Пенсіянерка

Лукашэнка: плаціць пенсіі з кожным годам усё складаней

24
(абноўлена 14:12 29.04.2015)
Дзяржава захавае абавязак выплачваць пенсіі ў памеры не менш за 40% ад рэальнай зарплаты.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе, што з кожным годам дзяржаве ўсё складаней выконваць свае абавязацельствы па фінансаванні пенсіённага забеспячэння.

"Забяспечваць фінансавую ўстойлівасць пенсійнай сістэмы з кожным годам становіцца ўсё больш складана", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся з пасланнем да парламента і народа.

Лукашэнка падкрэсліў, што "абавязак дзяржавы захаваецца на ўзроўні не менш за 40% ад узроўню рэальнай заработнай платы".

У Беларусі з 1 мая будзе праведзены пераразлік памераў павышэнняў, надбавак і даплат да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Акрамя таго, з гэтай даты пераразлічаны сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі.

24
Каментары