Адпраўка маладога папаўнення ў войскі працягнецца да 28 лістапада

Беларускіх вайскоўцаў пераапрануць у новую форму

36
(абноўлена 08:21 20.03.2020)
Частку прадметаў ваеннай формы – напрыклад, састарэлыя, нязручныя шкарпэткі - адменяць, частку - зменяць, каб яны сталі больш функцыянальнымі.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер падпісаў Указ № 100 "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце зацверджаны пералік прадметаў ваеннай формы, якую носяць тыя, хто служыць ва Узброеных Сілах, органах памежнай службы і дзяржаўнай бяспекі, унутраных войсках МУС, Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце Беларусі, акрамя таго, ён утрымлівае апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях.

У адпаведнасці з гэтым дакументам, частку прадметаў ваеннай формы - састарэлыя, нязручныя для шкарпэткі - адменяць, частку - зменяць, каб яны сталі больш функцыянальнымі.

36
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Міністэрства абароны РБ
Мінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска падчас рэпетыцыі параду ў гонар 70-годдзя Перамогі

Мінабароны Беларусі расказала, якім будзе парад да 75-годдзя Перамогі

21
(абноўлена 16:59 31.03.2020)
Ужо вядома, што парад 9 мая пройдзе ўвечары і будзе доўжыцца каля гадзіны, калону ваеннай тэхнікі ўзначаліць танк Т-34.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Падрыхтоўка да вайсковага параду да 75-годдзя Перамогі ў Мінску працягваецца, а ў Мінабароны Беларусі раскрылі некаторыя падрабязнасці мерапрыемства.

Парад плануюць правесці ўвечары 9 мая, ён будзе доўжыцца каля гадзіны. За гэты час пройдуць пешая і механізаваная калоны, а таксама адбудзецца паветраны парад. Завершыцца ўсё пляц-канцэртам роты ганаровай варты і выступленнем аркестра.

"Цяпер ўдзельнікі парада трэніруюцца тройчы на тыдзень: пешая калона - на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона - на аэрадроме "Ліпкі". На 5 і 7 мая спланаваныя генеральныя трэніроўкі ў Мінску", - распавялі ў прэс-службе Мінабароны.

У складзе пешай калоны пройдуць 22 парадных разлікі, сярод якіх будзе па адным разліку вайскоўцаў з Расіі і Кітая. У складзе механізаванай калоны ў парадзе прымуць удзел 18 парадных разлікаў - усяго 185 адзінак тэхнікі.

"Узначаліць калону танк Т-34, затым пройдуць 13 парадных разлікаў ад Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх уключаны толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, парадны разлік лёгкабраняваных аўтамабіляў "Ліс" ад унутраных войскаў МУС, парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта , прадстаўлены дваццаццю сямю найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі", - адзначылі ў ведамстве.

Ад Расійскай Федэрацыі ў парадзе прыме ўдзел разлік БТР-82А і разлік аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр".

Паветраным парадам над Мінскам праляцяць 42 самалёта і верталёта. Частка з іх - таксама з Расіі.

На мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наша краіна не будзе адмяняць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Паводле яго слоў, тэматыка святкавання не згубіцца на фоне негатыўных навін.

У пацверджанне слоў кіраўніка дзяржавы ў аўторак на праспекце Машэрава ў сталіцы пачалі ўсталёўваць трыбуны да Дня Перамогі. Менавіта там пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы.

21
Тэги:
Парад Перамогі, Міністэрства абароны РБ
Беларускія вайскоўцы на вучэннях, архіўнае фота

Мінабароны: у войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам

16
(абноўлена 13:38 30.03.2020)
У цяперашні час ідуць вучэнні на дзесяці палігонах, у якіх задзейнічаны звыш за сем тысяч беларускіх вайскоўцаў.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. У беларускім войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, у шэрагах Узброеных сіл Беларусі няма ніякіх панічных настрояў. Усе мерапрыемствы ў абаронным ведамстве праходзяць згодна з планам.

"На сённяшні дзень ва Узброеных сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам", - запэўніў міністр абароны.

Зараз на дзесяці ваенных палігонах па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам 7,5 тысяч беларускіх вайскоўцаў.

"Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - асабліва адзначыў Віктар Хрэнін, яго словы прывяла БелТА.

16
Тэги:
войска, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Падрыхтоўка ўрачоў з РФ і Італіі да прыёму пацыентаў у палявым шпіталі ў Бергама

Расійска-італьянскі шпіталь у Бергама дааснасцілі абсталяваннем

0
(абноўлена 09:15 06.04.2020)
Расійскія спецыялісты сумесна з італьянскімі калегамі будуць у кругласутачным рэжыме на тры змены прымаць і лячыць хворых на COVID-19.

МІНСК, 6 кра - Sputnik. Аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі ў палявым шпіталі ў італьянскім горадзе Бергама дааснасцілі неабходным абсталяваннем, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расіі.

"У цяперашні час ажыццяўляецца тэсціраванне і налада усяго ўсталяванага абсталявання", - распавялі ў расійскім ваенным ведамстве.

Палявы шпіталь быў разгорнуты ў італьянскім Бергама з дапамогай расійскіх вайскоўцаў. Шпіталь разлічаны на 142 пацыенты, а дапамагаць хворым будуць больш за 200 расійскіх і італьянскіх спецыялістаў.

Расійскія ўрачэбна-сестрынскія брыгады ўжо прайшлі падрыхтоўку да працы па прыёме пацыентаў у палявым шпіталі сумесна з італьянскімі калегамі. Падрыхтоўка праходзіла ў бальніцы горада Бергама імя Папы Джавані 23-га. У ходзе падрыхтоўкі ўрачы з Італіі і Расіі абменьваюцца вопытам, знаёмяцца з алгарытмамі працы ў палявым шпіталі, падкрэслілі ў Мінабароны.

Паведамляецца таксама, што расійскія спецыялісты будуць ажыццяўляць прыём, дыягнаставаць і лячыць пацыентаў у кругласутачным рэжыме на тры змены ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыйным аддзяленні палявога шпіталя.

Расійскія вайскоўцы былі накіраваны для аказання дапамогі Італіі ў барацьбе з COVID-19 па выніках дамоўленасцей прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ.

0
Тэги:
каронавірус, Расія, Італія
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя