Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў Брэсце ў складзе пагранічных войскаў КДБ СССР у 1975-1977 гадах

Дзень пагранічніка: як Лукашэнка і яго сыны служылі на мяжы

38
(абноўлена 12:40 28.05.2019)
У пагранічных войсках служыў і сам кіраўнік дзяржавы, і яго старэйшыя сыны - Віктар і Дзмітрый.

Сям'ю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сёння можна павіншаваць з Днём пагранічніка - і сам кіраўнік дзяржавы, і яго старэйшыя сыны служылі ў пагранічных войсках.

Дзень пагранічніка адзначаюць у Беларусі 28 мая. Адзначыць гэты дзень могуць не толькі тысячы цяпер служачых пагранічнікаў, але і тыя, хто праходзіў тэрміновую службу ў гэтым відзе войскаў. Сярод такіх - і сям'я беларускага лідара.

Як служыў Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка пачаў служыць у 1975 годзе - пасля атрымання вышэйшай адукацыі. Два гады ён быў інструктарам палітычнага аддзела вайсковай часці Заходняй пагранічнай акругі пагранічных войскаў КДБ СССР у Брэсце. Па дадзеных некаторых СМІ, будучаму прэзідэнту прапаноўвалі заставацца ў войску, аднак ён прыняў рашэнне адмовіцца.

Александр Лукашенко во время службы в Бресте в составе пограничных войск КГБ СССР в 1975-1977 годах
Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў Брэсце ў складзе памежных войскаў КДБ СССР у 1975-1977 гадах

Расказваў Лукашэнка і пра канкрэтныя прыклады сваёй службы. Так, яму давялося ахоўваць мяжу ў Малдове.

Александр Лукашенко во время службы в Бресте в составе пограничных войск КГБ СССР в 1975-1977 годах
Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў Брэсце ў складзе памежных войскаў КДБ СССР у 1975-1977 гадах

"Малдова для мяне не чужая, і мы былі калісьці ў адной дзяржаве. Унгень (горад на мяжы з Румыніяй - Sputnik) і туды вышэй, я ж служыў тут на мяжы. Я ўспамінаю сваю маладосць, калі я з аўтаматам наперавес абараняў гэтыя рубяжы", - распавядаў беларускі лідар журналістам у ходзе афіцыйнага візіту ў краіну ў 2018 годзе.

Дарэчы, у сярэдзіне 80-х Лукашэнка зноў прайшоў службу - на гэты раз у мотастралковых войсках. Пасля гэтага займаў кіруючыя пасады і ў 1990-м стаў парламентарыем, а ўжо праз чатыры гады - першым прэзідэнтам краіны.

В 2009 году пограничники подарили Александру Лукашенко собаку - черного лабрадора, выращенного кинологами Республиканского центра
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
У 2009 годзе пагранічнікі падарылі Аляксандру Лукашэнку сабаку - чорнага лабрадора, выгадаванага кінолагамі Рэспубліканскага цэнтра

Сыны маглі і не служыць, але пайшлі

Старэйшыя сыны Лукашэнкі, Віктар і Дзмітрый, скончылі факультэт міжнародных адносін БДУ - там ёсць ваенная кафедра. Вядома, што Віктар Лукашэнка ўжо па заканчэнні ВНУ меў званне лейтэнанта, аднак вырашыў пайсці ў войска.

Александр Лукашенко с сыновьями на площади Победы 9 Мая
© AP / Vasily Fedosenko/Pool
Аляксандр Лукашэнка з сынамі на плошчы Перамогі 9 мая

Віктар Лукашэнка служыў у падраздзяленні, якое займаецца барацьбой з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай. Пазней у гэтым жа падраздзяленні праходзіў службу і сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый - у 2003 годзе. Пра тое, як праходзіла яго служба, быў зроблены адмысловы сюжэт - яго паказвалі па БТ і НТБ.

