Стратэгічныя бамбавікі-ракетаносцы Ту-95МС, архіўнае фота

Расійскія "мядзведзі" напалохалі амерыканскія ВПС каля мяжы

11
(абноўлена 12:40 10.06.2020)
Стратэгічныя бамбавікі выконвалі планавы палёт над трыма морамі і паўночнай часткай Ціхага акіяна.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Амерыканскія знішчальнікі F-22 падымаліся ў паветра для суправаджэння расійскіх бамбавікоў Ту-96МС каля межаў Расіі і ЗША, паведамілі ў сераду ў Мінабароны РФ.

Чатыры бамбавіки, па інфармацыі ведамства, выконвалі планавы палёт над нейтральнымі водамі Чукоцкага, Берынгава і Ахоцкага мораў, а таксама паўночнай часткі Ціхага акіяна.

"На асобных этапах маршруту расійскія самалёты суправаджалі знішчальнікі F-22 ВПС ЗША", - сказалі ў Мінабароны.

Усяго палёт самалётаў доўжыўся 11 гадзін. У ведамстве дадалі, што далёкая авіяцыя Расіі здзяйсняе рэгулярныя палёты ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі. А ў мінулым месяцы амерыканскія самалёты некалькі разоў былі выяўленыя каля расійскіх межаў.

Раней Генштаба Узброеных сіл Расіі паведамляў, што Мінабароны фіксуе высокі ўзровень ваеннай актыўнасці ЗША і іх саюзнікаў па НАТА ля расійскіх межаў. Узброеныя сілы адсочваюць ваенную дзейнасць НАТА на сваіх межах.
Ту-95 - самы хуткасны ў свеце самалёт з турбавінтавымі рухавікамі. Па класіфікацыі НАТА носіць імя Bear - "Мядзведзь".

11
Тэги:
ЗША, Расія
Парад Перамогі ў Мінску -2020

Лукашэнка заявіў пра пагрозу разбурэння сістэмы кантролю над узбраеннямі

0
(абноўлена 12:45 06.07.2020)
Сутыкнення геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць існуючыя і спараджаюць новыя лакальныя канфлікты, падкрэслівае прэзідэнт Беларусі.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі ўжо стала рэальнасцю, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак прыняў удзел у цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.

"Сённяшняй рэальнасцю стала пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ядзернымі, нягледзячы на тое, што 75 гадоў таму назад усе адчулі і зразумелі, што такое вайна", - сказаў у сваёй прамове Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, "сутыкненні геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць існуючыя і спараджаюць новыя лакальныя канфлікты". Універсальных рэцэптаў для іх вырашэння, упэўнены Лукашэнка, няма.

"Відавочна, што мілітарызацыя Усходняй Еўропы і актывізацыя ваеннай дзейнасці, у тым ліку каля нашых межаў, ні да чаго добрага не вядзе. Рызыкі і выклікі ў ваеннай сферы растуць, давер паміж краінамі падрываецца, і на гэтым фоне эканамічныя, дэмаграфічныя, а таксама экалагічныя праблемы будуць абвастрацца", - дадаў прэзідэнт, яго цытуе БелТА.

Беларусь, зазначыў Лукашэнка, выступае актыўным удзельнікам працэсу ўмацавання міжнароднай бяспекі.

Нагадаем, некалькі гадоў таму ў Беларусі ўпершыню прагучала ідэя аб ініцыятыве "Хельсінкі-2", якая дапамагла б умацаваць бяспеку ў Еўропе і свеце ў цэлым. Зрэшты, да гэтага часу міжнародная супольнасць не зрабіла крокаў у гэтым кірунку.

0
Тэги:
Бяспека, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Хочаш міра, рыхтуйся да вайны: беларускія міратворцы ў справе - відэа

6
(абноўлена 09:57 04.07.2020)
У беларускай арміі сфарміравана міратворчая рота, але там няма тэрміновай службы, выключна прафесіяналы, а дзейнічаюць нашы "блакітныя каскі" не горш за спецназ.

Свае заняткі міратворчая рота беларускай арміі праводзіць на палігоне Ласвіда. Падчас вучобы ў полі байцы павінны навучыцца гасіць агмені канфліктаў.

Усе дзеянні "блакітныя каскі" адпрацоўваюць на агульным тактычным фоне. Абстаноўка падчас трэніроўкі максімальна набліжаная да вядзення міратворчай місіі.

Падчас заняткаў беларускія міратворцы асвойваюць патруляванне населеных пунктаў, правядзенне асабістага дагляду.

Таксама "блакітным каскам" падчас "місій" на палігоне даводзіцца суправаджаць калоны з гуманітарнымі грузамі. Патрулі байцоў вучацца праводзіць затрыманнія асабліва небяспечных узброеных злачынцаў.

Як беларускія міратворцы зачышчаюць мясцовасць, а таксама ратуюць пілотаў пасля катапультавання, глядзіце ў відэароліку.

6
Тэги:
Міністэрства абароны РБ, Беларусь
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

5
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19