Танкі каманд армій Беларусі і Казахстана

Беларусы выйшлі ў фінал "Танкавага біятлону"

23
(абноўлена 13:46 09.08.2018)
Танкісты у сённяшняй эстафеце патрапілі ў 17 мішэняў з 24 і паказалі другі вынік.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Беларускія танкісты прымуць удзел у фінальным паядынку "Танкавага біятлону", які традыцыйна прымае падмаскоўны палігон у Алабіна, перадае карэспандэнт Sputnik.

У чацвер прайшла эстафета, беларусы ў ёй спаборнічалі з камандамі з Казахстана, Індыі і Сербіі. Тры экіпажы ад кожнай краіны па чарзе выязджалі на дыстанцыю.

Першымі па выніках эстафеты сталі танкісты з Казахстана, якія паразілі 18 мішэняў з 24 і паказалі выніковы час 1 гадзіна 39 хвілін і 18 секунд. Другі час — у беларусаў, яны пераадолелі ўсю дыстанцыю за 01:44:15 і паразілі 17 мішэняў з 24 магчымых. Паказаны на этапе час дазволіў нашай камандзе выйсці ў фінал, дзе яна будзе змагацца за першае месца з экіпажамі з Расіі, Казахстана і Кітая.

На трэцім месцы — каманда Індыі, чацвёртымі фінішавалі сербскія танкісты.

Раней беларусы выйгралі ўсе тры індывідуальныя заезды "Танкавага біятлону".

23
Тэги:
Армейскія міжнародныя гульні, Беларусь, Расія
По теме
Беларускія вайскоўцы сталі трэцімі па выніках "Сакалінага палявання"
Беларусы сталі трэцімі ў начным "Сакаліным паляванні" беспілотнікаў
Беларускія стралкі выйгралі "Снайперскі рубеж"
Пастаянна ў лідарах: беларускія ваенныя вязуць медалі з АрМГ-2018
Беларускія вайскоўцы сталі другімі па выніках конкурсу "Інжынерная формула"
Костка: на "АрМГ-2018" мы пераймаем вопыт усіх краін-удзельніц
Не толькі ў танкавым: беларусы сталі першымі ў "Дог-біятлоне"