Тэлеканал НТБ ізноў аб'яднае на адной сцэне таленты з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі. Аднак у гэты раз героямі конкурсу стануць пажылыя вакалісты, якія ў сілу розных абставін засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.
Новы напрамак конкурсу "Ты супер!" з'явіўся не выпадкова, адзначае генеральны прадзюсер НТБ Цімур Вайнштэйн.
"Шоу стала цэлым рухам і роднай сям'ёй для 385 дзяцей з 18 краін. Нам вельмі хочацца дапамагчы пажылым людзям, якія засталіся без падтрымкі, рэалізаваць свой творчы патэнцыял і ажыццявіць сваю мару", - распавёў ён.
Па словах Вайнштэйна, конкурс таксама дапаможа вакалістам зноў сустрэцца з роднымі і блізкімі. Кастынг ужо завершаны: самаму маладому ўдзельніку праекта споўнілася 60 гадоў, а самаму старэйшаму - 87. Некаторыя канкурсанты з'яўляюцца прафесійнымі музыкантамі. Напрыклад, у першы сезон новага шоу прайшлі выпускнік кансерваторыі і артыст Марыінскага тэатра. Аднак большасць удзельнікаў - людзі, не звязаныя з музыкай: урачы, хімікі, хатнія гаспадыні і нават палкоўнік МУС у адстаўцы.
Вядучымі конкурсу па традыцыі стануць Вадзім Такменеў і Анастасія Пак, а імёны членаў журы прадзюсеры пакуль трымаюць у сакрэце.
Што тычыцца правілаў, то яны застаюцца такімі ж, як і ў конкурсе для дзяцей. Конкурс пройдзе ў два этапы - адборачны тур і фінал. Прайсці ў зону чакання пасля выступлення на сцэне змогуць удзельнікі, якія атрымалі тры або чатыры "так" ад членаў журы. Калі ж ніхто з суддзяў не націсне на зялёную кнопку, галасы падзеляцца напалову альбо за канкурсанта прагаласуе толькі адзін член журы, вакалісту прыйдзецца пакінуць праект.
Шоу "Ты супер!" неаднаразова станавілася лаўрэатам прэміі ТЭФІ. Новы праект "Ты супер! 60+" праводзіць тэлекампанія НТБ і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы.
У першым сезоне "Ты супер!" прыняла ўдзел Дар'я Чарнова з Мінска. Гэтая дзяўчына адразу спадабалася гледачам і ў выніку выйшла ў фінал.
На гэтым гісторыя Дашы на праекце не скончылася. Праз два гады Даша зноў прыняла ўдзел у праекце "Ты супер!", на якім сабраліся мінулыя фіналісты і пачаткоўцы. Тут дзяўчына атрымала раскошны падарунак - кватэру ў Вялікай Маскве.
У Дашы няпросты лёс. Яна рана засталася без бацькоў, вырасла ў сям'і цёткі. Амаль усё жыццё займалася спевамі.
На праекце Даша аказалася адной з самых моцных удзельніц. У студзені 2021 года на ўсіх папулярных музычных пляцоўках выйшаў яе першы трэк пад назвай "Салодка", аўтарам слоў і кампазітарам з'яўляецца Аляксандр Сцёпін, канцэртмайстар праекта "Ты супер!".
У другім сезоне "Ты супер!" выступіла Вера Ярошык з аграгарадка Дзівін Кобрынскага раёна. Яна праславіла нашу краіну - заняла другое месца!
Пасля праекта беларуску запрасілі выступіць на свяце ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі. А праз час яна апынулася на адной сцэне з Дашай Чарновай - таксама выступала ў суперсезоне праекта "Ты супер!".
Вера - не толькі таленавітая спявачка, але і прыгожая дзяўчына. Яна вырасла ў дзіцячым доме, але лёс апынуўся да яе добразычліва. Вера змагла захаваць сувязь з роднай сям'ёй.
У другім сезоне "Ты супер!" беларускія гледачы таксама балелі за Марыю Хархаль. Дайсці да фіналу ёй не ўдалося. Пазней Машу запрасілі на чацвёрты сезон праекта. Дзяўчына прызнавалася, што атрымала незабыўныя эмоцыі ад удзелу ў "Ты супер!".
