МАГІЛЁЎ, 28 сак — Sputnik. Эканоміць на забеспячэнні бяспекі — няправільна і, груба кажучы, злачынна, заявіў у сераду міністр надзвычайных сітуацый Уладзімір Вашчанка.
Зараз у рэспубліцы працягваецца масавая праверка гандлёвых цэнтраў і іншых месцаў збору людзей — такое даручэнне пасля трагедыі ў Кемерава даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Як паведаміў кіраўнік МНС, вельмі многія кіраўнікі сур'ёзна паставіліся і ўспрынялі належным чынам патрабаванні кіраўніка дзяржавы па стварэнні бяспечных умоў. Але ўсё ж праверкі выявілі шэраг недахопаў.
"Першыя праверкі паказваюць, што асобныя кіраўнікі грэбуюць гэтымі пытаннямі. Адсутнасць выяўляем сёння і сістэм апавяшчэння, і аўтаматыкі пажарнай, ёсць не спраўныя сістэмы пажаратушэння. Вядома, мы сёння ўжо вядзем дзесяткі адміністрацыйных спраў, па асобных аб'ектах рыхтуюцца пастановы аб прыпыненні эксплуатацыі да ліквідацыі выяўленых недахопаў ", — распавёў Вашчанка.
Міністр адзначыў, што часам пытанні бяспекі ў кіраўнікоў гандлёвых цэнтраў сыходзяць на другі план з-за элементарнай прагнасці і жадання атрымаць максімальны прыбытак.
"Яны кажуць: "Гэта дорага". Але ёсць такі выраз: "Бяспека дорага каштуе, але яна гэтага варта". Таму эканоміць на бяспецы — гэта не правільна. А калі больш груба казаць, то і злачынна", — упэўнены кіраўнік МНС.
Трагедыя ў расійскім Кемерава адбылася 25 сакавіка: пры пажары ў ГЦ "Зімовая вішня" загінулі больш за шэсцьдзесят чалавек, большая частка — дзеці. У сераду ў Расіі абвясцілі нацыянальную жалобу. У знак салідарнасці сцягі прыспусціць вырашылі і ў Беларусі.
Аб'ект, які падае і свеціцца, быў зняты на відэа 12 сакавіка жыхарамі населенага пункта.
Як паведаміла РІА Навіны, згарэлым ў атмасферы Зямлі аб'ектам мог стаць разгонны блок "Фрегат" ракеты-носьбіта "Союз-2.1б", якая была запушчана яшчэ ў 2009 годзе.
Тады на арбіту планеты былі выведзеныя шэсць спадарожнікаў: пяць расійскіх і адзін паўднёваафрыканскі.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 12 кра – Sputnik. УСК па Мінску працягвае расследаваць крымінальную справу, узбуджаную па факце масавых беспарадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы ў мінулым годзе, па іх абвінавачанымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных чч. 1 і 2 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь, прызнаны Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна.
"Падчас папярэдняга расследавання следчымі ва ўзаемадзеянні з ГУБАЗіК МУС выяўлены факты арганізацыі і перадачы Аляксеем Лявончыкам і Андрэем Стрыжаком пры дапамозе іншых асоб грашовых сродкаў, для наступнага іх выкарыстання ў злачыннай дзейнасці Аляксандрава і Злобінай", - паведамілі Sputnik у панядзелак у СК.
Па дадзеных следства, у далейшым гэтыя грошы абвінавачаныя накіроўвалі на аплату штрафаў, якія былі выпісаны некаторым удзельнікам несанкцыянаваных акцый пратэсту, а таксама для кампенсацыі нанесенага іх дзеяннямі ўрону.
З матэрыялаў справы стала вядома, што падобная дзейнасць вышэйзгаданых асоб з'яўляецца супрацьпраўнай і ажыццяўлялася на сістэмнай аснове. Следства ўдакладняе, што Лявончык з'яўляецца сузаснавальнікам і кіраўніком фонду BY_help, дзейнасць яго накіравана на аплату расходаў асоб, якія ўдзельнічалі ў пратэстах.
Пры гэтым, як дадалі следчыя, Стрыжак з'яўляецца членам так званага апазіцыйнага каардынацыйнага савета, дзейнасць якога накіравана ў тым ліку на захоп і ўтрыманне ўлады ў краіне неканстытуцыйным шляхам, а таксама з'яўляецца сузаснавальнікам BY_help і BYSOL.
У СК адзначылі, што арганізацыя BYSOL фінансуе страйккамы прадпрыемстваў, дэструктыўных супольнасцяў, так званых фондаў медыцынскай, а таксама спартыўнай і культурнай салідарнасці. Следчыя ўстанавілі, што аб'яднанні цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. У ходзе следства, як патлумачылі следчыя, таксама былі атрыманы доказы аб фінансаванні BYSOL дзейнасці раней прызнанага УСК па Мінску экстрэмісцкага фарміравання, створанага як аб'яднанне дэструктыўных дваровых чатаў у месенджэрах.
Дзеянні Лявончыка і Стрыжака кваліфікаваны следствам па двух артыкулах КК - ч.2 арт.342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт.361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармiравання) КК.
УСК па горадзе Мінску ў дачыненні да грамадзян Стрыжака і Лявончыка вынесены пастановы аб прыцягненні іх па ўсіх вышэйпаказаных злачынствах у якасці абвінавачаных. Яны абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.
Чытайце таксама:
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.
Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.
Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.
Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.
Чытайце таксама: