Мінабароны будзе часцей набіраць у войска жанчын-хірургаў і медсясцёр

© Sputnik / Сергей Пивоваров / Перайсці ў медыябанкЖенщины-военнослужащие мотострелковой дивизии ЮВО
Женщины-военнослужащие мотострелковой дивизии ЮВО - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта рашэнне ўзгоднена са службай бяспекі прэзідэнта, КДБ, Міністэрствам аховы здароўя, іншымі ведамствамі.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падпісаў пастанову, у адпаведнасці з якой на некаторыя спецыяльнасці ў беларускім войску будуць часцей браць жанчын, чым мужчын.

Беларускія дэсантнікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінабароны: Беларусь не будзе павялічваць колькасць арміі

Дакумент, які вызначае спецыяльнасці ва Узброеных сілах, па якіх у першую чаргу на воінскі ўлік становяцца жанчыны апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У адпаведнасці з пастановай, у спіс прафесій, па якіх перавагу будуць аддавацца жанчынам, увайшлі выключна медыцынскія - гэта ўрачы, тэрапеўты, хірургі, аперацыйныя сёстры, медсёстры-анестэзіёлагі, фельчары-акушэры.

Дакумент узгоднены з аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце, Службай бяспекі прэзідэнта, КДБ, Міністэрствам аховы здароўя.

У беларускіх Узброеных сілах служаць больш за 4 тысячы жанчын, амаль 600 з якіх носяць афіцэрскія пагоны. У беларускім войску дзевяць жанчын маюць званне палкоўніка, жанчын з генеральскімі пагонамі ў беларускіх узброеных сілах няма. Каля 2 тысяч жанчын служаць у арміі па кантракце.

Стужка навiн
0