Карыстальнік Facebook

Хакеры скралі асабістыя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў Facebook

8
(абноўлена 11:13 24.10.2018)
Многія карыстальнікі сацсеткі з Беларусі і Расіі атрымалі паведамленне аб уцечцы дадзеных ад адміністрацыі Facebook.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Асабістыя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook былі скрадзеныя хакерамі пасля кібератакі, паведамляе Sputnik.

Буйная кібератака на Facebook адбылася яшчэ ў верасні, аднак аб яе наступствах карыстальнікаў сацыяльнай сеткі папярэджваюць толькі ў другой палове кастрычніка.

Адміністрацыя Facebook рассылае многім карыстальнікам, у тым ліку беларусам і расіянам, апавяшчэнне аб уцечцы іх персанальных дадзеных.

Хакеры атрымалі імёны, электронныя адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў. У Facebook пры гэтым запэўніваюць, што да пароляў і нумароў плацежных карт хакеры доступу атрымаць не змаглі.

Сацсетка адразу прыняла меры па абароне акаўнтаў і расследуе уцечку. Карыстальнікам жа, якія атрымалі паведамленне ад Facebook, варта яшчэ раз праверыць налады прыватнасці і бяспекі. Пажадана таксама змяніць пароль і ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю па нумары тэлефона.

8
Тэги:
Facebook
Каментары