Згадваў аб практычна "сямейнай службе" і сам беларускі лідар. "Я сам пачынаў служыць на заставе нашай у Белавежскай пушчы <...> Я сам пагранічнік, і сыны мае - мы ставімся да мяжы так, як ніхто ў Расіі не ставіцца", - заяўляў Лукашэнка, каментуючы ў свой час перадачу пагранслужбы РФ Федэральнай службе бяспекі.

З сыноў кіраўніка дзяржавы пакуль не служыў толькі малодшы - Мікалаю ў гэтым годзе споўніцца 15 гадоў. Пасля заканчэння школы і ўніверсітэта, магчыма, і ён аддасць доўг радзіме менавіта ў памежных войсках.

38
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Дзень пагранічніка, Беларусь
Будынак Генеральнай пракуратуры

Генпракуратура перасцерагла беларусаў ад "агульнанацыянальнай забастоўкі"

7
(абноўлена 16:28 07.07.2020)
Як адзначылі ў Генпракуратуры, ініцыятары забастоўкі "некарэктна атаясамліваюць розныя па прававой прыродзе паняцці: забастоўку як форму вырашэння калектыўных працоўных спрэчак і масавае мерапрыемства з мэтай выказвання меркаванняў па тэмах жыцця дзяржавы і грамадства".

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Генеральная пракуратура заклікала грамадзян "прадбачліва ставіцца" да заклікаў удзельнічаць у "пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы".

Аддзел па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры канстатаваў з'яўленне ў інтэрнэце, у тым ліку ў Telegram-каналах, інфармацыі з заклікамі ўдзельнічаць 3 жніўня ў "пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы" працягласцю 2,5 гадзіны. Па задумцы арганізатараў, так ўдзельнікі будуць патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных і забеспячэння правядзення сумленных выбараў.

Забастоўку можна, але не такую

"Пры гэтым да карыстальнікаў у безапеляцыйнай форме даводзіцца загадзя ілжывая, скажоная інфармацыя адносна свабоды і беспакаранасці падобных дзеянняў", - паведамілі ў Генпракуратуры.

Як адзначаюць ініцыятары, адсутнасць на працы да трох гадзін не з'яўляецца прагулам, таму спазненне ў межах 2,5 гадзін нібыта не пацягне пагрозы.

"Каб пазбегнуць канфліктаў з органамі правапарадку, наймальнікамі, а таксама магчымых судовых разглядаў Генеральная пракуратура заклікае не прытрымлівацца падобных "рэкамендацый", - гаворыцца ў паведамленні.

У Генпракуратуры нагадалі: згодна з Працоўным кодэксам, работнікі маюць права на забастоўку для дазволу працоўных спрэчак, абароны эканамічных і сацыяльных правоў. "Удзел у санкцыянаванай забастоўцы не прызнаецца прагулам без паважнай прычыны", - дадалі ў ГП.

"Аднак рашэнне аб правядзенні забастоўкі павінна быць прынята з захаваннем устаноўленай ПК працэдуры на сходзе ці канферэнцыі работнікаў прадпрыемства (арганізацыі). Аб забастоўцы прадстаўнічы орган работнікаў абавязаны паведаміць наймальніка ў пісьмовай форме не пазней за два тыдні да яе пачатку", - растлумачылі ў Генеральнай пракуратуры.

Як дадалі ў ведамстве, парушэнне гэтага парадку - падстава для прызнання судом забастоўкі незаконнай. Удзельнікі ў выніку могуць быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай і іншай адказнасці.

"Ініцыятары правядзення 3 жніўня 2020 года "пробнай агульнанацыянальнай забастоўкі" некарэктна атаясамліваюць розныя па прававой прыродзе паняцці: забастоўку як форму вырашэння калектыўных працоўных спрэчак і масавае мерапрыемства (мітынг, шэсце, пікет) з мэтай выказвання меркаванняў па пытаннях жыцця дзяржавы і грамадства, для рэалізацыі якога прадугледжаны іншы прававы механізм", - канстатавалі ў Генпракуратуры.

