У Беларусі зацвердзілі палажэнне аб прызыве ў войска

У Беларусі зацвердзілі палажэнне аб прызыве ў войска

12
(абноўлена 10:05 06.11.2019)
Павесткі патэнцыйным прызыўнікам пад распіску могуць выдаваць арганізацыі ЖКП, мясцовыя органы ўлады і ўстановы адукацыі. Атрымаць позву беларусы могуць і прама па месцы працы.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Савет міністраў зацвердзіў Палажэнне аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Прызыў у беларускае войска пачнецца пасля таго, як прэзідэнт выдасць адпаведны ўказ. Пасля гэтага рэгіянальныя ўлады распрацоўваюць планы прызыву ў абласцях і сталіцы, для чаго ствараюць прызыўныя камісіі.

"Пра тое, што трэба з'явіцца на мерапрыемствы па прызыву, грамадзян апавяшчаюць праз персанальныя павесткі ваеннага камісарыята, у якіх паказваюцца тэрміны яўкі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Павесткі беларусам пад распіску будуць выдаваць арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жылога фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі.

Такім правам надзелены таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у якіх вядзецца персанальны першасны ўлік прызыўнікоў, установы адукацыі.

Прычым павесткі аб прызыве на службу ў войска могуць уручацца беларусам прама на месцы іх працы.

"Грамадзяне абавязаны з'явіцца па павестцы на мерапрыемствы па прызыве, а таксама для праходжання абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі", - нагадалі ў прэс-службе.

У выпадку паважнай прычыны няяўкі на прызыўныя мерапрыемствы ва ўстаноўленыя тэрміны будзе прызначацца іншы дзень. Пры гэтым прычыны няяўкі павінны пацвярджацца дакументальна.

У палажэнні, якое зацвердзіў беларускі ўрад, таксама прапісаны выпадкі, калі прадастаўляецца адтэрміноўка ад прызыву. Цяпер беларускім уладам даручылі на працягу трох месяцаў прывесці свае прававыя акты ў адпаведнасць з прынятай пастановай. Яна ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

12
Тэги:
Беларусь, войска
Тэмы:
Закон аб адтэрміноўцы: апошнія навіны (24)

Бяспека