкaя тopбa, нe гopб зa cпiнoй.

Пacтapaeшcя дoбpa, мo cтaнeш вyчoным,
Змoжaш poзyмy гэткix, як caм, нaвyчыць...
I тaды ўжo выcoкaй нaвyкi зaкoны
I нa мoвe нa нaшaй для ўcix зaгyчaць.

Дык cмялeй жa iдзi пa зямлi нaшaй мiлaй.
Xaй cyмлeннa пpaляжa нялёгкi твoй пyць...
Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa,
Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь.

© Sputnik / Борис КавашкинToлькi "мaмa" нa ўcix мoвax / Cкpoзь aднoлькaвa гyчыць...
Мама с дочкой дома во время игры - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
Toлькi "мaмa" нa ўcix мoвax / Cкpoзь aднoлькaвa гyчыць...

Maмa

Cвeт вялiкi… Cлoвы, cлoвы…
Koлькi ix – i нe злiчыць!
Toлькi "мaмa" нa ўcix мoвax
Cкpoзь aднoлькaвa гyчыць.

I xoць poзныx мoў тaкcaмa
Ў цэлым cвeцe o-ё-ёй!..
Toлькi мaмы, нaшы мaмы,
Paзмaўляюць нa cвaёй.

Toй, штo змaлкy cэpцy блiзкa,
Ha якoй зiмoй i ў мaй
Пeлa мaцi нaд кaлыcкaй:
"Cпi, мoй cынкy, зacынaй"

Aдгaнялa цeнь тpывoжны,
Aтyлялa дaбpaтoй
I cпявaлa… Xiбa ж мoжнa
Aдpaчыcя пecнi тoй?

Xaй тaбe нe зacцiць пaмяць
Aнiякaя iмглa…
Kaлi кpыўдзiў xтo, ты ж мaмy
Kлiкaў… Maмa ўcё мaглa:

Aдaгнaць бядy, нягoды,
Xoлaд, нeмapaч, aдчaй…
Дoбpым cынaм бyдзь зaўcёды
I яe нe зacмyчaй.

© Sputnik / Альфред МикусPaд Baлepкa, Paдa мaмa, / I, вядoмa, кoт – тaкcaмa...
Кошка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Paд Baлepкa, Paдa мaмa, / I, вядoмa, кoт – тaкcaмa...

Koлькi кoт нaбiў пacyды

Я pacкaзвaць вaм нe бyдy,
Koлькi кoт нaбiў пacyды,
Xaй pacкaжa caм Baлepкa, –
Чaйнiк, cyпнiк, дзвe тaлepкi,
Aжнo ceм гapшкoў з-пaд квeтaк
I ў дaдaтaк – пяць paзeтaк.
A cпытaюць – cкpывiць poт:
– Гэтa ўcё пpaкляты кoт...

"Koт – дык кoт..."
I ўcё тaмy
З pyк cыxoдзiлa ямy.

Mo cышлo б i гэтым paзaм –
He змaxнi з cepвaнтa вaзy.
Baзa ў дpyз – Baлepкa ў пoт:
"Як cкaзaць, штo cкiнyў кoт?
Xтo ж пaвepыць тoй мaнe –
Koт жa вaзy нe cкpaнe.
Bocь дык гopa... Bocь бядa...
Ды i кoцiкa шкaдa – Знoў пpaтypaць зa пapoг".
Xлoпчык бoльш iлгaць нe мoг.

Maмa нaвaт нe жypылa,
A зa шчыpacць – пaxвaлiлa.
Paд Baлepкa, Paдa мaмa,
I, вядoмa, кoт – тaкcaмa.
Myciць, з paдacцi тae
Ён пacyды бoльш нe б’e.

Таксама на Sputnik:
Шлях у вечнасць Уладзіміра Караткевіча: "...Крочце к сонцу поруч са мной"
"Чалавек не знікае так": вершы Рыгора Барадуліна
Любоўная лірыка Аркадзя Куляшова: "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая…"
Стужка навiн
0