Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу

Шайгу: толькі лянівы не далучыўся да хору абвінавачванняў Расіі з любой нагоды

15
(абноўлена 14:00 27.04.2021)
Пры гэтым Расія і надалей будзе рабіць усё, што лічыць патрэбным, для забеспячэння бяспекі сваіх меж.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Толькі лянівы не далучыўся да абвінавачванняў Расіі з любой нагоды: то вучэнні не падабаюцца, то вяртанне войск у пункты пастаяннай дыслакацыі раздражняе, заявіў Сяргей Шайгу на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін-удзельніц АДКБ.

"А хтосьці вырашыў нас папярэдзіць аб наступствах нашай актыўнасці на нашай жа тэрыторыі", - сказаў Шайгу на пасяджэнні ў Душанбэ ў аўторак.

Паводле яго слоў, падобныя папярэджанні ў Расіі не прымаюць і маюць намер рабіць усё, каб забяспечыць бяспеку меж.

Нагадаем, заходнія краіны ў апошні час неаднаразова "выказвалі занепакоенасць" з-за нібыта агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі на Украіне. У Вашынгтоне прама заявілі аб "расійскай агрэсіі", каментуючы перамяшчэнні войск РФ у Крыме і на ўсходняй мяжы Украіны.

Пагроза з боку НАТА

Як адзначыў Шайгу, дзеянні ЗША і НАТА у Еўропе правакуюць рост ваеннай небяспекі і павышэнне баявой гатоўнасці войск.

"Падаграваюць нацыяналістычныя настроі на Украіне, што правакуе узброены канфлікт на Данбасе, у тым ліку ў прыгранічных з Расіяй раёнах", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, Расія прыняла меры ў адказ на пагрозлівую дзейнасць апанентаў.

"Працягваем уважліва адсочваць абстаноўку, ход перакідкі і разгортвання сіл НАТА у Еўропе ў рамках вучэнняў "Defender Europe", - паведаміў Шайгу.

Таксама ў Расіі назіраюць перакідку 53-й пяхотнай брыгады 29-й дывізіі войск нацыянальнай гвардыі ЗША, якія прыбылі ў албанскі порт Дурэс некалькі дзён таму.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
мяжа, Бяспека, Расія, абвінавачванне, Сяргей Шайгу
Выпрабаванне гіпергукавой ракеты Циркон

Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"

8
(абноўлена 13:04 17.05.2021)
Гіпергукавая зброя павінна паступіць на ўзбраенне расійскага марскога і падводнага флоту ў бліжэйшы час.

МІНСК, 17 тра - Sputnik. Расія завяршае выпрабаванні найноўшай гіпергукавой ракеты "Циркон", якая будзе выкарыстоўвацца як на падлодках, так і на караблях, паведаміў у інтэрв'ю РІА Навіны член калегіі Ваенна-прамысловай камісіі і член Марской калегіі пры ўрадзе РФ Уладзімір Паспелаў.

"Выпрабаванні праходзяць у планавым рэжыме і знаходзяцца на завяршальнай стадыі", - сказаў ён. Перад ВПК стаіць задача выйсці на серыйную вытворчасць у бліжэйшай будучыні.

"Ракета будзе ўніфікавана і зможа ўжывацца як на падводных лодках, так і на надводных караблях, паколькі выкарыстоўваюцца універсальныя пускавыя ўстаноўкі", - удакладніў Уладзімір Паспелаў.

Што такое гіпергукавая ракета

"Циркон" - першая ў свеце гіпергукавая крылатая ракета, якая здольна ажыццяўляць палёт, манеўруючы ў шчыльных слаях атмасферы. Пры гэтым яна выкарыстоўвае цягу ўласнага рухавіка.

Максімальная хуткасць ракеты дасягае прыблізна дзевяці хуткасцяў гуку (больш за 10 тысяч кіламетраў у гадзіну). Максімальная далёкасць ракеты заяўлена ў тысячу кіламетраў. Зброя павінна паразіць аднолькава эфектыўна як надводныя, так і наземныя мэты.

У мінулым годзе выпрабаванні ракеты "Циркон" праходзілі на фрэгаце праекта 22350 "Адмірал Гаршкоў". Карабель выканаў тры пускі ракеты, два - па марскіх мішэнях і адзін - па наземнай мэце.

Глядзіце таксама:

8
Тэги:
флот, зброя, ракета, выпрабаванне, Расія
Успышка ізраільска-палестынскага канфлікту

Беларуска аб тым, што адбываецца ў Ізраілі: хочацца, каб усё хутчэй скончылася

19
(абноўлена 13:15 14.05.2021)
Сутыкненні ў Ізраілі застаюцца ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Эксперты кажуць пра тое, што цяперашняе абвастрэнне адрозніваецца ад папярэдніх - узяць сітуацыю пад кантроль хутка не атрымліваецца.

Мясцовая прэса паведамляе пра магчымую наземную аперацыю. Sputnik звязаўся з беларускай, якая жыве ў Тэль-Авіўскай акрузе ў горадзе Халон. Кацярына працуе ў мясцовай бальніцы, дзяўчына пагадзілася расказаць некаторыя падрабязнасці.

- Кацярына, як тое, што адбываецца, дзейничае на звычайнае жыццё?

- Калі мы чуем сірэны, то павінны на працягу двух хвілін схавацца ў сховішча. Гэта можа быць абаронены пакой у кватэры. Ён адрозніваецца ад іншых патоўшчанымі сценамі, масіўнымі жалезнымі дзвярыма і аканіцамі. У больш старых дамах у падвалах прадугледжана ўладкаванае бамбасховішча для ўсяго будынка. Дзе няма ні таго, ні іншага, рэкамендуецца заставацца на лесвічных праёмах не на ніжніх і не на верхніх паверхах.

