Аб'ява на дзвярах аднаго з аддзяленняў зачыненага Дэльта Банка

Уклады кліентам “Дэльта Банка” пачнуць выплачваць у пачатку красавіка

35
(абноўлена 10:20 14.04.2015)
У Агенцтве па кампенсацыі банкаўскіх укладаў абяцаюць скараціць чэргі.

МІНСК, 24 сак—Sputnik. "Банк Масква-Мінск" пачне выплату кампенсацый па банкаўскіх укладах грамадзянам —укладчыкам "Дэльта Банка" ў пачатку красавіка, паведамілі Sputnik у Агенцтве па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічным асобам.

Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў з 23 сакавіка адкрыла запіс на прыём грамадзян- укладчыкаў "Дэльта Банка", якія жадаюць падаць заяву аб выплаце ім заблакаваных у банку грошай, і пачала прыём такіх фізічных асоб. У офіс агенцтва, які размешчаны на ўскраіне Мінска, выстраіліся вялікія чэргі, многія грамадзяне прыехалі і з аддаленых рэгіёнаў Беларусі.

"Чакаецца, што выплаты "Банк Масква-Мінск" пачне 6-8 красавіка, у крайнім выпадку, 10 красавіка”, – паведамілі Sputnik у агенцтве.

Там патлумачылі, што грамадзянам пры падачы заявы аб кампенсацыі ўкладаў выпісваецца паведамленне на атрыманне грошай у "Банку Масква-Мінск". Пасля таго, як банк пачне выплату грошай, грамадзяне, якія маюць на руках такое паведамленне, могуць звяртацца ў банк за атрыманнем сваіх укладаў. Пры гэтым у агенцтве ўдакладнілі, што па жаданні грамадзян выплаты могуць ажыццяўляцца як у наяўнай, так і ў безнаяўнай форме.

Усяго ў рэестры ўкладчыкаў, які "Дэльта Банк" перадаў у Агенцтва па гарантаванаму размяшчэнні ўкладаў, лічыцца 14 тысяч фізічных асоб.

У агенцтве таксама прызналі, што ў панядзелак 23 сакавіка, які быў першым днём запісу грамадзян на падачу заяў, не чакалі такога вялікага наплыву ўкладчыкаў. У гэты дзень прыём грамадзян ажыццяўляў ўсяго адзін супрацоўнік агенцтва.

"Колькасць спецыялістаў будзе павялічана да васьмі чалавек. На абслугоўванне аднаго кліента адводзіцца 15 хвілін, кожны грамадзянін будзе ведаць, калі яму трэба прыбыць. Прыязджаць ў агенцтва да васьмі раніцы і чакаць ужо не будзе неабходнасці”,—растлумачылі ў агенцтве.

Спецыялісты паабяцалі, што "такіх чэргаў ўжо не будзе".

Суразмоўцы Sputnik таксама адзначылі, што кліентаў, якія даслалі заяву аб запісе на прыём, у агенцтве змогуць прыняць для падачы заявы аб выплаце ўкладу да 4 красавіка, усіх астатніх укладчыкаў прымуць ужо пасля гэтай даты. Акрамя таго, калі грамадзянін падаў заяву аб запісе на прыём у электроннай форме, яму не трэба звяртацца ў агенцтва асабіста: варта дачакацца адказу, у якім будзе пазначаны час прыёму.

35
Тэги:
Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў, Банк Масква-Мінск, Дэльта Банк, Беларусь
Каментары