Маша вырасла ў Бабруйску. Усё сваё жыццё пражыла з бабуляй і дзядулем. Спевамі займалася з дзяцінства і нават выступала ў царкоўным хоры. Пасля праекта паступіла ў БНТУ на кірунак "Мытная справа". Тым не менш, музыку Маша кідаць не збіраецца.
У першым сезоне "Ты супер!" удзельнічала яшчэ адна зорачка з Беларусі - Анастасія Краўчэня. У Маскву яна прыехала з горада Калінкавічы.
Насця рана стала сіратой: спачатку памерла ад раку яе мама, потым загінуў на пажары бацька. Насцю ўзяла да сябе бабуля, якая, як магла, спрабавала замяніць ёй бацькоў. На жаль, яе таксама не стала. Для Насты адыход бабулі стаў такім моцным узрушэннем, што яна не магла спяваць каля года.
У праекце "Ты супер!" беларускай удзельніцы не ўдалося дайсці да фіналу, але ўся краіна за яе горача балела. Цяпер яна заканчвае тэатральную ВНУ у Санкт-Пецярбургу.
У 2017 годзе тэлеканал НТБ выпускаў праект "Ты супер! Танцы". У ім прымала ўдзел удзельніца з Мінска Марыя Радзівонава. Яна засталася без бацькоў, але вырасла ў прыёмнай сям'і, дзе яе вельмі любяць.
На праекце Маша аказалася адной з самых яркіх удзельніц. Прадзюсер Віктар Дробыш быў настолькі здзіўлены яе выступленнем, што нават зрабіў ёй падарунак - брэндавыя красоўкі.
У фінал Маша не патрапіла, затое пасля праекта паступіла ў Казанскі федэральны ўніверсітэт.
Напярэдадні адзначаўся Міжнародны дзень цыган, Sputnik прапануе ўспомніць (а магчыма, даведацца ўпершыню), у якіх вядомых акцёраў, музыкаў, спартсменаў ёсць цыганская кроў.
Такіх людзей нашмат больш - нехта ганарыцца сваім паходжаннем, хтосьці хавае. А хтосьці і не ведае пра яго зусім, і толькі дзякуючы намаганням спадчыннікаў або журналістаў свет калі-небудзь даведаецца пра гэта.
Бо цыганы - адна з самых шматлікіх (каля 10 мільёнаў чалавек) этнічных меншасцяў у Еўропе. Іх называюць ром, рома, сінці, мануш, кале. Цыганы жывуць таксама ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і ў краінах Блізкага Ўсходу. У СССР іх афіцыйна налічвалася 175,3 тысячы чалавек (перапіс 1970 года). У Расіі, па перапісу 2010 года, пражывае каля 220 тысяч цыган. У Беларусі, паводле перапісу 2019 года, каля сямі тысяч.
Глядзіце таксама:
Першая "прынцэса Галівуда" 40-х Рыта Хэйварт, або Маргарыта Кармэн - так на самай справе звалі дзяўчыну - нарадзілася ў сям'і іспанскага танцора з цыганскімі каранямі. Каб трапіць у Галівуд, яна зрабіла некалькі пластычных аперацый, і ад іспанска-цыганскай знешнасці не засталося і следу.
Ўдзельнік гуртоў The Rolling Stones і The Faces Роні Вуд паходзіць з цыганскай сям'і, ён вырас недалёка ад аэрапорта Хітроў з моцным жаданнем толькі граць музыку і маляваць.
Лічылася, што вялікі комік мінулага стагоддзя Чарлі Чаплін нарадзіўся на паўднёвым усходзе Лондана, а яго бацькі былі спевакамі з м'юзік-хола. Аднак у перадачы на BBC, прысвечанай Чапліну, яго дзеці распавялі аб загадкавым лісце, які знайшлі ў скрыні стала. Аўтар - нехта Джэк - пісаў, што з'яўляецца сваяком Чапліна і абодва яны з цыганскай сям'і. Цяпер ліст захоўваецца ў музеі.
Оперная спявачка Ганна Нятрэбка калісьці пусцілася ў скокі прама на опернай сцэне ў Зальцбургу. Нядзіўна, бо ў родзе бацькі Ганны - нашчадкавыя казакі, а ў мамы цыганскія карані.
Кароль рок-н-ролу Элвіс Прэслі ніколі не казаў пра свае цыганскія карані, аднак вядома, што бацька музыканта па прозвішчы Прэслер паходзіў з цыганскага роду, які атабарыўся на тэрыторыі сучаснай Германіі ў XVIII стагоддзі.
Спявак Філіп Кіркораў па бацьку - армянін (народжаны Крыкаран), а вось бабуля па маці, цыркавая артыстка, мела цыганскія карані.
Футбаліст Златан Ібрагімавіч, нападаючы французскага клуба "Пары Сен-Жэрмен" і капітан зборнай Швецыі, а таксама яе лепшы бамбардзір, чэмпіён Іспаніі ў складзе "Барселоны", нарадзіўся ў сям'і югаслаўскіх эмігрантаў. У бацькі футбаліста былі цыганскія карані, і таварышы па камандзе за гэта называлі Златана "lo Zingaro" (цыган).
Мастак, скульптар, графік, заснавальнік кубізму Пабла Пікаса ганарыўся сваімі цыганскімі генамі Гітана.
У опернай спявачкі, народнай артысткі СССР Галіны Вішнеўскай маці была напалову цыганка, напалову полька - яна грала на гітары і спявала цыганскія рамансы. Яна кінула дачку зусім маленькай. Дзяўчынка хацела абавязкова кімсьці стаць, каб усе бачылі, якая яна. Стала вялікай спявачкай і жонкай геніяльнага Растраповіча.
Футбаліст і акцёр Эрык Кантана заўсёды ганарыўся тым, што ў ягоных жылах цячэ кроў мануш - франкамоўных цыган. Пік кар'еры ў Кантана прыйшоўся на знаходжанне ў англійскім "Манчэстэр Юнайтэд". Кар'еру гульца ён завяршыў у 1997 годзе і перайшоў у разрад кінаакцёраў.
Рэжысёр, актрыса тэатра і кіно Аксана Фандэра нарадзілася ў Адэсе. Яе бацька - Алег Фандэра, акцёр, па нацыянальнасці - напалову ўкраінец, напалову цыган, маці - яўрэйка.
Рыкарду Куарэжма - партугальскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца, гулец партугальскага клуба "Порту" і зборнай Партугаліі.
Марышка Вераш - галандская спявачка, салістка папулярнага рок-гурта 70-х "Shocking Blue". Яе бацька, Лаёша Вераш, венгерскі цыган па нацыянальнасці, быў скрыпачом у цыганскім аркестры. Маці - руска-французскага паходжання, ураджэнка Германіі. У дзяцінстве Марышка спявала з цыганскім ансамблем, у якім працаваў яе бацька.
Акцёр, спявак і рэжысёр тэатра "Ромэн" Мікалай Слічэнка - адзіны з цыган, хто быў уганараваны званнем Народны артыст СССР. Нарадзіўся ў сям'і аселых цыганоў-сэрваў. Самая вядомая яго роля ў кіно - у фільме "Вяселле ў Малінаўцы".
Спявак, удзельнік гурта "Карані" Аляксандр Берднікаў ніколі не хаваў свайго паходжання і ганарыцца цыганскімі каранямі.
Айчынныя перакладчыкі працуюць без перапынку: штогод на беларускую мову перакладаюць дзясяткі кніг. Менавіта таму падрыхтаваны спіс – не поўны. Тут толькі толькі вяршкі, бо сярод беларускіх перакладаў кожны зможа адшукаць штосьці на свой густ.
Сусветна вядомыя кнігі, якія можна пачытаць на беларускай мове – у падборцы Sputnik.
Творчасць Джоан Роўлінг аказалася вельмі прывабнай для беларускіх перакладчыкаў. З ангельскай мовы кнігі пра філасовскі камень, патаемную залу, вязня Азкабана і келіх агню пераклаў Дзяніс Мускі.
Спіс перакладаў знакамітай гісторыі пра хлопчыка-чараўніка з рускай мовы на беларускую больш шырокі – тут акрамя пералічаных вышэй, частка пра Прынца-Паўкроўку і рэліквіі Смерці, "Квідыш скрозь стагоддзі", "Чароўныя істоты і дзе іх шукаць", "Байкі барда Біля". Пачытаць іх усе можна ў сеціве.
