Прызыў-2020: ці будуць набіраць тэрміноўцаў у брыгаду спецназа 3214

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыпрабаванні на права нашэння крапавага берэта
Выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будучы салдат пры прызыве можа заявіць пра сваё жаданне або нежаданне служыць у пэўным родзе войскаў, праўда, рашэнне будзе прымаць камісія.

Тук-тук, адчыніце: як працуе беларускі спецназ – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Тук-тук, адчыніце": як працуе беларускі спецназ – відэа
Восень - традыцыйны час прызыву ў войска. Брыгада спецназа 3214, якая грунтуецца ва Уруччы, на слыху не першы год. У апошні час - у сувязі з пратэстамі, якія пачаліся ў Беларусі 9 жніўня: байцы спецназу прымалі актыўны ўдзел у спыненні беспарадкаў.

Карэспандэнт Sputnik даведаўся, ці будуць прызываць на тэрміновую службу ў брыгаду спецназа 3214.

Як праходзіць прызыў у Беларусі?

Згодна з беларускім заканадаўствам, вайсковы абавязак надыходзіць у 18 гадоў і доўжыцца да 27 гадоў. У гэтым узросце вас маюць поўнае права прызываць на службу, калі няма падстаў для адтэрміноўкі ці таго, каб вас прызналі нягодным.

Будучы салдат можа выказаць прызыўной камісіі пра сваё жаданне або нежаданне служыць у пэўным родзе войскаў, праўда, рашэнне будзе прымаць камісія.

Прызыву ў спецназ быць?

Начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў Уладзімір Пархомцаў распавёў, што прызываць хлопцаў у брыгаду спецыяльнага прызначэння 3214 будуць у другой палове лістапада.

Па словах Уладзіміра Пархомцава, найбольш складаным перыядам службы стане курс маладога байца: прыйдзецца прывыкнуць да распарадку дня, фізічных нагрузак і жыцця паводле статуту.

"Гэта пытанне псіхалогіі, але чалавек з часам адаптуецца і ўліваецца ў новае жыццё. Восеньскі набор, як правіла, больш шматлікі. Прызываем маладых людзі не ў адзін дзень. Разбежка паміж групамі тых. хто звальняецца ў запас, і новым папаўненнем - некалькі тыдняў", - растлумачыў Пархомцаў.

Што трэба, каб патрапіць у спецназ?

Па-першае, добрае здароўе і стрэсаўстойлівасць. Прыярытэт - юнакам, у якіх ёсць спартыўныя званні і разрады, але патрапіць у часць можа любы хлопец з добрым здароўем. Пархомцаў запэўніў, усе трэніроўкі праводзяцца з паступовым ростам фізічных нагрузак, таму вялікіх праблем у папаўненні з новым жыццём не ўзнікне.

Па-другое, адсутнасць прывадаў у міліцыю. Біяграфія блізкіх сваякоў кандыдата таксама правяраецца. Калі хтосьці прыцягваўся па крымінальным артыкуле, пра службу ў гэтым падраздзяленні можа забыцца. Выключэнне складаюць нязначныя парушэнні правілаў дарожнага руху.

Чым навабранец зоймецца ў частцы

Спачатку новаспечаныя вайскоўцы пройдуць курс маладога байца працягласцю каля месяца, дзе атрымаюць асноўныя навыкі. Далей - спецыяльная падрыхтоўка.

"Ва ўсіх узброеных структурах ёсць план паэтапнага ўводу ў баявую службу. Пасля яго праходжання, натуральна, усе вайскоўцы будуць прыцягвацца да выканання службова-баявых задач, у тым ліку, па ахове правапарадку ў Мінску", - дадаў Пархомцаў.

Як ідуць справы ва Узброеных сілах і ССА

Хочаш міра, рыхтуйся да вайны: беларускія міратворцы ў справе - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Хочаш міра, рыхтуйся да вайны: беларускія міратворцы ў справе - відэа
Усяго ва Узброеныя сілы плануюць восенню прызваць каля 10 тысяч ваеннаабавязаных. У мінулым годзе прысягу прынялі прыблізна дзевяць тысяч навабранцаў. У часцях сіл спецыяльных аперацый, якія размяшчаюцца ў Мінску, Мар'інай Горцы, Брэсце і Віцебску, чакаюць недзе 1800 салдат.

Крытэрыі адбору да абітурыентаў суровыя і падобныя да экзаменаў ваў ўніверсітэт. Бо ССА лічыцца адным з самых элітных падраздзяленняў у Беларусі. Па словах начальніка аддзела арганізацыйна-мабілізацыйнага і камплектацыі - намесьніка начальніка штаба камандавання ССА Валянціна Руцкага, да іх прыходзяць людзі з высокімі маральна-псіхалагічнымі якасцямі, хвацкім здароўем і высокай фізічнай гатоўнасцю. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы папаўнення прымаюць ваенныя камісарыяты, якія праводзяць сотні розных тэстаў і адбіраюць толькі лепшых.

Патуранняў да канкурсантаў няма, калі чалавек не падыходзіць па стане здароўя, дарога ў ССА для яго зачынена.

"Нам даюць вынікі і на падставе катэгорый мы прымаем рашэнні аб прыняцці да сябе на службу таго ці іншага кандыдата. У апошнія гады здароўе у прызыўнікоў пагоршылася, але мы сваю планку не апускаем", - распавёў Руцкі.

У кожнай брыгады ССА свае задачы, але жадаючыя служыць ёсць ва ўсіх. Прытым, нягледзячы на цяжкую службу, з 100 тэрмінавікоў недзе 20 застаюцца на кантракт і звязваюць сваё жыццё з войскам.

Па словах Руцкага, самы вялікі прывілей для вайскоўцаў - блакітная цяльняшка і бярэт. Таксама прадугледжаны дадатковы харчовы паёк.

Навабранцаў актыўна навучаюць як афіцэры, так і больш вопытныя салдаты тэрміновай службы. Недабораў ў спецназ не бывае.

Стужка навiн
0