Вельмі шкада загінуўшых. Сёння паведамлялася пра шэсць ахвяра, у тым ліку пра пяцігадовае дзіця - ракета трапіла ў жалезныя аканіцы і прабіла абарону. Гэтым смерцям няма апраўдання.

Я ўпершыню тут сутыкнулася з такім маштабнымі абстрэламі. Пражываю ў Ізраілі пяць гадоў. Прыкладна два гады таму гучалі сірэны, ракеты ляцелі ў бок Тэль-Авіва, тады сітуацыю хутка ўзялі пад кантроль. Але больш чым за ракеты, ад якіх можна схавацца, мяне турбуе раскол грамадства. Абвастраюцца ўзаемаадносіны арабаў і яўрэяў, натоўп робіць самасуд над выпадковымі мінакамі. Вельмі страшна. Хочацца, каб людзі заставаліся людзьмі ў любой сітуацыі.

- Ці ёсць нейкія абмежаванні?

- У нас няма вулічных беспарадкаў, але гукі сірэн парушаюць звыклы рытм жыцця. Я, напрыклад, лішні раз не пакідаю кватэру, паколькі ведаю, што тут хутка магу апынуцца ў бяспечным пакоі.

Абмежаванняў не ўводзілі, тут больш-менш спакойна, чаго не скажаш пра іншыя гарады у цэнтры краіны. Напрыклад, у горадзе Лод (у 20 км паўднёва-ўсход ад Тэль-Авіва - Sputnik) сітуацыя выйшла з-пад кантролю паліцыі. Недалёка горад Бат-Ям (на ўзбярэжжы Міжземнага мора), дзе таксама здарыліся хваляванні.

- З Беларусі здаецца, што з кожным днём сітуацыя пагаршаецца. Ці адчуваецца нарастаючую напругу?

- Напружанне адчуваецца банальна з-за таго, што людзі не могуць выспацца. Нават у абароненым пакоі прачынаешся ад гукаў сірэн. Учора я была на працы, і тройчы за змену трэба было пакідаць кабінеты ці пакой адпачынку (уначы).

У першы дзень бамбаванняў цэнтра сірэны працавалі практычна нон-стоп - па 30-40 хвілін сядзелі ва ўмацаваных памяшканнях. Учора (размова адбылася познім вечарам 13 траўня - Sputnik) было тры гукавых абвесткі, сёння адна. Гэта значыць можна казаць, што снарады ў наш рэгіён ляцяць ўсё радзей. Але гэта тычыцца толькі цэнтра. Магу судзіць па навінах, што поўдзень бамбяць часцей, і жыццё там больш неспакойнае. Мы з нецярпеннем чакаем шчаслівай развязкі з мінімальнай колькасцю ахвяр.

- Пра што кажуць мясцовыя СМІ? Ці магчыма рэальная наземная ваенная аперацыя?

- Мясцовыя СМІ цалкам асвятляюць тое, што адбываецца ў розных пунктах краіны. Паведамляюць і пра лінчаванні мірнага насельніцтва. І ў апошні час сапраўды кажуць, што ёсць некалькі варыянтаў наземных аперацый. Але ці будуць да гэтага звяртацца - застаецца таямніцай. Усе мы хочам найменшай колькасці ахвяр, а наземнае сутыкненне багата сур'ёзнымі наступствамі.

- Не плануеце на час вярнуцца ў Беларусь, калі гэта магчыма?

- Нават калі я б хацела, то не змагла б. Зачыненыя аэрапорты, у тым ліку "Бэн Гурыён". У першы дзень рэйсы перанакіроўвалі на Кіпр, затым у Эйлат. Зараз я не ўпэўнена, што Ізраіль наогул прымае якія-небудзь самалёты.

Муж і дзіця знаходзяцца ў Беларусі. Яны вылецелі туды за тыдзень да пачатку абстрэлаў. І пакуль вярнуцца павінен толькі муж. Гэта не звязана з падзеямі, што адбываюцца, так было запланавана. Але я ў любым выпадку не хацела б, каб цяпер у Ізраілі знаходзіцца мой чатырохгадовы сын. Усё залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
кантроль, СМІ, Ізраіль, беларусы
Яблыневы цвет у кроплях дажджу

Сіноптыкі: да сярэдзіны тыдня ў Беларусі адчувальна пахаладае

14
(абноўлена 18:00 17.05.2021)
Пахаладанне ў рэспубліку ў чацвер 20 траўня прынясе цыклон з Украіны - тэмпература паветра месцамі апусціцца да + 10°С.

МІНСК, 17 траўня - Sputnik. Адчувальнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі да сярэдзіны гэтага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на аўторак у рэспубліцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, якія суправаджаюцца навальніцамі, і туманаў. Пры гэтым днём будзе цёпла - да + 21°С, а на паўднёвым усходзе краіны - да + 23°С.

У сераду 19 траўня надвор'е істотна не зменіцца - яго па-ранейшаму будуць вызначаць атмасферныя франты: чакаюцца дажджы з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да + 19°С, на ўсходзе Беларусі - да + 22°С.

Умовы надвор'я пагоршацца ў чацвер 20 траўня: на тэрыторыю рэспублікі прыйдзе халодная частка цыклона з Украіны: зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуецца парывісты вецер, а дзённая тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +10 да + 17°С.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
пахаладанне, Беларусь, сіноптыкі