МУС расказала, якія службовыя сабакі будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях

© Sputnik / Владислав Сергиенко / Перайсці ў медыябанкМУС расказала, якія службовыя сабакі будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях
МУС расказала, якія службовыя сабакі будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лабрадор Вінс ужо заступіў на службу, ён правярае ўсе машыны з абсталяваннем на стадыёне "Дынама", дзе пройдзе адкрыццё міжнароднага спартыўнага форуму.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Вайскоўцы-кінолагі вайсковых часцей унутраных войскаў МУС прыступілі да надгляду транспарту, які прывозіць абсталяванне на стадыён "Дынама", дзе пройдзе адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў ведамстве.

Да пачатку Гульняў яшчэ каля месяца, але ўнутраныя войскі ўжо прыступілі да забеспячэння бяспекі спартыўнага мерапрыемства.

"Пакуль транспарту з грузам прыбывае трохі, але на гэтым тыдні чакаецца больш за 60 фур", - распавялі Sputnik у панядзелак у МУС.

Інструктар службовага сабакі з узвода кінолагаў ВВ МУС Дзмітрый Ставорук адзначыў, што яго лабрадор Вінс заступіў на службу на стадыён "Дынама" і агледзеў аўтамабіль на прадмет наяўнасці ў ім выбухованебяспечных прадметаў. Па словах сяржанта, калі сабака падасць сігнал, то на месца прыбудзе сапёрна-піратэхнічны разлік.

Адказная служба

Кінолагі і іх падапечныя на стадыёне "Дынама" нясуць службу па 12 гадзін, на кожным КПП пазменна дзяжураць па два службовыя сабакі.

Медалі II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Медалі II Еўрапейскіх гульняў выраблены з ужываннем нанатэхналогій

Па перыметры стадыёна "Дынама" ўжо выстаўлены 15 пастоў, якія сочаць за тым, каб староннія асобы не праніклі на спартыўны аб'ект, а таксама каб ніхто не перакінуў якія-небудзь прадметы праз плот.

"Але выразнага графіка ў сабак няма. Як толькі кінолаг бачыць, што гадаванец стаміўся ці лянуецца, яго тут жа змяняюць. Сабак адводзяць адпачываць у цень", - распавялі кінолагі.

Па іх словах, працаздольнасць сабак правяраюць некалькі разоў на дзень - робяць навучальныя закладкі з пахам выбуховых рэчываў.

Ветэрынары напагатове

На стадыёне "Дынама" будуць працаваць і супрацоўнікі ветэрынарнай службы. Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача кіналагічнай службы УВ МУС Анатоля Малашкевіча, усе службовыя сабакі, якія будуць працаваць у ходзе II Еўрапейскіх гульняў, прышчэплены супраць шаленства і іншых інфекцыйных захворванняў. А ў сувязі са спякотай, якая чакаецца ў канцы чэрвеня, іх дадаткова апрацавалі супраць кляшчоў.

"Мы ўвесь час сочым за самаадчуваннем сабак. У першую чаргу звяртаем увагу на іх актыўнасць. Гэта лічыцца адным з найважнейшых паказчыкаў здароўя жывёлы", - сказаў Малашкевіч.

Кінолагі ўнутраных войскаў МУС выкарыстоўваюць у працы лабрадораў, нямецкіх аўчарак і спаніэляў.

Стужка навiн
0