Несанкцыянаваная акцыя

Як нагадалі ў Генпракуратуры, ініцыятыва такой забастоўкі не мае нічога агульнага з легальным забастовачным рухам. У сваю чаргу, заклікі да масавых мерапрыемстваў з'яўляюцца "падбухторваннем да супрацьпраўных дзеянняў, за якія надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць".

Нагадалі ў ведамстве і пра тое, што да парушэння працоўнай дысцыпліны адносіцца і адсутнасць работніка без паважнай прычыны на працы, знаходжанне не на працоўным месцы або дачасны сыход з працы. У выніку разгляду заявы можа быць абвешчана заўвага або вымова, ці ж прыменена іншая мера дысцыплінарнай адказнасці.

"Пры наяўнасці папярэдніх дысцыплінарных спагнанняў любая адсутнасць на працоўным месцы без паважлівай прычыны можа пацягнуць прыняцце наймальнікам неспрыяльных для работніка рашэнняў (непрацягненне альбо скасаванне працоўнага кантракту, непраходжанне выпрабавальнага тэрміну і г.д.)", - нагадалі ў ГП.

Нагляднае ведамства зноў заклікала беларусаў "узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркавання, не паддавацца безадказным заклікам і ананімным правакацыям да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, а таксама учынкаў, здольных нанесці шкоду працоўным правам і інтарэсам грамадзян".

7
Тэги:
Генеральная пракуратура Беларусі
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія выступаюць за пошук рашэння па Дамове аб адкрытым небе

3
(абноўлена 16:09 06.07.2020)
Мінск і Масква, як гаворыцца ў заяве, выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь і Расія гатовыя да раўнапраўнага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання Дамовы аб адкрытым небе, адпаведную заяву зрабілі МЗС дзвюх краін.

Канферэнцыі па ацэнцы наступстваў выхаду ЗША з Дамовы па адкрытым небе праходзіць у панядзелак у Вене. У сувязі з гэтым мерапрыемствам МЗС дзвюх краін падрыхтавалі заяву, яе тэкст таксама распаўсюдзілі дэлегацыі сярод удзельнікаў канферэнцыі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе. Гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі", - адзначана ў заяве.

Беларусь і Расія, якія складаюць групу краін-удзельніц дамовы, "гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі яго бакамі інтарэсаў і заклапочанасцящ адзін аднаго".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пры вызначэнні і рэалізацыі лініі ў дачыненні да ДАН краіны будуць цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, "кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў Беларусі і Расіі".

3
Тэги:
Беларусь, Расія
Вераб'і на плоце пад дажджом, архіўнае фота

Прагноз надвор'я на выхадныя: будзе свежа і дажджліва

0
(абноўлена 17:04 09.07.2020)
Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру ў пятніцу і навальніцах у асобных раёнах краіны.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'явілі на пятніцу сіноптыкі. Гідраметцэнтр папярэджвае, што раніцай і щдзень 10 ліпеня месцамі па краіне чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с і ўдзень у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.

У цэлым надвор'е ў пятніцу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра складзе ўначы +7 .. + 12°С, на захадзе будзе цяплей - да +13 .. + 15°С, удзень - ад +19 .. + 24°С да +25 .. + 28°С на поўдні краіны.

У суботу таксама будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюць ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра складзе ўначы +13 .. + 20°С, удзень - ад + 19°С па паўночным захадзе, да + 32°С па паўднёвым усходзе.

У нядзелю чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту - на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная паветраная маса. Будзе воблачна і дажджліва. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, парывісты. Тэмпература паветра складзе ўначы +9 .. + 15°С, удзень +13 .. + 20°С. На паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: уначы +16 .. + 19°С, максімальная тэмпература днём +21 .. + 28°С.

0
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь