Міліцыя 9-10 мая будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіліцыя на майскія святы будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
Міліцыя на майскія святы будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя на доўгіх выхадных будзе працаваць кругласутачна, медыкі таксама ўзмоцняць санітарны нагляд за кропкамі харчавання ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Міліцыя гатова забяспечыць парадак і бяспеку грамадзян падчас масавых мерапрыемстваў, якія пройдуць 9 мая, калі ў краіне адзначаецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС Беларусі, падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Кур'ян.

"Асабісты склад органаў унутраных спраў у адпаведнасці з загадам кіраўніка МУС 9-10 мая будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У МУС 9 мая будзе працаваць аператыўны штаб, такія штабы будуць працаваць у ГУУС Мінска і ва ўсіх абласных гарадах краіны", — сказаў Кур'ян.

З яго слоў, у месцах правядзення масавых святочных мерапрыемстваў будзе працаваць прапускны рэжым, па перыметры будзе выстаўлена ачапленне, таксама будуць устаноўлены кантрольна-прапускныя пункты (КПП).

Кур'ян адзначыў, што для пропуску удзельнікаў святочнага мерапрыемства раніцай 9 мая на плошчы Перамогі ў Мінску будзе ўстаноўлена восем КПП, у вячэрні час іх колькасць павялічаць да 13. Прадстаўнік міліцыі грамадскай бяспекі таксама паведаміў, што пэўныя меры бяспекі будуць прымяняцца і падчас святочнага салюту, які адбудзецца ў Мінску ў 23:00 у шасці кропках. "Тэрыторыя ў радыусе 350 метраў ад кропкі, дзе будзе размяшчацца ўстаноўка, будзе ачэпленая", — сказаў ён.

Як адзначылі прадстаўнікі ДАІ, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, будзе абмежаваны рух транспарту ў цэнтры горада. Плануецца, што ў першай палове дня 9 мая выхад на станцыю метро "Плошча Перамогі" будзе абмежаваны.

Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя заявілі, што ў месцах правядзення мерапрыемстваў 9 мая "будзе дастаткова брыгад хуткай дапамогі". Са слоў медыкаў, ва ўстановах аховы здароўя створаны рэзервовы ложкавы фонд на выпадак надзвычайных сітуацый.

"Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя ў выхадныя і святочны дзень будуць працаваць кругласутачна", — адзначылі прадстаўнікі міністэрства.

Таксама будзе ўзмоцнены дзяржаўны санітарны кантроль над кропкамі грамадскага харчавання. 

Стужка навiн
0