Што тычыцца друкаванага пераклада, ён з’явіўся ў 2020 годзе ў выдавецтве "Янушкевіч". Пераклад рабіла прафесійны лінгвіст з навуковай ступенню кандыдата навук, выкладчыца філалагічнага факультэта БДУ Алена Пятровіч. Менавіта дзякуючы ёй свет убачылі апавяданні Конан Дойла і Эдгара Аллана По, вершы Джэймса Морысана на беларускай мове.
Зборнік з дваццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля "Прыгодаў пра Шэрлака Холмса", надрукаваны ў 1984 годзе. Па задуме гэтая кніга павінна была стаць апошняй у цыкле твораў пра Шэрлака Холмса, але праз некоторы час з’явілася апавяданне "Апошняя справа Холмса".
Пераклад на беларускую мову выйшаў у выдавецтве "Кнігазбор" у 2015 годзе, выканала яго Алена Казлова. Для ўсіх жадаючых набыць кнігу варта адзначыць, што наклад цалкам прададзены і дадруковак пакуль не было.
Адну з самых папулярных кніг XX стагоддзя можна прачытаць у перакладзе на 38 моў свету. Але зрабіць гэта вельмі складана, бо многія імёны і геаграфічныя назвы ў арыгінальным тэксце маюць стараанглійскія, валійскія і скандынаўскія карані, якія могуць зразумець англамоўныя чытачы. Што тычыцца рускамоўных – для іх гэтая задачка можа быць з зорачкай. На дадзены момант вядома восем перакладаў на рускую мову.
Яшчэ адзін твор з катэгорыі "Фэнтэзі" на беларускую мову пераклала Надзея Кім. Разам з Толкінам Льюіс лічыцца заснавальнікам і найлепшым прадстаўніком гэтага жанру.
Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове свету.
Раман "Пыха і перадузятасць" Джэйн Остэн убачыў свет на пачатку XIX стагоддзя, а яго беларускамоўны пераклад з’явіўся амаль праз два стагоддзі – у 2019 годзе. Пераклала адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры Ганна Якута, на рахунку якой "Не адпускай мяне" Кадзуа Ісігура і іншыя замежныя творы.
Дарэчы, класічным перакладам на рускую мову лічыцца пераклад Імануэля Маршака.
За доўгую літаратурную гісторыю па рамане знялі некалькі фільмаў – тэлесерыялы ў 1980 і 1995 годзе і поўнаметражны фільм у 2005 годзе з Кірай Найтлі ў галоўнай ролі. Цікава было б паслухаць, як гучыць знакамітая акторка па-беларуску.
У перакладзе Карласа Шэрмана на беларускую мову кніга "Каханне падчас халеры" выйшла ў 2017 годзе ў выдавецтве Янушкевіч. Шэрман перакладаў з іспанскай на беларускую і наадварот. Дзякуючы яму іспанцы змаглі прачытаць "Дажыць да світання ", "Абеліск " і "У тумане " Васіля Быкава, творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна і Івана Шамякіна.
Часопіс Time уключыў гэты раман у спіс лепшых англамоўных твораў з 1923 па 2005 год, яго, як і "Вялікага Гэтсбі " неаднаразова спрабавалі забараніць на тэрыторыі ЗША.
Існуе некалькі перакладаў рамана на рускую мову, а на беларускую кнігу пераклаў Аляксей Знаткевіч у 2017 годзе, надрукавала выдавецтва Янушкевіч.
Як і шматлікія літаратурныя бестсэлеры раман экранізавалі, але экранізацыю 1975 года крытыкаваў сам Кен Кізі.
Нечакана, але беларускія перакладчыкі не пакінулі без увагі і найбольш вядомы твор выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння Нікало Макіявэлі.
Трактат, у якім апісваецца метадалогія захопу ўлады, метады кіравання і навыкі, неабходныя для ідэальнага кіраўніка, пераклаў у 2008 годзе на беларускую мову Зміцер Колас.
Кніга прадстаўляе цікаўнасць яшчэ і ў тым, што напісана была ў 1513 годзе, а апублікаваная толькі ў 1532 годзе праз пяць гадоў пасля смерці аўтара.
