Выстава LIMA, архіўнае фота

Найноўшыя распрацоўкі беларускай абаронкі будуць прадстаўлены ў Малайзіі

58
(абноўлена 17:25 19.03.2019)
Беларуская дэлегацыя правядзе двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам узброеных сіл Малайзіі, іншых замежных кампаній-партнёраў і заказчыкаў.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларусь на міжнароднай выставе ўзбраенняў LIMA-2019 у Малайзіі будзе прадстаўлена аб'яднаным стэндам Дзяржкамваенпрама, паведамілі ў ведамстве.

LIMA з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Паўднёва-Усходняй Азіі і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне выстаў авіяцыйна-касмічнай і ваенна-марской тэхнікі, праводзіцца раз на два гады, пачынаючы з 1991-га. У гэтым годзе яна пройдзе з 26 па 30 сакавіка, экспазіцыя разгорнецца на малайзійскім востраве Лангкаві.

"Беларускія прадпрыемствы прывязуць на выставу найбольш запатрабаваныя ў дадзеным рэгіёне ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі", - паведамілі Sputnik у аўторак у Дзяржкамваенпраме.

Там адзначылі, што на стэндах будуць прадстаўлены найноўшыя абаронныя тэхналогіі і магчымасці арганізацый Дзяржкамваенпрама, у прыватнасці беларускі гранатамётны комплекс "Сапфір", а таксама магчымасці па мадэрнізацыі авіяцыйных кіраваных ракет класа "паветра-паветра", вытворчасці і пастаўцы авіяцыйных комплексаў берагавой аховы, распрацоўцы і вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Беларускую дэлегацыю на LIMA-2019 узначаліць генеральны дырэктар Белспецзнештэхніка Аляксей Скрага.

У Дзяржкамваенпраме адзначылі, што на палях выставы запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам узброеных сіл Малайзіі, замежных кампаній-партнёраў і заказчыкаў. Падчас сустрэч і перамоваў будуць абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, сказалі ў ведамстве.

У гэтым годзе ў выставе ў Малайзіі прымуць удзел 13 краін, якія прадставяць свае нацыянальныя павільёны. Гэта Аўстралія, Беларусь, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Кітай, Карэя, Малайзія, Расія, ЗША, Турцыя, Францыя і Японія, удакладнілі ў ДВПК.

58
Тэги:
Выстава, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі (ДВПК Беларусі)
Салдат вайсковай часці

Мінабароны: у Віцебскай вобласці ідзе планавы заклік на зборы

14
(абноўлена 13:01 04.08.2020)
Беларускае войска рэгулярна заклікае на зборы так званых "партызан", часцяком ваенкаматы выклікаюць іх толькі для таго, каб удакладніць дадзеныя, што з'яўляецца руцінай для камісарыятаў.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Планавыя ваенныя зборы ў Віцебскай вобласці пачнуцца 11 жніўня, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

Раней некалькі Telegram-каналаў распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што ў Беларусі заклікаюць з рэзерву грамадзян у прыгранічных з Расіяй раёнах. З'явіцца яны нібыта павінны будуць у ваенкаматы 10 жніўня, на наступны пасля выбараў прэзідэнта дзень.

"Падрыхтоўка ваеннаабучанага рэзерву на вайсковых зборах - гэта працэс, які ва Узброеных Сілах ідзе бесперапынна. Ваеннаабавязаныя пастаянна прызываюцца на зборы рознай працягласці на працягу года. Планавыя зборы праходзяць і ў жніўні", - нагадала Гаўрусік.

Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што "у Віцебскай вобласці яны пачнуцца 11 жніўня. Не варта забываць, што атрыманне позвы не абавязкова азначае заклік на зборы. Удакладненне дакументаў, дадзеных ваеннаабавязаных, мабілізацыйных прадпісанняў - гэта бягучая праца ваенкаматаў".

Прэс-сакратар беларускага абароннага ведамства канстатавала, што заклік рэзервістаў у Віцебскай вобласці яшчэ не азначае, што і зборы пройдуць у гэтым рэгіёне. Рэзервістаў могуць адправіць у часці, дзе яны раней праходзілі службу, па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

14
Тэги:
Міністэрства абароны РБ, Віцебская вобласць, Беларусь
Рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці

Лукашэнка павіншаваў дэсантнікаў

37
(абноўлена 11:36 01.08.2020)
Паветрана-дэсантныя войскі Беларусі адзначаюць 90-годдзе з дня ўтварэння, у віншаванні прэзідэнт адзначыў, што цяперашнія дэсантнікі працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў.

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў з Днём дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, а таксама з 90-годдзем з дня ўтварэння ПДВ.

"Гэта свята сімвалізуе адзінства і доблесць некалькіх пакаленняў воінаў у блакітных берэтах, якія пакрылі сябе неўвядальнай славай, змагаючыся на палях Вялікай Айчыннай вайны, на афганскай зямлі, у розных лакальных канфліктах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што воіны і камандзіры ў нашы дні працягваюць пераможныя традыцыі бацькоў і дзядоў, з гонарам выконваючы свой воінскі абавязак.

"Вам па плячы самыя складаныя задачы ў найбольш цяжкіх і небяспечных умовах. Вы эліта Узброеных сілаў краіны, прыклад служэння Айчыне для моладзі, якая ўступала ў жыццё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што воіны-дэсантнікі і надалей зробяць усё, каб захаваць мір, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Чытайце таксама:

37
Тэги:
Дзень ПДВ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава

МЗС РФ: журналістаў тэлеканала "Дождь" затрымалі з-за адсутнасці акрэдытацыі

15
Удзень у нядзелю ў цэнтры Мінска затрымалі двух карэспандэнтаў і відэааператара расійскага тэлеканала.

МІНСК, 9 жні – Sputnik. Журналістаў расійскага тэлеканала "Дождь" затрымалі ў Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта з-за адсутнасці ў іх акрэдытацыі, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Удзень у нядзелю з'явілася інфармацыя аб тым, што ў цэнтры беларускай сталіцы затрымалі супрацоўнікаў расійскага тэлеканала – двух карэспандэнтаў і відэааператара. Іх забралі і павезлі пасля таго, як яны пагаварылі на вуліцы з прадстаўніцай аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай Марыяй Калеснікавай.

"Прычына інцыдэнту - адсутнасць неабходнай акрэдытацыі", - цытуе Захараву РІА "Новости".

У дадзены момант затрыманым журналістам аказваецца консульская дапамога. "Пасольства Расіі ў Рэспубліцы Беларусь падключылася да вырашэння сітуацыі ў сувязі з затрыманнем журналістаў "Дождя" ў Мінску і знаходзіцца ў кантакце з беларускім бокам. Устаноўлена іх месцазнаходжанне", – адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Паводле яе слоў, сітуацыю асабіста кантралюе пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. "Толькі што я гаварыла з Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым, з нашым паслом, які ўсю гэтую сітуацыю абмаляваў, і ён сказаў, што асабіста трымае гэта на кантролі", - распавяла Захарава.

15
Тэги:
МЗС РФ, Марыя Захарава