Эпізод з фільма Элема Клімава Ідзі і глядзі

"Ідзі і глядзі" адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах

809
(абноўлена 19:31 28.04.2021)
Лепшы і самы жудасны фільм у гісторыі кінематографа пра другую сусветную вайну паўторна выходзіць у пракат праз 36 гадоў.

Знакамітая драматычная стужка Элема Клімава "Ідзі і глядзі", прысвечаная трагедыі спаленай Хатыні, прайшла лічбавую рэстаўрацыю ў кінаканцэрне "Мосфильм" і выпускаецца ў паўторны расійскі пракат, паведамляе БЕЛТА.

Упершыню гледачы пабачылі ваенную драму пра зверствы фашыстаў у беларускай вёсцы на шырокіх экранах у 1985 годзе. Аднак ужо заўтра спецыяльны паказ адрэстаўраванага фільма адбудзецца ў Маскве ў кінацэнтры "Октябрь", а 4 траўня "Ідзі і глядзі" можна будзе пабачыць у санкт-пецярбургскім кінатэатры "Аврора".

Па дадзеных Internet Movie Database (буйнешая у свеце кінематаграфічная база дадзеных) "Ідзі і глядзі" прызнаны лепшым беларускім фільмам. У 1986 годзе яго паглядзела амаль 30 мільёнаў чалавек, некаторых з іх вывозілі з кінатэатра машыны "хуткай дапамогі".

"Для мяне стала вялікай нечаканасцю тое, што гэты фільм прагледзела столькі чалавек. Шмат краін набылі яго і глядзяць да цяперашнега часу. І я ведаю, чаму… Калі б у людзей былі больш моцныя нервы, то гледачаў было б яшчэ больш", — казаў рэжысёр Элем Клімаў у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу.

Па версіі брытанскага часопіса "Timeout London" фільм заняў першае месца ў рэйтынгу "50 лепшых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну".

Савецкая двухсерыйная стужка знята паводле апавядання Алеся Адамовіча "Хатынская аповесць" сумеснымі намаганнямі студый "Беларусьфільм" і "Масфільм". Фільм не з'яўляецца экранізацыяй, але для сюжэту аўтары абралі менавіта Хатынь, сімвал народнай бяды і пакутаў, каб праз яе перадаць увесь жах ваеннага ліхалецця.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях.

Дзеянне карціны адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. Сюжет фільма даволі просты: пра тое як 16-цігадовы хлапчук усяго за два дні вайны пераўтвараецца ў сівога старога.

Адкуль прыйшла ідэя

Паводле слоў рэжысёра Клімава, фільм быў зняты і атрымаўся менавіта такім па некалькіх прычынах. Па-першае, ён сам бачыў усе жахі вайны, калі быў яшчэ зусім малы і заўжды памятаў пра тое, што ён проста абавязаны зняць фільм пра вайну. Па-другое, час выхаду фільма — гэта час "халоднай вайны". У сярэдзіне 80-х людзі жылі ў чаканні трэцяй сусветнай, былі напалоханы палітыкай ЗША і СССР, адчувалі моцны псіхалагічны ўціск. Па-трэцяе, Клімаў не быў задаволены сваёй папярэдняй стужкай — "Агоніяй".

"Я не быў задаволены сабой, хаця меў выдатны матэрыял, здымачную групу, выканаўцаў роляў, кампазітарам… Мне здавалася, што я не справіўся са складанымі звышстанамі, якія мне трэба было даследаваць. У мяне ўзнік нейкі комплекс, і я марыў знайсці матэрыял і раэбілітавацца ў сваіх уласных вачах", — казаў Клімаў.

Аляксей Краўчанка ў фільме Ідзі і глядзі
© Sputnik / Л. Лупаў
Аляксей Краўчанка ў фільме "Ідзі і глядзі"

Гэтыя абставіны вынудзілі рэжысёра шукаць сюжэт, які быў бы звязаны і з вайной, і з пачуцём апакаліптычнай катастрофы ў свеце.  Выпадкова ён убачыў "Хатынскую аповесць" Адамовіча, якую дагэтуль не ведаў.

Клімаў і Міцкевіч пазнаёміліся і пачалі разам працаваць над фільмам. Першапачаткова агульны праект насіў назву "Забіць Гітлера".

"Мы мелі на ўвазе "забіць Гітлера" ўсюды і ў кожным. Таму што гітлер сядзіць у кожным з нас у большай ці ў меньшай ступені", — тлумачыў рэжысёр.

