Вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС

Еўрапейскія эксперты пазітыўна ацанілі стрэс-тэсты БелАЭС

19
(абноўлена 15:00 04.07.2018)
Еўрапейская група па наглядзе ў сферы ядзернай бяспекі ENSREG ухваліла справаздачу аб выніках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Справаздача еўрапейскіх экспертаў аб партнёрскай праверцы ў цэлым носіць пазітыўны характар, паведамілі ў прэс-службе Дзяржатамнагляду.

Візіт у Беларусь групы экспертаў прайшоў з 12 па 16 сакавіка гэтага года, а візіт Савета па партнёрскай праверцы для прадстаўлення Справаздачы аб партнёрскай праверцы Дзяржатамнагляду і прадстаўнікам Беларускай АЭС — з 12 па 14 чэрвеня.

"Нацыянальны даклад Беларусі аб мэтавай пераацэнцы бяспекі падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС да правядзення стрэс-тэстаў", — адзначылі ў профільным ведамстве.

Еўрапейскія спецыялісты ў сваёй ацэнцы падкрэсліваюць, што неабходныя паляпшэнні ў працы, і гэта было ідэнтыфікавана ў рамках праверкі, якая прайшла ў Беларусі, і датычыцца забеспячэння бяспекі бесперапыннага характару.

Група еўрапейскіх рэгулятараў ў сферы ядзернай бяспекі таксама рэкамендавала Дзяржатамнагляду ў адпаведнасці з прынцыпам "разумнага валодання" вызначыць неабходныя паляпшэнні бяспекі ў адказ на рэкамендацыі, зробленыя ў Справаздачы аб партнёрскай праверцы.

"Група экспертаў і Савет па партнёрскай праверцы прызнаюць і ўхваляюць адкрыты і празрысты падыход, якога імкнуліся прытрымлівацца Дзяржатамнагляд і ліцэнзіят пры разглядзе ўсіх каментароў і пытанняў у ходзе праверкі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Беларуская атамная станцыя узводзіцца ў Астраўцы па найноўшаму расійскаму праекту. Генеральным падрадчыкам выступае "Атамбудэкспарт", які ўваходзіць у дзяржкарпарацыю Расатам. Першы энергаблок БелАЭС будзе запушчаны ўжо у 2019 годзе, а другі энергаблок ўвойдзе ў строй праз год.

19
Тэги:
Атамная энергетыка, БелАЭС, Беларусь
Каментары