РСЗА Паланэз

Эйсмант распавяла, пра якія ракеты сярэдняй далёкасці казаў Лукашэнка

16
(абноўлена 09:06 24.09.2019)
Прымаючы з дакладам кіраўніка Дзяржкамваенпрама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рэспубліцы ўжо створана ракета сярэдняй далёкасці, што выклікала шэраг спрэчак.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант патлумачыла, якія менавіта ракеты кіраўнік дзяржавы меў на ўвазе падчас дакладу старшыні Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанкі.

На сустрэчы з Галоўчанкам беларускі лідар згадаў, што ў рэспубліцы ўжо створана ракета сярэдняй далёкасці і ў планах - распрацоўка больш магутнай зброі. Словы прэзідэнта выклікалі перапалох у экспертных колах, так як згодна з міжнароднымі дагаворамі Беларусь не мае права мець такія ракеты (ад 1000 да 5500 кіламетраў) і наяўнасць такога віду зброі можа пацягнуць санкцыі.

Sputnik звязаўся з Наталляй Эйсмант, і яна патлумачыла, што ў гутарцы з Галоўчанкам кіраўнік дзяржавы ўсё сфармуляваў дакладна, аднак ёсць адзін нюанс у класіфікацыі боепрыпасаў.

"Гаворачы аб ракеце сярэдняй далёкасці, мелася на ўвазе не тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца ў Дагаворы па ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і адносіцца да балістычных і крылатых ракет. Мелася на ўвазе наша ўнутраная класіфікацыя", - паведаміла Эйсмант.

Яна падкрэсліла, што гаворка, у прыватнасці, ішла аб новай ракеце да беларускай РСЗА "Паланэз", прымяненне якой павялічыла мяжу далёкасці з 200 да 300 кіламетраў.

РСЗА "Паланэз" - самая вядомая навінка беларускага ВПК, сістэму прынялі на ўзбраенне ў 2016-м. "Паланэз" здольны паражаць жывую сілу і браніраваную тэхніку з высокай дакладнасцю на адлегласці да 200 кіламетраў. Пазней была выпрабаваная мадэрнізаваная версія РСЗА, у ёй далёкасць стральбы павялічана да 300 кіламетраў.

16
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, зброя

Бяспека