Андрэй Кабякоў

Кабякоў занепакоены станам ганлёвых адносін паміж Беларуссю і Расіяй

77
(абноўлена 15:22 15.04.2015)
За студзень-люты 2015 года тавараабарот паміж двума краінамі паменшыўся на 35% з-за дэвальвацыі і падзення попыту.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў канстатуе сур'ёзнае зніжэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй і адзначае, што прычынай гэтага з'яўляюцца дэвальвацыі і спад эканомік двух дзяржаў.

Па дадзеных нацыянальнай статыстыкі, за 2014 год тавараабарот Беларусі з РФ знізіўся на 5,3% і склаў 37,6 млд долараў ЗША.

"За два месяцы бягучага года мы страцілі каля 35% тавараабарота",—цытуе прэс-служба Саўміна заяўленне Кабякова на сустрэчы ў Мінску з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам.

Кабякоў удакладніў, што падзенне тавараабароту звязана з тым, што адбылася пэўная папраўка валютных курсаў. Аднак, з яго слоў, разам са скарачэннем коштавага аб'ёму тавараабароту назіраецца і скарачэнне фізічнага аб'ёму ўзаемнага гандлю", — лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Кабякоў нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі сумесны план дзеянняў урадаў, які прадугледжвае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэты план накіраваны ў асноўным на ліквідаванне ўзаемных бар'ераў, якія пакуль яшчэ ёсць.

Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі і пытанні, якія звязаны з перспектывай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю галоўных інвестыцыйных праектаў, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

77
Тэги:
Міжнародная палітыка, Урад, Дзяржаўны апарат, Андрэй Кабякоў, Беларусь, Мінск
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі

3
(абноўлена 17:57 12.06.2021)
Кіраўнік беларускага МЗС таксама выказаў здзіўленне з нагоды заяў шэрага заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што ўзмацненне жорсткасці заходніх санкцый у дачыненні да Мінска мае сваёй мэтай выклікаць "галодныя бунты" у краіне.

Захад прыняў некалькі пакетаў санкцый у дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года. Тэма ўзмацнення жорсткасці санкцый з новай сілай прагучала пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце і затрымання апазіцыянера Рамана Пратасевіча.

"Абсалютна варожыя выказванні (пра санкцыі - Sputnik), якія прымушаюць нас задумацца. Без адказу такія выказванні і дзеянні не павінны заставацца. Чаму гэта робіцца? Мэтай з'яўляецца ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны знесці гэтую ўладу", - заявіў Макей у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, урывак якога быў паказаны ў суботу.

Паводле яго слоў, перад беларускай апазіцыяй некаторым сіламі на Захадзе ставіцца задача аднавіць масавыя пратэсты ў краіне да верасня.

"Нам дакладна вядома, што літаральна нядаўна тым (прадстаўнікам беларускай апазіцыі - Sputnik), хто знаходзіцца ў Польшчы, было дакладна сказана: "Калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім ваша фінансаванне". Вядома, яны вымушаны рэагаваць на гэтую пагрозу, звязаную з непасрэдна іх дабрабытам, і пачынаць нейкія дзеянні", - дадаў кіраўнік МЗС.

Макей выказаў здзіўленне з нагоды заяў заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі, якія нібыта чакаюць жорсткіх абмежавальных мер.

"Некалькі прыкладаў кароткіх. Мадам прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа: "Як я толькі што была праінфармавана, моцныя эфектыўныя санкцыі - гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Гэта прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікая цана", - сказаў Макей.

"Уяўляеце, якія кашчунскія разважанні?" - падкрэсліў міністр.

Ён прывёў яшчэ два кароткія прыклады таго, як заходнія палітыкі патрабуюць санкцый у дачыненні да Мінска. "Мадам міністр замежных спраў Нідэрландаў кажа, што жорсткія санкцыі - гэта важна і прыгожа. Я так і ўяўляю: яна сядзіць перад люстэркам, камера стаіць запісвае, і яна фарбуе пазногці і кажа "санкцыі - гэта важна і прыгожа", - сказаў кіраўнік МЗС . Сваю рэпліку ён артыстычна суправадзіў жэстамі.

"А прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што мы не пакінем каменя на камені ад Беларусі, ад грамадства і гэтак далей і да таго падобнае", - працягнуў Макей.

"Абсалютна варожыя выказванні, якія, вядома ж, прымушаюць нас задумацца і без адказу такія выказванні не павінны заставацца", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
рэспубліка, грамадзяне, МЗС, Беларусь, санкцыі, бунт, Уладзімір Макей
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Трактары МТЗ на выставе Белагра

МТЗ запланаваў прома-тур беларускіх трактароў у ЗША

15
(абноўлена 16:29 11.06.2021)
Беларускія трактары пакажуць на буйных сельскагаспадарчых выставах у Злучаных Штатах Амерыкі.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Мінскі трактарны завод збіраецца паказаць сваю тэхніку на выставах у Злучаных Штатах Амерыкі, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Плануецца, што выставы пройдуць у верасні. Прома-тур пачнецца ў штаце Ілінойс на спецыялізаваным сельскагаспадарчым паказе Farm Progress Show, далей ён працягнецца ў Паўночнай Дакоце - найбуйнейшай выставе Сярэдняга Захаду Big Iron Farm Show у аграрнай галіне.

Плануецца, што МТЗ пакажа тры мадэлі тэхнікі - Belarus-952.7, 1025.7 і 1221.7 - з рухавікамі экалагічнага класа Tier IV Final.

У студзені гэтага года трактары Belarus-952.7, 1025.7 і 1221.7 з рухавікамі Caterpillar прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
выстава, ЗША, трактар, МТЗ