Беларускія вайскоўцы на вучэннях, архіўнае фота

Мінабароны: у войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам

17
(абноўлена 13:38 30.03.2020)
У цяперашні час ідуць вучэнні на дзесяці палігонах, у якіх задзейнічаны звыш за сем тысяч беларускіх вайскоўцаў.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. У беларускім войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, у шэрагах Узброеных сіл Беларусі няма ніякіх панічных настрояў. Усе мерапрыемствы ў абаронным ведамстве праходзяць згодна з планам.

"На сённяшні дзень ва Узброеных сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам", - запэўніў міністр абароны.

Зараз на дзесяці ваенных палігонах па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам 7,5 тысяч беларускіх вайскоўцаў.

"Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - асабліва адзначыў Віктар Хрэнін, яго словы прывяла БелТА.

17
Тэги:
войска, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (562)
Вайскоўцы парадных разлікаў на ваенным парадзе ў Маскве

Замежных удзельнікаў парада Перамогі ў Маскве правераць на каронавірус

1
(абноўлена 09:15 03.06.2020)
За кожным парадным разлікам будзе замацаваны медперсанал для правядзення назірання, вымярэння тэмпературы і экспрэс-тэсціравання.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Госці і замежныя ўдзельнікі параду Перамогі ў Маскве здадуць тэсты на каронавірус пасля прыезду ў Расію, паведаміў у аўторак начальнік Галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны РФ Дзмітрый Трышкін.

Раней стала вядома, што ў РФ на парад, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, запрошаны парадныя разлікі 19 дзяржаў.

"На аэрадромах будуць разгорнутыя санітарна-каранцінныя пасты для правядзення бар'ерных медыцынскіх аглядаў замежных дэлегацый, у месцах пражывання прадстаўнікам дэлегацый будзе праведзена экспрэс-тэсціраванне", - сказаў Трышкін.

Ён таксама дадаў, што перад паездкай у РФ замежныя дэлегацыі павінны прайсці 2-тыднёвы каранцін, а па прыбыцці падаць дакументы з адмоўным вынікам на COVID-19.

Пры гэтым за кожным парадным разлікам будзе замацаваны медперсанал для правядзення назірання, вымярэння тэмпературы і экспрэс-тэсціравання.

У канцы мая расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў, што парад Перамогі адбудзецца на Краснай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня.

1
Тэги:
каронавірус, Масква, Парад Перамогі
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Ваенны парад на Чырвонай плошчы ў Маскве

Беларускія вайскоўцы атрымалі запрашэнне на парад у Маскве

16
(абноўлена 15:08 02.06.2020)
У расійскай сталіцы на 24 чэрвеня запланавана правядзенне ваеннага парада ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі атрымала запрашэнне ад расійскіх калегаў прыняць удзел у ваенным парадзе ў Маскве, паведаміла карэспандэнту Sputnik афіцыйны прадстаўнік ведамства Наталля Гаўрусік.

Міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу падчас брыфінга заявіў, што да ўдзелу ў парадзе Перамогі запрошаныя парадныя разлікі 19 дзяржаў.

"Сапраўды, учора мы атрымалі запрашэнне ад міністэрства абароны Расіі. Гэта было, літаральна, учора, таму рашэнне на дадзены момант пакуль не прынята, але разглядаецца", - удакладніла прэс-сакратар беларускага Міністэрства абароны.

Паводле яе слоў, рашэнне аб удзеле беларускага разліку на парадзе 24 чэрвеня ў Маскве ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будзе прынята ў бліжэйшы час.

У ваенным парадзе ў расійскай сталіцы прымуць удзел каля 14 тысяч чалавек. У гэты ж дзень парады пройдуць у дзевяці іншых гарадах-героях, а таксама ў 19 гарадах, дзе дыслакуюцца штабы ваенных акругаў, флатоў і аб'яднанняў Узброеных сіл Расіі.

16
Тэги:
Масква, Міністэрства абароны РБ, Парад Перамогі
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020