Рэактыўная сістэма залпавага агню Паланэз беларускай вытворчасці

Армія Беларусі займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы

15
(абноўлена 16:43 26.06.2017)
Лідарамі па ваеннай моцы ў свеце з'яўляюцца ЗША, Расія і Кітай.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Беларусь займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы, сведчаць дадзеныя рэйтынгу 2017 Military Strength Ranking.

Дадзены рэйтынг улічвае колькасць Узброеных сіл, наяўнасць і колькасць ваеннай тэхнікі, фінансаванне арміі і іншыя аспекты.

Паводле дадзеных бягучага года, Беларусь знаходзіцца на 50-м месцы. У тройцы лідэраў — ЗША, Расія і Кітай. Беларусь размешчана ў кампаніі такіх краін, як Філіпіны (49), Данія (51) і Бангладэш (52).

Ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе Беларусь знаходзіцца на шостым месцы: рэспубліку абыходзяць Румынія, Чэхія, Украіна, Польшча і Расія. У той жа час, наша армія мацней, чым арміі Венгрыі, Славакіі і Балгарыі.

Беларусь мае дастаткова высокія пазіцыі па наяўнасці ў войсках узбраенняў і абсталяванасці, але нізкія месцы з пункту гледжання фінансавання арміі і колькасці вайскоўцаў.

Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Сьера-Ліонэ, Сурынам і Батсвана.

15
Тэги:
армія, Рэйтынг, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары