Лукашэнка нагадаў праваахоўнікам аб іх першараднай задачы

Лукашэнка нагадаў праваахоўнікам аб іх першараднай задачы

9
(абноўлена 13:27 20.08.2019)
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што адзін з галоўных паказчыкаў эфектыўнасці работы праваахоўных органаў - гэта давер людзей.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў праваахоўнікам, што іх асноўная задача - гэта абарона жыцця і правоў чалавека, пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак на нарадзе па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў.

"Галоўнае - гэта чалавек, галоўнае ў нашай палітыцы ў дачыненні да гэтага чалавека - гэта справядлівасць. Абарона яго правоў, жыцця - гэта першарадная задача праваахоўнай сістэмы", - цытуе прэзідэнта БелТА.

На яго думку, самым галоўным паказчыкам эфектыўнасці работы сілавікоў, іх прафесіяналізму і законнасці іх дзеянняў з'яўляецца давер людзей да ўсёй сістэмы. "Вельмі важна гэта давер зберагчы, што немагчыма без самага строгага выканання закона на ўсіх стадыях працы", - падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама засяродзіў увагу прадстаўнікоў праваахоўных органаў на тым, што яны, у першую чаргу, абавязаны забяспечваць прэзумпцыю невінаватасці. Але, у той жа час, павінен выконвацца прынцып няўхільнасці пакарання за злачынствы.

"Менавіта гэтага патрабуе ад нас народ, на вернасць якому мы прысягалі. Тым больш што сёння праваахоўныя органы забяспечаны ўсім неабходным для працы. Таму людзі і дзяржава мае права разлічваць на адпаведны вынік", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

9
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Бяспека