Крыху наблізіць фантазіі беларускамоўных дзяўчат да рэальнасці, дапаможа кніга выдавецтва "Логвінаў" з серыі "Амерыканка", надрукаваная ў 2013 годзе ў перакладзе Сержа Мядзведзева.
Па назве гэтай кнігі з першага погляду, магчыма, складана здагадацца, аб чым пойдзе размова, але яе персанажаў ведае кожны. Гісторыі пра мумітроляў шведскай пісьменніцы Тувэ Янсан сталі сімвалам дзяцінства для многіх пакаленняў, у тым ліку і беларусаў.
Казачная аповесць "Небяспечнае лета" – толькі адна кніга з серыі пра казачных істот, якіх прыдумала шведская пісьменніца і мастачка. Пераклад убачыў свет у 2014 годзе пры дапамозе Зміцера Коласа.
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Украінскія ўлады ў 2014 годзе ажыццявілі агрэсію супраць сваіх грамадзян, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Ён адзначыў, што Кіеў зрабіў гэта "пад уздзеяннем заахвочванняў" і дадаў, што Кіеў вядзе вайну супраць уласнага народа, "абвясціўшы іх тэрарыстамі, хоць жыхары Данбаса ні на каго на астатняй тэрыторыі Украіны не нападалі"."Таму, калі зараз прадстаўнікі адміністрацыі Зяленскага заяўляюць, што Кіеў нічога не плануе на Данбасе, таму што Кіеў не можа ваяваць з уласным народам, - гэта няпраўда", - цытуе Лаўрова РІА Навіны.
Кіраўнік ведамства выказаў надзею, што "гэтую гісторыю" не забываюць у дзяржавах, якія абмяркоўваюць з Украінай пастаўкі ваеннага абсталявання.
Ён таксама адзначыў, што ўрокі павінны былі быць зразумелыя яшчэ сем гадоў таму і канстатаваў, што пакуль гэтага не адбылося.
"Пакуль мы не назіраем пацверджання гэтай ісціны, засвоенай, мы спадзяваліся, усімі тымі, хто заахвочваў антырасійскія русафобскія настроі ўкраінскага кіраўніцтва, і хто заахвочваў адсутнасць якога-небудзь жадання і мінулага ўрада, і цяперашняга ўрада ў Кіеве выконваць міжнародна-прававыя дамоўленасці, замацаваныя рэзалюцыяй Савета Бяспекі, якая ўхваліла мінскія пагадненні", - сказаў Лаўроў.
Па словах міністра, "гэта можа дрэнна скончыцца, таму што ў пагоні за аднаўленнем свайго рэйтынгу цяперашні кіеўскі рэжым цалкам можа сарвацца на безразважныя дзеянні".На фоне "ваяўнічых заяў" украінскіх уладаў Расія заклікае Турцыю і іншыя краіны не падсілкоўваць "мілітарысцкія настроі" Кіева. Нагадаем, у суботу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы са сваім турэцкім калегам Тайіпам Эрдаганам.
Па дадзеных РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў МЗС Турцыі, Штаты апавясцілі Анкару пра тое, што два амерыканскіх ваенных караблі на гэтым тыдні пройдуць праз Басфор ў Чорнае мора і будуць знаходзіцца там да пачатку траўня. Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі пры гэтым заявіў, што аперацыі ў Чорным моры - "руціннага характару".
"Цяпер гэта (ваенная актыўнасць ЗША ў Чорным моры) робіцца асабліва напорыста, суправаджаецца агрэсіўнай рыторыкай, задаюцца пытанні, а што робіць Расійская Федэрацыя на мяжы з Украінай. Адказ вельмі просты: мы там жывем, гэта наша краіна", - заявіў Лаўроў.
Паводле яго слоў, пытанне аб тым, што робіць ЗША і іх вайскоўцы, якія рэгулярна праводзяць мерапрыемствы па лініі НАТА ва Украіне, пакуль застаецца без адказу.
У панядзелак з нагоды сітуацыі на ўсходзе Украіны выказаўся таксама прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён выказаў надзею, што правакацыйныя дзеянні Кіева "сыдуць на нішто" і дадаў, што Крэмль спадзяецца на ўкраінскую палітычную мудрасць.
Чытайце таксама: