Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці

Расійскія вайскоўцы прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў парадзе да Дня Незалежнасці

14
(абноўлена 12:44 21.06.2019)
Разам з каробкамі войскаў Мінскага гарнізона вечарам 3 ліпеня перад трыбунамі на праспекце Машэрава пройдуць пешы і механізаваны разлікі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Два парадныя разлікі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі - пешы і механізаваны - прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў святочным парадзе ў Мінску 3 ліпеня, распавялі ў прэс-службе Міністэрства абароны краіны.

У пешым парадным разліку пройдуць ваенныя гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі УС РФ.

У складзе расійскай механізаванай калоны перад трыбунамі пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" і бронетранспарцёры БТР-82А.

Акрамя таго, у паветраным парадзе возьмуць удзел расійскія разведвальна-ударныя верталёты Ка-52 ад брыгады вайсковай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі. Яны прыбылі ў Беларусь напярэдадні.

Акрамя ўдзелу ў парадзе, мяркуецца, што расійскія ваенныя азнаёмяцца з гісторыка-культурнай спадчынай, звычаямі і традыцыямі Беларусі, распавялі ў беларускім Мінабароны.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Парад 3 ліпеня, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны РФ, Беларусь, Расія
Тэмы:
75 гадоў вызвалення Беларусі (30)

Бяспека