Беларускія дэсантнікі ў Англіі

Віцебскія дэсантнікі сталі другімі на спаборніцтвах Cambian Patrol у Англіі

11
(абноўлена 09:53 01.11.2019)
Міжнародныя спаборніцтвы пешых патрулёў, якія штогод праходМіжнародныя спаборніцтвы пешых патрулёў, якія штогод праходзяць у Вялікабрытаніі, лічацца аднымі з самых складаных у свеце.зяць у Вялікабрытаніі, лічацца аднымі

ВІЦЕБСК, 1 ліс - Sputnik. Міратворчая рота 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі заняла другое месца ў міжнародных спаборніцтвах Cambrian Patrol, якія праходзілі ў Вялікабрытаніі, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве абароны Беларусі.

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічала 138 падраздзяленняў з розных краін свету. Віцебскія вайскоўцы адправіліся ў Англію ў другі раз і зноў занялі прызавое месца - у мінулым годзе нашы дэсантнікі заваявалі золата.

"У гэтым годзе ўдзельнікам трэба было ў максімальна кароткі тэрмін прайсці 80-кіламетровы ўчастак па гарах Уэльса, пры гэтым выконваючы мноства розных вучэбна-баявых задач. Адной з самых складаных у свеце трас робяць не толькі заданні, але і сам маршрут, які спалучае ў сабе цяжкія ўмовы надвор'я і нязручную для пераадолення мясцовасць. Таму не дзіўна, што траціна каманд не змагла дайсці да фінішу", - растлумачылі ў міністэрстве.

Перад практычным этапам удзельнікам трэба было спланаваць маршрут, стварыць макет мясцовасці, падрыхтаваць спецыяльныя дакументы. Пасля вайскоўцы пераадольвалі мінна-выбуховыя загароды, ажыццяўлялі налёт на аб'ект непрыяцеля, праводзілі допыт палоннага, выконвалі пошук і пераадольвалі водную перашкоду.

Белорусские десантники в Англии
© Photo : Минобороны Беларуси
Беларускія дэсантнікі ў Англіі

Як адзначылі ўдзельнікі беларускай каманды, многія вайскоўцы з іншых краін атрымалі пераахаладжэнни, паколькі ўвесь час спаборніцтваў дзьмуў пранізлівы вецер, ішоў дождж, які перыядычна перарастаў у лівень.

Салдатам нашай міратворчай роты не хапіла некалькі балаў для таго, каб атрымаць залаты медаль. Першае месца заняло падраздзяленне Узброеных сіл Вялікабрытаніі, якое традыцыйна камплектуецца непальцами і складаецца з гуркхаў.з самых складаных у свеце.

11
Тэги:
Вялікабрытанія, Віцебск

Бяспека