Неабходнасць змяніць форму на больш сучасную наспявала даўно, аднак для таго, каб укараніць якія-небудзь элементы адзення або экіпіроўкі, спецыялісты Мінабароны прарабілі вялікую працу, распавёў начальнік рэчавага ўпраўлення Мінабароны Вячаслаў Шыцікаў.
"Былі створаны ўзоры, якія прайшлі доследную эксплуатацыю. Пасля атрымання вынікаў пачаліся рыхтавацца прапановы ў дадзены ўказ", - адзначыў Шыцікаў.
Ён падкрэсліў: тая форма, якая сябе зарэкамендавала, адменена не будзе, але неактуальныя яе элементы будуць заменены на новыя.
"Датычна салдат тэрміновай службы - гэта камфорт баявой формы адзення", - растлумачыў Шыцікаў.
На ілюстрацыях, паказаных у роліку "ВаенТБ", відаць, што зменіцца знешні выгляд некаторых элементаў формы. Памяняюцца галаўныя ўборы, вайскоўцы таксама змогуць насіць кашулі з кароткім рукавом, што актуальна ў летні час.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Краіны Захаду працягваюць шукаць рашэнне па "беларускім выступе", заявіў у Палацы Незалежнасці міністр абароны Віктар Хрэнін у час даклада кіраўніку дзяржавы.
Паводле яго слоў, аналіз аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, якія адбываюцца ў суседніх з рэспублікай дзяржавах, дазваляе прыйсці да высноў, што іх колькасць узрастае.
"І не толькі на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы, але і на тэрыторыі Украіны", - канстатаваў міністр абароны Беларусі.
На яго думку, гэтыя быццам бы разрозненыя па месцы і часу, пытаннях, якія там адпрацоўваюцца, прыцягнутым войскам вучэнні кажуць пра тое, што заходнія краіны працягваюць шукаць рашэнне па "беларускім выступе".
"Аднымі з самых эфектыўных мерапрыемстваў процідзеяння нарастаючай ваеннай пагрозе з'яўляюцца мерапрыемствы стратэгічнага ўздзеяння", - лічыць Віктар Хрэнін, яго словы прыводзіць БелТА.
Кіраўнік абароннага ведамства дадаў, што зыходзячы з бягучай сітуацыі, сумесна з расійскімі калегамі і была вызначана задума стратэгічнага вучэння "Захад-2021".
Чытайце таксама:
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Беларускі лідэр прыняў у панядзелак у Палацы Незалежнасці з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніку Мінабароны, што ён павінен быў сумесна з расійскімі калегамі дапрацаваць "задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021".
"Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Паводле яго слоў, пасля азнаямлення з задумай вучэнняў, якія пройдуць ў 2021 годзе, ён усвядоміў, як прасунулася наперад беларуская армія.
Пасля чаго папрасіў Віктара Хрэніна далажыць аб тым, ці ўдалося ўзгадніць з расійскім бокам нюансы манеўраў, а таксама іх задуму.
"Мы з прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэтае вучэнне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У мінулым годзе завяршыўся чарговы этап развіцця беларускай арміі, таму беларускі лідэр пацікавіўся ў міністра абароны, чаго ўдалося дасягнуць.
"Перш за ўсё мы дамаўляліся пра прывядзенне нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна удасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І трэцяе - ўзбраенне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.
"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.
Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.
"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.
Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.
Чытайце таксама: