Памежнікі патрулююць зону адчужэння ў Нараўлянскім раёне

У Беларусі плануюць узмацніць ахову мяжы па контуры Чарнобыльскай зоны

5
(абноўлена 10:32 15.11.2019)
Зараз мяжа на тэрыторыі адчужэння ахоўваецца пры дапамозе беспілотніка, у далейшым кантроль будзе ажыццяўляцца пры дапамозе камер відэаназірання.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Беларусь плануе ўзмацніць ахову дзяржмяжы па контуры Чарнобыльскай зоны да 2021 года, заявіў у чацвер старшыня Дзяржпагранкамітэта рэспублікі Анатоль Лапо.

"Вельмі вялікае заражэнне на самой лініі мяжы, туды чалавек не павінен хадзіць. Мы зараз там ахоўваем беспілотнікам, але ў далейшым хочам цалкам у зоне адчужэння ўсталяваць камеры відэаназірання і стварыць цэнтр аператыўнага кіравання ў Хойніках", - паведаміў Лапо у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Для кантролю сітуацыі на гэтым участку мяжы будуць задзейнічаны шэсць аператараў, яны будуць бачыць, што адбываецца на участку мяжы працягласцю прыкладна ў 370 кіламетраў. У выпадку паступлення трывожных сігналаў, да месца прызначэння будуць адпраўляць тэхніку і спецыяльна навучаных людзей.

Неабходнасць узмацнення кантролю старшыня ДПК патлумачыў тым, што гэты ўчастак папулярны сярод "негатыўных элементаў", іх не спыняе нават шкода здароўю, якую яны могуць нанесці, знаходзячыся ў зоне падвышанай радыяцыі.

Турызм у зону стаў модным, туды едзе ўсё больш людзей, падкрэсліў Лапо.

"Людзі едуць па спецыяльных маршрутах, але пад выглядам гэтых людзей, ёсць жа і негатыўныя элементы", - адзначыў старшыня ДПК.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
ДПК Беларусі, Чарнобыль, Беларусь

Бяспека