Калі творчая група пачала рыхтавацца да здымак, знайшлі акцёра на галоўную ролю і месца для натурных здымак, працэсу стала перашкаджаць кіраўніцтва дзяржкіно з-за асабістай непрыязнасці да рэжысёра. Нягледзячы на падтрымку фільма тагачасным кіраўніком дзяржавы Пятром Машэравым, здымкі стужкі былі адкладзены амаль на 10 гадоў і толькі з набліжэннем 40-й гадавіны Вялікай Перамогі пра фільм зноў узгадалі, але загадалі, каб над ім працаваў другі рэжысёр. Тады за Клімава заступіўся Адамовіч, аўтар сцэнарыя, фільму далі новую назву "Ідзі і глядзі" і пачалі здымаць.

Сродкамі кінематографа

Здымкі фільма праходзілі ў храналагічным парадку цягам дзевяці месяцаў у Бярэзінскім запаведніку, каля вёскі Каменка. У гэты перыяд Клімаў быў адзіным удзельнікам здымачнай групы. Ён ні на хвіліну не пакідаў месца натурных здымак, каб "не страціць сувязь з трагедыяй".

Нягледзячы на вялікую матывацыю, багаты вопыт, магчымасці, здымкі фільму, са слоў рэжысёра, праходзілі "марудна і не вытворча".

На здымках фільму Ідзі і глядзі
© Sputnik / Л. Лупаў
На здымках фільму "Ідзі і глядзі"

Падчас працы ў Клімава заўсёды на стале знаходзілася кніга "Я з вогненай вёскі", якая для яго была своеасаблівай "лакмусавай паперкай, якая не дазваляла ні на ёту схлусіць у фільме".  Ды і тэма падавалася рэжысёру вельмі святой, каб "сапраўдным кіно займацца".

"Я казаў тады Алесю Адамовічу: "Калі я буду рабіць гэта сур'ёзна, а рабіць я буду толькі сур'ёзна, то яго ніхто не будзе глядзець". Алесь адказаў мне: "Няхай не глядзяць, але вы абавязаны гэта зрабіць".

Падчас здымак у фільме выкарыстоўваліся сапраўдныя патроны і снарады. Хутчэй за ўсё гэта звяза з тым, што рэжысёр імкнуўся "расказаць людзям праўду", зрабіць фільм максімальна рэчаісным і набліжаным да жыцця, што характэрна для ўсёй творчасці Клімава.

Спачатку планавалася выкарыстоўваць піратэхніку, але пазней рэжысёр з аператарам прыйшлі да высновы, што такія выбухі выглядаюць не натуральна і вырашылі прымяніць сапраўдныя снарады, што значна павялічыла ступень рызыкі для жыцця акцёраў.

Беларусы і беларускасць

Аднак у некаторых выпадках аўтарам прыйшлося адыйсці ад сваіх імкенняў да натуральнасці. Так, было вырашана адмовіцца ад беларускай мовы ў стужцы, пакінуўшы яе толькі ў асобных фразах і гутарках жыхароў вёскі.

Па словах Аляксея Краўчанкі, расійскага акцёра галоўнай ролі, падчас агучвання фільму вырашылі "зрабіць своеасаблівы мутант рускай і беларускай мовы, таму што калі б я размаўляў на "правільнай" беларускай мове, то сам нічога не разумеў бы".

У здымках прымала ўдзел вялікая колькасць непрафісійных акцёраў, карэнных жыхароў вёсак, сярод якіх былі і сталыя людзі, і рэжысёр адчуваў моцны душэўны дыскамфорт, прымушаючы іх зноў перажываць ваенны жах.

Кадр з фільму Ідзі і глядзі
© Sputnik / Л. Лупаў
Віктар Лорэнц у ролі камандзіра карнага батальёна

Клімаў лічыў, што ў беларусаў "генацыд у генах", і па-сапраўднаму сыграць вайну ім не дазваляе "механізм псіхалагічнай абароны" — уменне забываць цяжкія ўзрушанні. Напрыклад, падчас здымак эпізоду, калі ўсю вёску павінны былі знішчыць у свіране, здымачная група ніяк не магла дамагчыся напалу эмоцый, і тады нехта пусціў слых, што "кіношнікі могуць і сапраўды ўсё спаліць".

Для дасягнення большай рэчаіснасці аўтары выкарыстоўвалі яшчэ адзін метад: сцэнарыст Адамовіч на здымачнай пляцоўцы прасіў сесці людзей на зямлю і чытаў ім урыўкі з кнігі "Я з вогненнай вёскі".

Работа з акцёрамі

Са слоў рэжысёра, асноўнай мэтай фільма было перадаць "запарогавы стан напружаннасці і жаху". Каб гэта зняць, працавала цэлая здымачная група, а выканаўца галоўнай ролі, падлетак, быў адзін.

Клімаў добра разумеў, што павінен быў абараніць акцёра Аляксея Краўчанку, тады яшчэ дзіцяці, ад магчымай звар'яцеласці. Каб захаваць псіхічны стан маладога акцёра здаровым, з ім працавалі гіпнолагі і псіхлогагі. Для гэтага імі была распрацавана цэлая сістэма псіхалагічнай абароны, якая ўключала тэсціраванне і ўваход у падсвядомасць, насычэнне ведамі і разгрузка ад іх з мэтай пазбегнуць псіхічных парушэнняў.

Адзіным выпадкам, калі рэжысёр хацеў прыбегнуць да сапраўднага гіпнозу, была сцэна на балоце, дзе галоўны герой — Флёра — намагаўся утапіцца ў брудзе. Ва ўсіх астатніх выпадках выкарыстоўвалі аўтатрэнінг.

Самым страшэнным для яго было, як ён потым казаў, эпізод у царкве-свіране, куды сагналі, а потым спалілі людзей. Нягледзячы на яго ўстойлівую псіхіку, ён потым казаў мне: "Я ледзь не звар'яцеў".

З-за адсутнасці вопыту, рэжысёр павінен быў пакідаць шмат часу на тлумачэнні. На думку Клімава, калі ў акцёра ёсць вопыт, то менавіта ім ён можа абараніцца, а калі вопыта няма, то ёсць рызыка нашкодзіць самому сабе, асабліва ў такіх ролях. Потым Краўчанка адзначаў высокі прафесіаналізм Клімава, які ні разу не крыкнуў на яго.

Акрамя эпізоду са свіранам, Краўчанку вельмі ўсхвалявала сцэна з каровай: падчас здымак жывёліна ўстала на дыбкі і ледзь не задавіла акцёра. Дарэчы, на думку некаторых кінематаграфістаў, у гэтым эпізодзе выкарыстоўваліся сапраўдныя кулі. І карову сапраўды забілі.

Кропка ў творчасці Клімава

Паводле слоў рэжысёра пасля "Ідзі і глядзі" яму больш не хацелася здымаць кіно. Вельмі вялікая эмацыйная аддача была ўкладзена ў гэты фільм.

"У той жа Амерыцы людзям вельмі складана яго глядзець. А тыя, хто глядзяць, потым кажуць, што мы выдумалі фільм жахаў. Але гэта не так. Гэта пра жыццё.  З паказамі фільма за мяжой звязана вельмі шмат драматычных гісторый", — казаў Клімаў.

Клімаў ніколькі не шкадаваў, што выпусціў гэтую стужку, няглдезячы на ўсе перашкоды і цяжкасці падчас здымак. "Карціна далася мне вельмі цяжка, вельмі шмат сіл было ўкладзена, але я лічу, што ёсць у жыцці моманты, калі трэба здзяйсняць сапраўдныя ўчынкі, і менавіта таму ёсць сэнс займацца творчасцю. Калі ты можаш нешта данесці людзям", — казаў рэжысёр.

Фільм адзначаны ўзнагародамі:

  • "Залаты прыз" Элему Клімаву на XIV Маскоўскім кінафестывалі (Масква, СССР, 1985)
  • Спецыяльны прыз за фільм "Ідзі і глядзі" на I Міжнародным фестывалі "Фестроя" (Сетубал, Партугалія, 1985)
  • Галоўны прыз журы Элему Клімаву, прыз "За лепшае гукавое вырашэнне" Віктару Морсу і прыз "За лепшае мастацкае вырашэнне" Аляксею Радзівонаву і Віктару Пятрову на XIX Усесаюзным кінафестывалі (Алма-Ата, СССР, 1986)
  • "Лепшы фільм года" па апытанні часопісу "Савецкі экран" (Масква, СССР).
809
Тэги:
Другая сусветная вайна, кінематограф, фільм, Беларусь, Масфільм, Беларусьфільм, Алесь Адамовіч, Элем Клімаў
По теме
Лепшыя беларускія фільмы пра Вялікую Айчынную: “Альпійская балада”
Лепшыя фільмы пра Вялікую Айчынную: “Вуліца малодшага сына”
Лепшыя беларускія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну: “Цераз могілкі”
Лепшыя беларускія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну: “Трэцяя ракета”
Удзельнік Ты супер! 60+ Аляксей Іванавіч Хазееў

Пенсіянер з Гомеля: праект "Ты супер! 60+" выконвае дзіцячую мару

17
(абноўлена 20:24 14.05.2021)
На тэлеканале НТБ стартуе новы музычны праект "Ты супер! 60+". У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.

Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі. Карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка пагутарыла з удзельнікам праекта з Гомеля 68-гадовым Аляксеем Іванавічам Хазеевым і даведалася, адкуль у яго ўзнікла любоў да музыкі.

Душой адчуў, што трэба спяваць

Аляксей Іванавіч на "Ты супер!" рэалізуе мару дзяцінства - праспяваць на вялікай сцэне.

"Я нарадзіўся ў невялікай вёсачцы ў Гомельскай вобласці. З дзяцінства з заміраннем сэрца слухаў музыку, вучыў папулярныя ў тыя гады песні Мусліма Магамаева, Мікалая Сліченкі. І, вядома ж, уяўляў, як я выступаю на сцэне, а побач грае аркестр", - прызнаецца ён.

Аляксей Іванавіч скончыў тэхнікум у Гомелі, пяць гадоў служыў на касмадроме Плесецк ў Архангельскай вобласці, а затым больш за 20 гадоў прапрацаваў на Гомсельмашы - займаўся выпускам збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Я ганаруся тым, што камбайны ў палях - гэта вынік маёй працы. А спяваў я заўсёды для сябе, на хатніх вячорках. Калісьці тэхнолаг ў цэху мне сказаў: "Не тут табе трэба працаваць, ты павінен быць на сцэне!", - успамінае Хазееў.

Вось і адправіўся Аляксей Іванавіч на сцэну, калі выйшаў на пенсію.

"Я душой адчуў, як быццам мне Бог сказаў: "Ідзі і спявай". І я прыйшоў у мясцовы хор і стаў там салістам", - распавядае суразмоўца Sputnik.

"Калі ў гледачоў гараць вочы - гэта так натхняе. Калі слухач атрымлівае задавальненне - гэта шчасце для артыста. Калі ў мяне гэта атрымаецца тут, на праекце, то я буду вельмі рады", - дадае ён.

На пытанне "Ці жадае перамогі ў конкурсе?" у Аляксея Іванавіча філасофскі адказ: "Які салдат не марыць стаць генералам, а як складзецца - час пакажа!".

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Участник Ты супер! 60+ Алексей Иванович Хозеев
© Photo : PR НТВ
Удзельнік "Ты супер! 60+" Аляксей Іванавіч Хазееў

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87. Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.

Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.

Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.

"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

17
Тэги:
"Ты супер! 60+", праект, Гомель, Пенсіянеры
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

25
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

25
Тэги:
музей, Якуб Колас

Армянскі Ван Дам: спартсмен выконвае відовішчныя трукі - відэа

0
(абноўлена 08:57 15.05.2021)
Спартсмен з Ерэвана праславіўся ў сацсетках сваімі трукамі: мужчына куляецца, садзіцца на шпагат і дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

Давіт Вардумян з Ерэвана заваяваў папулярнасць у інтэрнэце пры дапамозе ролікаў са спартыўнымі трукамі: ён скача праз кальцо, садзіцца на шпагат з апорай на прадметы, якія рухаюцца, дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

У дзяцінстве Давіт займаўся каратэ, аднак потым перайшоў на тхэквандо. Спачатку выступаў на чэмпіянатах, але з часам зразумеў, што відовішчныя трукі ідэальна падыходзяць для дэманстрацыі ў сацсетях.

"Спачатку, натуральна, думаем пра трукі, што можна зрабіць. І далей я мяркую, наколькі гэтым трукам будуць зацікаўлены ці няма папулярныя паблік ў сацсетях", - распавёў 32-гадовы спартсмен.

Вардумян кажа, што яго нярэдка параўноўваюць з футбалістам Златанам Ібрагімавічам, вядомым сваімі эфектнымі трукамі з мячом. А яшчэ Давіт паўтарыў знакаміты нумар Ван Дама, сеўшы на шпагат на даху двух аўтамабіляў, якія рухаюцца.

Спартсмен упэўнены, што ў яго труках няма нічога немагчымага, аднак для іх выканання патрабуюцца сур'ёзная фізічная падрыхтоўка і велізарнае жаданне.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
відэа, спартсмен, Арменія