Намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Козак

Козак: няма сэнсу пераносіць пляцоўку для перамоваў па Данбасу з Мінска

17
(абноўлена 17:19 08.04.2021)
Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай па Данбасу ў 2015 годзе пасля другога саміту нармандскага фармату з удзелам кіраўнікоў чатырох краін.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Няма неабходнасці пераносіць пляцоўку перамоваў па Данбасу з Мінска, заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак.

Ён падкрэсліў, што месца правядзення перамоваў з'яўляецца другарадным пытаннем.

"Нават абмяркоўваць не хочам гэтыя пытанні, гэта пытанні другарадныя, тэхнічныя. Ніякага дачынення перамовы ў Мінску да зместу саміх перамоваў, да той праблемы, з якой сутыкнулася Украіна, не маюць. Мяняць пляцоўку - пра гэта не трэба заяўляць публічна", - цытуюць РІА Навіны Козака.

Раней віцэ-прэм'ер Украіны Аляксей Рэзнікаў, які з'яўляецца міністрам па пытаннях "часова акупаваных тэрыторый", заявіў аб адмове ад перамоваў па Данбасу ў Мінску. Паводле яго слоў, Кіеў больш не будзе ўдзельнічаць у вочным фармаце сустрэч у Беларусі, а для працягу перамоваў у рамках трохбаковай кантактнай групы прыйдзецца шукаць іншую краіну.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ назваў гэтую заяву "ўкідам" і неактуальным пытаннем, так як крызіс у Беларусі і пандэмія каронавіруса не завяршыліся.

"Укідваюць замест таго, каб абмяркоўваць змястоўныя пытанні перамір'я, пляцоўка для перамоваў іх не задавальняе. Пытанне не пляцоўкі. Мінск - зручная пляцоўка з лагістычнага пункту гледжання. Беларусь не ўдзельнічае ў гэтых перамовах ніяк. АБСЕ здымае гасцініцу для правядзення перамоў на камерцыйных умовах. Навошта укідваць? ", - дадаў Козак.

Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай па Данбасу ў 2015 годзе пасля таго, як у беларускай сталіцы прайшоў другі саміт нармандскага фармату з удзелам кіраўнікоў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. З таго часу ў Беларусі адбыліся дзесяткі пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы і яе падгруп, на якіх прымаліся важныя дамоўленасці аб спыненні агню, развядзенні сіл, перамяшчэнні грамадзян і іншыя.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
кіраўнік, краіна, фармат, Саміт, Данбас, Мінск, перамовы
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

6
(абноўлена 12:08 15.04.2021)
За два апошнія тыдні кіраўнікі дзяржаў сазваніліся ўжо двойчы, папярэдняя размова адбылася 2 красавіка.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.

У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.

У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.

"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
размова, дзяржава, кіраўнік, Тэлефон, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Ратонда Капітолія ў Вашынгтоне

ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць Расіі

5
(абноўлена 11:24 15.04.2021)
Новыя рэстрыкцыі будуць накіраваны на пашырэнне забароны на аперацыі з расійскімі дзяржаўнымі даўгавымі абавязацельствамі.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Новыя санкцыі Вашынгтона супраць Масквы будуць накіраваны супраць расійскага суверэннага доўгу, паведамляе газета New York Times са спасылкай на крыніцы.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што ЗША увядуць санкцыі супраць прыблізна 12 расіян і 20 расійскіх арганізацый. Амерыканскія ўлады таксама вышлюць дзесяць расійскіх дыпламатаў па абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары і кібератаках.

Расію абвінавачваюць без доказаў

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў раней заявіў, што Масква ніколі не была датычная да кіберзлачынстваў. У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава адзначыла, што абвінавачванні ў адрас Расіі аб датычнасці да масавай хакерскай атацы на амерыканскія федэральныя ведамствы не маюць пад сабой доказаў.

Паводле інфармацыі газеты Wall Street Journal, прэзідэнт Джо Байдэн выдасць указ аб пашырэнні забароны на гандлёвыя аперацыі амерыканскіх банкаў з расійскімі дзяржаўнымі даўгавымі абавязацельствамі.

"Сонечны вецер" кібератак

Агенцтва па кібербяспецы і інфраструктурнай бяспецы ЗША у студзені бягучага года разам з ФБР заявіла аб маштабнай кібератацы на кліентаў фірмы па камп’ютэрнай бяспецы SolarWinds, за якой нібыта стаіць Расія.

У выніку былі атакаваны амерыканскія ўрадавыя ўстановы, што было расцэнена, як спроба атрымаць разведкай інфармацыю. Затым стала зразумела, што хакерам не ўдалося атрымаць доступ да важнай інфармацыі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу ABC News заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін "заплаціць" за нібыта меўшае месца ўмяшанне ў выбары ў Злучаных Штатах.

Расія абвяргае абвінавачванні ў спробах ўмяшання ў выбарчы працэс у замежных дзяржавах. Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, іх можна назваць "абсалютна галаслоўнымі".

Чытайце таксама:

5
Тэги:
дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы, абавязацельства, аперацыі, забарона, Расія, санкцыі, ЗША