Поздравление от главы МВД Беларуси

Кіраўнік МУС узнагародзіў калектыў Sputnik Беларусь граматамі і медалямі

6
(абноўлена 19:29 20.11.2019)
Кіраўнік прэс-службы міліцэйскага ведамства адзначыла высокі ўзровень супрацоўніцтва Sputnik і МУС Беларусі.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Калектыву Sputnik Беларусь уручаны граматы міністра ўнутраных спраў генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, шэрагу супрацоўнікаў уручаны медалі, узнагароджанне адбылося ў сераду ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Граматы кіраўніка міліцэйскага ведамства ўручаны за значны ўклад у забеспячэнне дзейнасці міліцыі, станоўчага іміджу супрацоўнікаў унутраных спраў, а таксама ў сувязі 5-леццем Інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь.

Сотрудникам агентства были вручены как грамоты, так и медали
© Sputnik / Виктор Толочко
Супрацоўнікам агенцтва былі ўручаны як граматы, так і медалі

Узнагароды ад імя міністра ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь уручыла начальнік упраўлення інфармацыі і сувязі з грамадскасцю МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава.

Яна адзначыла высокі ўзровень супрацоўніцтва МУС, прэс-службы ведамства і беларускага хаба Sputnik. Паводле яе слоў, карэспандэнтамі Sputnik Беларусь падрыхтаваны яркія і таленавітыя рэпартажы як аб радавых міліцыянтах, так пра і кіраўніках міністэрства, выпушчаныя інфармацыйныя матэрыялы пра дзейнасць розных падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Па словах Чамаданавай, праца журналістаў беларускага хаба Sputnik вызначаецца аператыўнасцю, дакладнасцю ў выкладанні кантэнту і прафесіяналізмам.

Ведомство отметило уровень сотрудничества МВД и белорусского хаба агентства Sputnik
© Sputnik Максим Богданович
Ведамства адзначыла ўзровень супрацоўніцтва МУС і беларускага хаба агенцтва Sputnik

Начальнік упраўлення асабліва падкрэсліла, што "не ўсе супрацоўнікі міліцыі маюць такія граматы міністра, якія ўручаны кіраўніцтву і шэрагу супрацоўнікаў Sputnik Беларусь".

Кіраўнік міліцэйскай прэс-службы таксама нагадала, што у 2019 годзе на базе Sputnik Беларусь прайшла серыя майстар-класаў ад мэтраў расійскай журналістыкі для прэс-афіцэраў сістэмы МУС.

Награды вручала начальник управления информации и связи с общественностью МВД Беларуси полковник милиции Ольга Чемоданова
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік МУС узнагародзіў калектыў Sputnik Беларусь граматамі і медалямі

Sputnik - адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, якое аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 33 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне на рускай, англійскай, французскай і іншых мовах у больш чым 90 гарадах свету і ў інтэрнэце. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае больш за 60 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, колькасць падпісчыкаў акаўнта Sputnik China ў Вэйба перавышае 10,5 мільёнаў. У 22 рэдакцыйных цэнтрах па ўсім свеце ад Пекіна да Монтавідэа працуе звыш тысячы чалавек дзясяткаў нацыянальнасцяў. Sputnik ўваходзіць у Медыягрупа "Россия сегодня". Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.

6
Тэги:
МУС РБ, Sputnik Беларусь

Бяспека